«Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні»

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Зда­ва­ла­ся б, звы­чай­ны цэнтр да­дат­ко­вай пад­рых­тоў­кі дзя­цей у бе­ла­рус­кім пра­він­цый­ным го­ра­дзе. Але то­ль­кі сты­пен­ды­ятаў Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў двац­цаць шэсць ча­ла­век!

/i/content/pi/cult/865/18359/16.jpgПа сло­вах ды­рэк­та­ра ўста­но­вы Люд­мі­лы Аніс­кі­най, тут ро­біц­ца ўсё маг­чы­мае, каб пра­су­нуць здо­ль­ную мо­ладзь на рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных кон­кур­сах. Да­ма­га­юцца рас­кры­ваць та­лен­ты кож­на­га вуч­ня вы­клад­чы­кі ва­сь­мі ад­дзя­лен­няў. І на­сам­рэч ся­род іх ство­ра­на зда­ро­вая атмас­фе­ра спа­бор­ніц­тва.

Са­мае ма­ла­дое ад­дзя­лен­не — ха­рэ­агра­фіч­нае, ство­ра­нае ў 2018 го­дзе ма­ла­ды­мі спе­цы­яліс­та­мі з Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы. Але ўжо ця­пер тут ву­чац­ца 50 ма­ле­нь­кіх тан­цо­раў.

Яшчэ ад­но — мас­тац­кае, дзе за­йма­ецца амаль пя­тая час­тка ад усіх на­ву­чэн­цаў. Вік­то­рыя За­ру­ба, ма­ла­ды спе­цы­яліст, якая ад­пра­ца­ва­ла тут год, рас­па­вя­дае, што ў шко­ле ёсць тра­ды­цыя, ка­лі за ма­ла­дым су­пра­цоў­ні­кам за­ма­цоў­ва­юць ста­рэй­ша­га вы­клад­чы­ка. Гэ­та да­па­ма­гае шу­каць агу­ль­ную мо­ву з дзе­ць­мі на пры­кла­дзе да­свед­ча­на­га пед­аго­га. І, ка­неч­не, ка­жа Вік­то­рыя, ву­чань сам па­ві­нен імкнуц­ца пе­ра­няць ве­ды ў на­стаў­ні­ка.

Кас­цяк шко­лы, са­мае моц­нае ад­дзя­лен­не, па сло­вах ды­рэк­та­ра Люд­мі­лы Аніс­кі­най, — фар­тэ­пі­яннае. Пра­цу­юць тут 16 вы­клад­чы­каў роз­на­га ўзрос­ту, бо­ль­шасць з якіх вы­пус­кні­кі гэ­тай шко­лы. Да­рэ­чы, у Лід­скім дзяр­жаў­ным му­зыч­ным ка­ле­джы, ку­ды ў асноў­ным ары­енту­юцца па­сту­паць на­ваг­руд­скія вы­пус­кні­кі-му­зы­кі, так­са­ма пры­зна­юць моц­ную пад­рых­тоў­ку гэ­тай шко­лы.

Доў­га мо­жа рас­каз­ваць пра на­род­на-струн­нае ад­дзя­лен­не Люд­мі­ла Аніс­кі­на, бо і са­ма цым­ба­ліс­тка. Яна вы­кла­дае да­сюль, су­мяш­ча­ючы ад­мі­ніс­тра­тыў­ную ра­бо­ту з му­зы­кай. На­огул у ды­рэк­та­ра шко­лы ці­ка­вы лёс: па­сту­піў­шы з Асі­по­ві­чаў у Лід­скі ка­ледж мас­тац­тваў, а па­сля раз­мер­ка­ваў­шы­ся ў На­ваг­ру­дак, так і за­ста­ла­ся тут. Акра­мя цым­ба­лаў, на ад­дзя­лен­ні ву­чаць асвой­ваць ігру на дом­бры, ба­ла­лай­цы, гі­та­ры. Са­мыя та­ле­на­ві­тыя дзе­ці вы­сту­па­юць ва ўзор­ным ансам­блі “Ка­ля­ро­выя нот­кі”. Адзін з вуч­няў, Іван На­ваг­ран, атрым­лі­ваў ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу фон­ду Прэ­зі­дэн­та не­ка­ль­кі год за­пар.

Тэ­арэ­тыч­на-ха­ра­вое ад­дзя­лен­не так­са­ма мае тра­ды­цыі вы­ха­ван­ня та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Каб на­ву­чэн­цы ле­пей за­свой­ва­лі та­кія “сум­ныя” прад­ме­ты, як са­ль­фе­джыа і тэ­орыя му­зы­кі, у На­ваг­руд­скай шко­ле мас­тац­тваў пра­во­дзяц­ца ад­мыс­ло­выя алім­пі­яды. Удзе­ль­ні­ча­юць у іх мо­гуць жа­да­ючыя ўсіх уз­рос­таў і на­ват дзе­ці з іншых ра­ёнаў. Так­са­ма ў На­ваг­руд­ку пры­ду­ма­лі, як су­мяс­ціць ці­ка­васць да камп’юта­раў су­час­най мо­ла­дзі і на­ву­чан­не тэ­орыі му­зы­кі. На­ву­чэн­цаў про­сяць пад­рых­та­ваць да кон­кур­саў прэ­зен­та­цыі на ці­ка­вую для іх тэ­му.

Вя­до­ма, збо­ль­ша­га хлоп­чы­кі на­вед­ва­юць ду­ха­вое ад­дзя­лен­не, бо, каб зда­бы­ваць гук з гэ­тых інстру­мен­таў, па­трэб­ны моц­ныя лёг­кія. Мож­на аб­раць для ся­бе ўдас­ка­на­лен­не ве­даў на флей­це, тру­бе, трам­бо­не, клар­не­це, сак­са­фо­не. Так­са­ма “вы­тан­ча­нае” ад­дзя­лен­не На­ваг­руд­скай шко­лы мас­тац­тваў — струн­на-смыч­ко­вае. Тут за­йма­ецца 45 ча­ла­век пры 4 на­стаў­ні­ках.

За­слу­жа­на ка­рыс­та­ецца ўва­гай на­род­на-кла­віш­нае ад­дзя­лен­не, дзе вы­кла­да­юць ба­ян і акар­дэ­он. За­йма­юцца тут і дзе­ці з фі­лі­ялаў шко­лы ў вёс­ках Ла­дзе­ні­кі, Га­ра­дзеч­на, Уся­люб.

Вя­до­ма, для ства­рэн­ня прад­уктыў­най твор­чай атмас­фе­ры ўсе на­стаў­ні­кі су­пра­цоў­ні­ча­юць, удзе­ль­ні­ча­юць у ад­бо­ры са­мых ма­ле­нь­кіх дзя­цей на клас сва­іх інстру­мен­таў. Ды­рэк­тар Люд­мі­ла Аніс­кі­на мо­жа пры­га­даць кож­на­га на­ву­чэн­ца, а гэ­та ка­ля шас­ці­сот пя­ці­дзе­ся­ці ча­ла­век! Ад­мет­ная ры­са гэ­тай шко­лы — пра­гляд мо­ла­дзі на ўсіх твор­чых пля­цоў­ках го­ра­да, каб за­пра­сіць да ся­бе са­мых та­ле­на­ві­тых. А за пе­ра­мож­ца­мі кон­кур­саў і сты­пен­ды­ята­мі фон­ду та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі ста­яць і звы­чай­ныя хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі, якія на­ву­чы­лі­ся ва­ло­даць інстру­мен­та­мі і атры­ма­лі му­зыч­ную ад­ука­цыю. Так­са­ма дзе­ля леп­ша­га за­сва­ення ма­тэ­ры­ялу вы­сту­паць на сцэ­не раз­ам з дзе­ць­мі за­пра­ша­юць і іх ба­ць­коў. За што мож­на ска­заць то­ль­кі асоб­ны дзя­куй усім пед­аго­гам.