Твой 13-ы цуд

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

У Оршы, у па­мяш­кан­ні бы­ло­га Езу­іцка­га ка­ле­гі­ума, дзе мес­ціц­ца га­рад­ская мас­тац­кая га­ле­рэя імя Вік­та­ра Гра­мы­кі, ад­бы­ва­ецца пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва ві­цеб­ска­га мас­та­ка і ды­зай­не­ра Аляк­сан­дра Вы­шкі — “LIGHT VOLUME. XIII цуд све­ту”. Тое, што прад­стаў­ле­на ў экс­па­зі­цыі, сам аўтар на­зы­вае “свет­ла-ды­на­міч­ным жы­ва­пі­сам”.

/i/content/pi/cult/866/18384/pages-9-S.jpgАляк­сандр Вы­шка — вя­до­мы і па­ва­жа­ны ў пра­фе­сій­ным і ка­ля­мас­тац­кім ася­род­дзі ча­ла­век. На яго­ным твор­чым ра­хун­ку — рас­пра­цоў­ка шэ­ра­га му­зей­ных і вы­ста­вач­ных экс­па­зі­цый; уз­оры гра­фіч­на­га ды­зай­ну, ся­род якіх вы­лу­ча­ецца фір­мо­вы стыль “Сла­вян­ска­га ба­за­ру ў Ві­цеб­ску”, ары­гі­на­ль­ныя жы­ва­піс­ныя і гра­фіч­ныя тво­ры. Ёсць мас­та­кі, якія за­над­та доў­га шу­ка­юць спра­ву, да якой мож­на пры­ста­са­ваць свой та­лент, ні­як не мо­гуць акрэс­ліц­ца ад­нос­на свай­го пра­фе­сій­на­га пры­зна­чэн­ня; вы­свет­ліць, што для іх уво­гу­ле істот­на, а што не. Пры­хо­дзіць ад­ной­чы та­кой асо­бе час азір­нуц­ца на жыц­цё, пад­су­ма­ваць зроб­ле­нае, а за спі­наю — ні­чо­га, акра­мя спан­тан­ных экс­пе­ры­мен­таў без ві­да­воч­ных вы­ні­каў. Спа­дар Аляк­сандр не з гэ­та­га шэ­ра­га. Ён не пус­кае свой та­лент у рас­пыл, хоць і за­йма­ецца са­мы­мі роз­ны­мі спра­ва­мі. Час­тка яго­ных спе­цы­ялі­за­цый зга­да­на мною вы­шэй. Рэч у тым, што яго­ная раз­на­пла­на­васць — гэ­та най­перш маг­чы­масць рас­крыць для ся­бе і іншых гра­ні ўлас­на­га та­лен­ту пры на­яўнас­ці да­во­лі кан­крэт­най мэ­ты. У ма­іх ва­чах ён асо­ба, якая хо­ча па­леп­шыць ма­тэ­ры­яль­ная ася­род­дзе ча­ла­ве­ка, што ў сваю чар­гу па­спры­яе гар­ма­ні­за­цыі ча­ла­ве­чай на­ту­ры. У сэн­се кан­цэп­ту­аль­ным гэ­та ды­зайн у чыс­тым вы­гля­дзе.

Я па­мя­таю яго яшчэ сту­дэн­там. Мы ад­на­кур­сні­кі. Мя­не яшчэ та­ды ўраж­ва­ла яго­ная здо­ль­насць эфек­тна і якас­на зра­біць якую за­ўгод­на пра­цу. Па­мя­таю, усе ве­ль­мі хва­ля­ва­лі­ся, ці за­цвер­дзяць нам дып­лом­ныя тэ­мы. Бо кож­ны абі­раў тое, на што здо­ль­ны, на чым дум­кі скан­цэн­тра­ва­ныя, што, зда­ецца, лепш раз­умее і ад­чу­вае. А вось Аляк­сандр ка­заў: “А мне ўсё ад­но. Я лю­бую тэ­му зраб­лю”. І на­сам­рэч, спа­чат­ку браў­ся за ад­ну тэ­му, якую ка­фед­ра не за­цвер­дзі­ла, а на аб­аро­ну вы­йшаў з іншай. І аб­ара­ніў­ся вы­дат­на./i/content/pi/cult/866/18384/pages-9-S2.jpg

Ён і ця­пер та­кі. Аляк­сандр ка­жа: “Бя­ру­ся за лю­бую ра­бо­ту. На­ват ка­лі на­па­чат­ку яна мне не ці­ка­вая. Я імкну­ся ў не­ці­ка­вым ці­ка­вае знай­сці і на гэ­тым за­ся­ро­дзіц­ца. Я і сту­дэн­таў гэ­та­му ву­чу: ня­ма кеп­скіх тэм, ёсць кеп­ская рэ­алі­за­цыя. Гэ­та як у тэ­атры: мож­на “Ра­мэа і Джу­ль­ету” па­ста­віць, сыг­раць бяз­дар­на, а мож­на ге­ні­яль­на. А тэкст адзін і той жа”.

Да свет­ла­ды­на­міч­на­га жы­ва­пі­су спа­дар Аляк­сандр пры­йшоў амаль вы­пад­ко­ва. Гэ­та ка­лі ўво­гу­ле лі­чыць, што ў твор­час­ці ёсць мес­ца вы­пад­ко­вас­ці як з’яве. Мне аса­біс­та блі­жэй дум­ка, што вы­пад­ко­васць — гэ­та не што іншае, як пра­ява лё­са­выз­на­ча­ль­най не­абход­нас­ці. Так яно і па­вод­ле фі­ла­соф­скай тэ­зы, і па жыц­ці. Про­ста ў не­йкі мо­мант мас­та­ку ста­ла цес­на ў двух­мер­най пра­сто­ры арку­ша ці па­лат­на, і на­ват трох­мер­насць аб’ёмных рэ­чаў яго ўжо не за­да­ва­ль­ня­ла. За­ха­це­ла­ся вы­йсця ў чац­вёр­тае вы­мя­рэн­не — у час. Вы­вес­ці аб’ект са ста­ты­кі ў ды­на­мі­ку, у ані­ма­цыю, у пра­цэс.

Сэнс свет­ла­ды­на­мі­кі ў тым, што вы­ява прад­стае ў ва­чах пуб­лі­кі роз­най у за­леж­нас­ці ад асвят­лен­ня. Па­ко­ль­кі ска­рыс­тоў­ва­юцца фар­бы, што свят­ло на­за­паш­ва­юць, і фар­бы, што свят­ло ад­люс­троў­ва­юць, пры роз­ным асвят­лен­ні ства­ра­юцца роз­ныя ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы. Пры звы­чай­ным асвят­лен­ні ад­но, пры на­кі­ра­ва­ным на рэч ульт­ра­фі­яле­це — дру­гое. А яно яшчэ і ў поў­най цем­ры зі­ха­ціць. І гэ­та ўжо не про­ста мас­тац­кая вы­ста­ва ў звык­лым раз­умен­ні, а пад­абен­ства свет­ла­во­га шоу. Не­шта пад­обнае на тэ­атр, бо і ў тэ­атры сцэ­ніч­ны воб­раз ства­ра­ецца, ся­род іншых чын­ні­каў, спе­цы­яль­ным асвят­лен­нем.

Сваё вы­на­ход­ніц­тва спа­дар Аляк­сандр на­зваў “цу­дам све­ту”. Пры­чым тры­нац­ца­тым. Не ду­маю, што та­кім чы­нам ён ха­цеў пры­су­се­дзіц­ца да Егі­пец­кіх пі­ра­мід ці Ва­ві­лон­скай ве­жы. “13” — ліч­ба не сак­ра­ль­ная. Гэ­та не “7” і не “12”. Двух­сэн­соў­ная, няў­цям­ная не­йкая ліч­ба… Я вось, да пры­кла­ду, упэў­не­ны, што на­ра­дзіў­ся пад тры­нац­ца­тым зна­кам За­ды­яка, які ёсць, але яго не за­ўва­жа­юць, каб не пса­ваў умоў­ную гар­мо­нію зор­на­га не­ба, ува­соб­ле­на­га ме­на­ві­та ў два­нац­ца­ці су­зор’ях. Мо­жа, і ў спа­да­ра Аляк­сан­дра та­кія ж дум­кі… Але хут­чэй за ўсё, да­ючы свай­му твор­ча­му пра­екту та­кую прэ­тэн­цы­ёзную на­зву, аўтар меў на ўва­зе тую ака­ліч­насць, што цу­ды — гэ­та не то­ль­кі ста­ра­жыт­ныя мі­фы і не­раз­га­да­ныя за­гад­кі быц­ця, што за­га­ня­юць у сту­пар і ды­ле­тан­таў, і на­ву­коў­цаў. Яны ва­кол нас па­ўсюль. Про­ста трэ­ба во­чы рас­плюш­чыць і па­ба­чыць звык­лае ў іншым асвят­лен­ні. І та­ды кож­ны мо­жа, ні­бы­та вы­пад­ко­ва, су­тык­нуц­ца са сва­ім улас­ным 13-м цу­дам све­ту.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"