Апошнія штрыхі да параднага партрэта

№ 36 (1527) 04.09.2021 - 10.09.2021 г

Што­год у су­зор’і Свя­та бе­ла­рус­ка­га пі­сь­мен­ства за­па­ль­ва­ецца чар­го­вая зор­ка. Сё­ле­та гэ­та го­рад Ка­пыль. Па­вод­ле ўжо ўста­ля­ва­най тра­ды­цыі, свя­та ла­дзіц­ца ў га­ра­дах, што ад­ыгра­лі знач­ную ро­лю ў раз­віц­ці асве­ты, кні­гад­ру­ку, ку­ль­ту­ры ўво­гу­ле. Па­ко­ль­кі Ка­пы­льш­чы­на да­ла кра­іне ня­ма­ла май­строў сло­ва, ёй і над­адзе­ны го­нар ла­дзіць імпрэ­зу на­цы­яна­ль­на­га маш­та­бу. На­пя­рэ­дад­ні 5 ве­рас­ня наш ка­рэс­пан­дэнт на­ве­даў Капыль. Яго­ны фо­та­рэ­пар­таж — пра пе­рад­свя­точ­ныя буд­ні го­рада.

/i/content/pi/cult/866/18370/KULTURA 36-2021-S2.jpg

Ка­пыль ма­ла­дзейшы за По­лацк, які з’яўля­ецца ка­лыс­кай на­шай дзяр­жаў­нас­ці, але ста­рэй­шы за су­час­ную ста­лі­цу кра­іны  — Мінск. Як і ў бо­ль­шас­ці га­ра­доў Бе­ла­ру­сі, што пе­ра­жы­лі ва­еннае лі­ха­лец­це і сум­ніў­ныя са­цы­яль­ныя экс­пе­ры­мен­ты, у Ка­пы­лі ма­ла што за­ха­ва­ла­ся ад спад­чы­ны мі­ну­лых ста­год­дзяў.

Па­вод­ле вон­ка­ва­га аб­ліч­ча гэ­та збо­ль­ша­га ты­по­вы са­вец­кі рай­цэнтр са стан­дар­тнай за­бу­до­вай і ўласнымі ся­дзі­ба­мі по­бач з цэн­трам.

Свя­та пі­сь­мен­ства па­спры­яла доб­раў­па­рад­ка­ван­ню го­ра­да. На ход­ні­ках па­кла­дзе­на но­вая плітка. На пра­езджай час­тцы — но­вы асфа­льт. На час свя­та парк упры­го­жа­ны ары­гі­на­ль­ны­мі пра­сто­ра­вы­мі кам­па­зі­цы­ямі. А яшчэ ў го­ра­да з’явіў­ся но­вы по­мнік. Гэ­та ску­льп­тур­ная вы­ява ра­мес­ні­ка з парт­рэт­ны­мі ры­са­мі Ціш­кі Гар­тна­га. На дум­ку аўта­ра по­мні­ка Па­ўла Вай­ніц­ка­га, та­кая во­ль­ная інтэр­прэ­та­цыя воб­ра­за слын­на­га лі­та­ра­та­ра дае маг­чы­масць п\рад­ста­віць яго ад­на­ча­со­ва ў не­ка­ль­кіх іпас­та­сях, важ­ных для раз­умен­ня яго­най твор­час­ці і ва­рун­каў лё­су.

На мо­мант ві­зі­ту ў Ка­пыль на­ша­га ка­рэс­пан­дэнта ў па­ра­дны парт­рэт го­ра­да ўносі­лі­ся апош­нія штры­хі…

/i/content/pi/cult/866/18370/KULTURA 36-2021-S.jpg

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"