Антра­па­ло­гія бе­ла­рус­кай по­сці­лкі

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Што практычна не прадстаўлена ў музеях?
Дня­мі ў вы­да­вец­тве “Бе­ла­рус­кая на­ву­ка” вы­хо­дзіць но­вая кні­га док­та­ра мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­са­ра Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Во­ль­гі Ла­ба­чэў­скай — аўта­ра, якая ле­тась стала лаў­рэ­атам На­цы­яна­ль­най прэ­міі ў га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў на­мі­на­цыі “мас­тац­тваз­наў­ства і кры­ты­ка” за кні­гу, пры­све­ча­ную бе­ла­рус­кім тра­ды­цы­ям са­ло­мап­ля­цен­ня. Уво­гу­ле, імя Во­ль­гі Ла­ба­чэў­скай ся­род тых, ка­го ці­ка­віць бе­ла­рус­кая тра­ды­цый­ная ку­ль­ту­ра, доб­ра вя­до­мае. І га­вор­ка не то­ль­кі пра на­ву­коў­цаў ці су­пра­цоў­ні­каў му­зе­яў — ка­лі мож­на ка­заць пра бес­тсе­ле­ры ў гэ­тай га­лі­не, то іх аўтар ме­на­ві­та Во­ль­га Ла­ба­чэў­ская: яе кні­гі чы­та­юць і вы­ву­ча­юць шы­ро­кія ко­лы ама­та­раў бе­ла­рус­кай спад­чы­ны, ці­ка­васць да якой у апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі моц­на ўзрас­ла. Мож­на прад­ка­заць, што пад­обны лёс ча­кае і но­вую кні­гу — “Бе­ла­рус­кія по­сціл­кі і ды­ва­ны. Антра­па­ло­гія і мас­тац­тва тра­ды­цый­най рэ­чы”.

/i/content/pi/cult/866/18379/pages-5-S.jpg

— Но­вая кні­га, пра якую мы сён­ня га­во­рым, у вас да­лё­ка не пер­шая. А ко­ль­кі кніг уво­гу­ле вы на­пі­са­лі?

— Цяж­ка ска­заць да­клад­на, на­ват не лі­чы­ла: ёсць і сур’ёзныя ма­наг­ра­фіі, ёсць з бо­ль­шым ухі­лам у пра­кты­ку. З па­пу­ляр­ных мож­на зга­даць “Бе­ла­рус­кі на­род­ны кас­цюм. Крой, вы­шыў­ка і дэ­ка­ра­тыў­ныя швы” 2009 го­да — у яе бы­ло два пе­ра­вы­дан­ні. Гэ­тая кні­га ў не­ма­лой сту­пе­ні і па­спры­яла та­му, што ці­ка­васць да бе­ла­рус­кіх стро­яў так уз­рас­ла, — лю­дзі атры­ма­лі маг­чы­масць на­ву­чыц­ца са­мі іх шыць. Ці “По­вязь ча­соў — бе­ла­рус­кі руч­нік” 2002 го­да — яна так­са­ма пе­ра­вы­да­ва­ла­ся, так­са­ма ве­ль­мі за­пат­ра­ба­ва­ная: там па­ка­за­на ўні­ка­ль­насць і раз­на­стай­насць бе­ла­рус­кіх руч­ні­коў, тое, на­ко­ль­кі моц­на ў іх ад­люс­троў­ва­юцца гіс­та­рыч­ныя і ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі роз­ных рэ­гі­ёнаў Бе­ла­ру­сі. Па­мя­таю, ка­лі кні­га вы­йшла, укра­інскія ка­ле­гі ве­ль­мі за­йздрос­ці­лі, ка­за­лі — а ў нас і сто­ль­кі руч­ні­коў ня­ма, і аль­бо­ма та­ко­га вы­дат­на­га ня­ма! З па­ра­ўна­ль­на ня­даў­ніх бы­ла да­во­лі гуч­ная ра­бо­та — “Мас­тац­тва дзе­ля сла­вы Бо­жай. Са­ла­мя­ныя іка­нас­тас­ныя ва­ро­ты і цар­коў­на-ку­ль­та­выя прад­ме­ты” — за гэ­тую кні­гу я атры­ма­ла На­цы­яна­ль­ную прэ­мію у га­лі­не вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва. Па са­лом­цы я пі­са­ла кан­ды­дац­кую ды­сер­та­цыю, а вось ужо док­тар­скую пры­свя­ці­ла бе­ла­рус­ка­му тра­ды­цый­на­му тэк­сты­лю. І на­пі­саў­шы спа­чат­ку пра руч­нік, па­сля пра кас­цюм, ла­гіч­на бы­ло звяр­нуць ува­гу і на по­сціл­ку, якая ўва­гай да­след­чы­каў кры­ху аб­дзе­ле­ная.

— А ча­му так ста­ла­ся, што на по­сціл­кі звяр­та­лі ма­ла ўва­гі?

— Бо па сут­нас­ці гэ­та та­кія звы­чай­ныя рэ­чы, по­бы­та­выя. Яшчэ і сён­ня яны ёсць амаль у кож­най ха­це, але іх ужо пра­ктыч­на не вы­раб­ля­юць — акра­мя пра­фе­сі­яна­лаў з Да­моў ра­мёс­тваў, на­прык­лад. А вы­дан­ня сур’ёзна­га, з вя­лі­кім ілюс­тра­тыў­ным ма­тэ­ры­ялам, і не бы­ло. Пры тым што по­сціл­кі — гэ­та та­кая не­вы­чар­па­ль­ная скар­бні­ца твор­час­ці: з мнос­твам тэх­нік, уз­ораў, арна­мен­таў, спа­лу­чэн­няў ко­ле­раў, раз­на­стай­ных кам­па­зі­цый­ных пры­ёмаў… Мас­тац­тваз­наў­цу тут ёсць што вы­ву­чаць, а ча­ла­ве­ку, які лю­біць мас­тац­тва, ёсць чым за­хап­ляц­ца. Мой пад­ыход уво­гу­ле ад­роз­ні­ва­ецца ад чыс­та этнаг­ра­фіч­на­га. Я мас­тац­тваз­наў­ца — і па ад­ука­цыі, і па по­гля­ду на рэ­чы, і па пра­фе­сій­ным пад­ыхо­дзе. На­род­нае мас­тац­тва я раз­гля­даю ме­на­ві­та як мас­тац­тва, а не то­ль­кі як час­тку тра­ды­цый­най ку­ль­ту­ры: у пер­шую чар­гу мя­не пры­ваб­лі­ва­юць сап­раў­ды мас­тац­кія рэ­чы. У Ле­нін­гра­дзе ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў я ву­чы­ла­ся на ўзо­рах кла­січ­на­га мас­тац­тва, але лі­чу, што ўзо­ры на­род­на­га ім не сас­ту­па­юць.

На жаль, ка­лі да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца з твор­час­цю на­шых пра­фе­сій­ных мас­та­коў па тэк­сты­лі, бач­на, што яны гэ­та­га ма­тэ­ры­ялу не ве­да­юць. Мо­жа, ме­на­ві­та та­му, што ён не быў яшчэ аб­агу­ль­не­ны, не быў прад­стаў­ле­ны ў да­ступ­най для ўсіх фор­ме, — да му­зей­ных схо­віш­чаў, дзе по­сціл­кі про­ста сто­са­мі ля­жаць ад­на на ад­ной, не ў мно­гіх ёсць маг­чы­масць да­брац­ца. На мой по­гляд, ад мас­та­коў гэ­тая тэ­ма за­раз па­тра­буе асэн­са­ван­ня і пе­ра­кла­ду на су­час­ную мо­ву дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. Спа­дзя­юся, кні­га та­му па­спры­яе — у ёй, акра­мя тэк­сту, змеш­ча­на і ка­ля па­ўты­ся­чы фо­та­здым­каў, доб­рая час­тка з якіх зроб­ле­на ме­на­ві­та так, каб мож­на бы­ло раз­гле­дзець на­ват дэ­та­лі ткац­тва і ўзо­раў. Гэ­та ве­ль­мі ці­ка­вая з’ява, якая, ня­гле­дзя­чы на роз­ныя за­па­зы­чан­ні, без­умоў­на, ня­се на са­бе на­цы­на­ль­ны ад­бі­так і пры гэ­тым мае мно­га ці­ка­ва­га з пун­кту гле­джан­ня агу­ль­на­мас­тац­кіх каш­тоў­нас­цей.

— У на­зве кні­гі вы аб’ядноў­ва­еце по­сціл­кі і ды­ва­ны. І яшчэ ад­но сло­ва пры­цяг­вае ўва­гу — “антра­па­ло­гія”. Ма­быць, трэ­ба па­тлу­ма­чыць.

— Ды­ва­на­мі ў вёс­ках пры­ня­та бы­ло на­зы­ваць са­мыя леп­шыя по­сціл­кі, са­мыя пры­го­жыя, са­мыя свя­точ­ныя — не ра­дзюж­кі, не рад­но, не дзя­руж­кі… Ды­ва­ны час­та тка­лі­ся не то­ль­кі з іль­ну — у іх да­да­ва­ла­ся і воў­на, і та­ды атрым­лі­ва­ла­ся ўжо знач­на да­ра­жэй. Але по­сціл­кі і ды­ва­ны — з’ява ад­на і тая ж. На яе мне ха­це­ла­ся па­гля­дзець з не зу­сім стан­дар­тна­га ра­кур­су. Антра­па­ло­гія — гэ­та да­сле­да­ван­не ча­ла­ве­ка, а ў да­дзе­ным вы­пад­ку — гэ­та да­сле­да­ван­не рэ­чы ў кан­тэк­сце яе ўжы­ван­ня, ства­рэн­ня і вы­ка­рыс­тан­ня ча­ла­ве­кам. У ёй маг­лі тра­ву на­сіць, а маг­лі на­крыць ёю ка­ня, вы­ка­рыс­таць як коў­дру, па­зней — за­слаць ся­дзен­не аўта­ма­бі­ля… Апош­нім ча­сам па­ча­лі ўсплы­ваць здым­кі не­дзе з 50-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя — ся­мей­ныя фо­та на фо­не по­сціл­кі. І гэ­та шмат ка­жа пра тое, чым для лю­дзей бы­ла по­сціл­ка: са­май пры­го­жай рэ­ччу ў до­ме, якую вы­но­сі­лі для та­кой знач­най і рэ­дкай па тым ча­се для вяс­коў­цаў спра­вы — ся­мей­на­га фо­та. Гэ­тая “про­стая” рэч вы­лу­ча­ла ча­ла­ве­ка са што­дзён­нас­ці, бы­ла час­ткай ней­ка­га інша­га, леп­ша­га, свя­точ­на­га жыц­ця.

Вось та­ды ў мя­не і з’яві­ла­ся дум­ка па­гля­дзець на тэ­му з пун­кту гле­джан­ня жыц­ця ча­ла­ве­ка: по­сціл­ка як аб­авяз­ко­вы атры­бут дзя­во­ча­га па­са­гу — на за­ха­дзе Бе­ла­ру­сі дзяў­чы­на пе­рад вя­сел­лем про­ста па­він­на бы­ла мець пад­вой­ны ды­ван; по­сціл­ка як ме­ра ба­гац­ця і да­бра­бы­ту; по­сціл­ка як маг­чы­масць для жан­чын за­ймац­ца твор­час­цю, і г. д. Яшчэ та­кі ці­ка­вы мо­мант — но­вае жыц­цё по­сці­лак у га­рад­скім ася­род­дзі: бо для га­ра­джан яны на­бы­ва­юць ужо іншы сэнс, менш уты­лі­тар­ны — у пер­шую чар­гу ўспры­ма­юцца як спад­чы­на, як па­мяць. По­сціл­ка ў вы­ста­вач­най ці му­зей­най пра­сто­ры — яшчэ ад­на тэ­ма.

/i/content/pi/cult/866/18379/pages-5-S2.jpg

— У вас у кні­зе ка­ля 500 са­мых раз­на­стай­ных фо­та. Ад­куль яны ўсе?

— Саб­раць фо­та якраз і бы­ло са­мым скла­да­ным. Бо, на­прык­лад, ка­лі мы ра­бі­лі кні­гу пра руч­ні­кі, ёй па­пя­рэд­ні­ча­ла вя­лі­кая на­цы­яна­ль­ная вы­ста­ва “Бе­ла­рус­кі руч­нік” у На­цы­яна­ль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі  — з усёй кра­іны бы­лі пры­ве­зе­ныя леп­шыя ўзо­ры. З фа­тог­ра­фам Гео­ргі­ем Ліх­та­ро­ві­чам мы амаль два тыд­ні пра­ца­ва­лі, не вы­хо­дзя­чы з му­зея. За­раз та­кой маг­чы­мас­ці не бы­ло. Усё збі­ра­ла­ся з роз­ных кры­ніц — не­шта з ма­іх улас­ных экс­пе­ды­цый, не­ка­то­рую ко­ль­касць доб­рых здым­каў да­лі — ці да­зво­лі­лі зла­дзіць у сва­іх схо­віш­чах спе­цы­яль­ную фо­та­се­сію — На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей, На­цы­яна­ль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей, Гро­дзен­скі гіс­то­ры­ка-архе­ала­гіч­ны му­зей. Да­па­маг­ло і Сту­дэн­цкае этнаг­ра­фіч­нае та­ва­рыс­тва. Уво­гу­ле, по­сціл­кі за­хоў­ва­юцца ў са­мых роз­ных му­зе­ях, але, як пра­ві­ла, ка­лек­цыі гэ­тыя не­маг­чы­ма пра­гле­дзець. Яны і не аліч­ба­ва­ныя. Для мно­гіх по­сці­лак з На­цы­яна­ль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея — а ён іх мае бо­льш за ча­ты­ры со­тні — у кні­зе бу­дзе про­ста “прэм’ера”, дзя­ку­ючы фа­тог­ра­фу Мі­ха­сю Арак­чэ­еву.

— Ці мож­на падзя­ліць бе­ла­рус­кія по­сціл­кі па рэ­гі­ёнах? Я так раз­умею, мы га­во­рым ме­на­ві­та пра вяс­ко­вую тра­ды­цыю?

— Ка­неш­не, ха­це­ла­ся б па­гля­дзець, што там тка­ла­ся на ма­ну­фак­ту­рах Ты­зен­гаў­за ў Га­род­ні, якія ды­ва­ны бы­лі на ма­ну­фак­ту­ры Агін­ска­га ў Ка­рэ­лі­чах. Але та­кія рэ­чы амаль не да­йшлі на на­ша­га ча­су, а ка­лі і да­йшлі, то зна­хо­дзяц­ца за меж­амі Бе­ла­ру­сі. У нас амаль што ня­ма ўзо­раў XVIII—XIX ста­год­дзяў. Ха­ця, зра­зу­ме­ла, што на гэ­тых ма­ну­фак­ту­рах і пра­ца­ва­лі про­стыя ся­лян­кі. Але тое, што прад­стаў­ле­на ў кні­зе, гэ­та ме­на­ві­та вяс­ко­вае ткац­тва, на звы­чай­ных вяс­ко­вых крос­нах./i/content/pi/cult/866/18379/pages-5-S3.jpg

Сап­раў­ды, пе­рада мной ста­яла пы­тан­не, як кла­сі­фі­ка­ваць ма­тэ­ры­ял. Руч­ні­кі мож­на бы­ло раз­бі­ваць па рэ­гі­ёнах і па ла­ка­ль­ных ва­ры­янтах, але з по­сціл­ка­мі та­кі пад­ыход не пра­цуе. Руч­ні­кі — з’ява ста­ра­жыт­ная, а по­сціл­кі раз­ві­лі­ся до­сыць по­зна: да­тыч­на ся­лян­скай тра­ды­цыі мож­на ка­заць пра дру­гую па­ло­ву ХІХ ста­год­дзя — ка­лі па­чаў змя­няц­ца інтэр’ер, ка­лі ад­ыхо­дзі­лі ў ня­быт кур­ныя ха­ты — без ды­ма­хо­даў — і з’яўля­лі­ся чыс­тыя, ка­лі па­шы­раў­ся асар­ты­мент рэ­чаў ме­на­ві­та дэ­ка­ра­тыў­ных, свя­точ­ных. Акра­мя та­го, раз­віц­цё по­сці­лак на Бе­ла­ру­сі шчы­ль­на звя­за­нае з раз­віц­цём тэх­ні­кі ткац­тва. У XVIIІ ста­год­дзі на на­шу тэ­ры­то­рыю па­ча­лі пры­хо­дзіць тра­ды­цыі еўра­пей­ска­га ткац­тва, і яны рас­паў­сю­джва­лі­ся па ўсёй тэ­ры­то­рыі. І я вы­ра­шы­ла кла­сі­фі­ка­ваць по­сціл­кі і ды­ва­ны па на­звах. Пры­чым да ад­ной асноў­най, най­бо­льш па­пу­ляр­най на­звы, я да­даю мно­га іншых, што ўжы­ва­лі­ся ў роз­ных мясц­овас­цях. Ра­дзюж­кі — са­мыя про­стыя, ра­ду­гі  — з вя­сёл­ка­вы­мі ко­ле­ра­мі: з’ява ў асноў­ным гро­дзен­ская. На­зва “ра­ду­га” па­хо­дзіць ад рус­ка­га сло­ва, але сус­тра­ка­ецца для іх і на­зва “тын­чо­вік” ад поль­ска­га “тэн­ча”. Пад­вой­ныя ды­ва­ны най­бо­льш ха­рак­тэр­ныя Гро­дзен­шчы­не і За­ход­няй Брэс­тчы­не. Ёсць пры­кла­ды шмат­ні­то­ва­га ткац­тва з пе­ра­важ­на ге­амет­рыч­ны­мі ўзо­ра­мі — дым­кі, ёсць вы­ця­ган­кі, пе­ра­бі­ран­кі, сей­па­кі, ёсць вы­кла­дан­кі, у якіх мож­на вы­клас­ці лю­бы ўзор яко­га хо­чаш ко­ле­ру — што не­маг­чы­ма зра­біць, на­прык­лад, у дым­цы. Вы­кла­дан­кі, да­рэ­чы, гэ­та пра­ктыч­на апош­ні зрэз на­род­най тра­ды­цыі, іх па­ча­лі ткаць пе­ра­важ­на ўжо па­сля Дру­гой сус­вет­най вай­ны — бо з’яві­лі­ся ад­па­вед­ныя ка­ту­шач­ныя ніт­кі: ірыс, му­лі­нэ. У 70-я, 80-я ў тка­чых яшчэ не бы­ло пра­блем з ма­тэ­ры­ялам. А на­пры­кан­цы 80-х маг­чы­масць на­бы­ваць ніт­кі знік­ла, і на гэ­тых вы­бі­ран­ках на­род­ная тра­ды­цыя, мож­на ска­заць, скон­чы­ла­ся. З ча­сам усё пе­ра­йшло ў сфе­ру ку­ль­ту­ры, у Да­мы ра­мёс­тваў. І дзя­куй бо­гу, што ма­ла­дыя май­стры яшчэ па­спе­лі на­ву­чыц­ца з пер­шых рук — ад ба­буль і ма­ці.

— Як вы ду­ма­еце, ка­го най­перш кні­га па­він­на за­ці­ка­віць?

— Мне зда­ецца, не то­ль­кі спе­цы­яліс­там, але і шы­ро­ка­му ко­лу чы­та­чоў яна бу­дзе ці­ка­вая. Па­ўта­ру­ся, у ёй шмат яскра­вых фо­та­здым­каў. Ад­на з асноў­ных за­дач — па­ка­заць ба­гац­це тра­ды­цыі на­шым мас­та­кам і твор­цам, і на­га­даць му­зе­ям пра та­кую з’яву — бо, шчы­ра ка­жу­чы, у апош­нія га­доў 20 ці на­ват 30 яны па сут­нас­ці ўжо не збі­ра­юць по­сціл­кі, апош­няя хва­ля раз­віц­ця гэ­та­га мас­тац­тва — 80-х га­доў — у му­зя­ех пра­ктыч­на не прад­стаў­ле­на. На сва­ёй ста­рон­цы ў Facebook я па­ча­ла вы­клад­ваць здым­кі роз­ных по­сці­лак, і рэ­акцыя лю­дзей на­ват ста­ла­ся для мя­не не­ча­ка­най — аказ­ва­ецца, ка­лі “звы­чай­ную” по­сціл­ку прад­ста­віць у се­ці­ве і пад­аць як твор мас­тац­тва, яна вы­клі­кае бу­ру эмо­цый і за­хап­лен­ня. Я бу­ду ра­да, ка­лі мая кні­га пад­штур­хне лю­дзей да асэн­са­ван­ня гэ­тай рэ­чы ме­на­ві­та як на­шай ку­ль­тур­най спад­чы­ны.