Агня­па­ль­ныя і вог­не­па­доб­ныя

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Ад­мет­нас­ці вет­каў­скай шко­лы іка­на­пі­су
Як і за­ўжды, на­ву­ко­выя тэр­мі­ны ро­бяц­ца з’яваю жы­вой мо­вы праз эма­цый­нае ўжы­ван­не. Так і сло­ва ‘код’ у се­мі­ятыч­на-ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ным сэн­се: код да Він­чы, код на­цыі… Сён­ня пры­емна чуць: “Вет­каў­ская іко­на — я і не ве­даў, што гэ­та та­кі моц­ны ку­ль­тур­ны код!” А жы­вы вод­гук — на вы­ста­ву Вет­каў­ска­га му­зея у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі. “Агня­па­ль­ныя і вог­не­па­доб­ныя”. Воб­раз агню ў іко­не вет­каў­скай шко­лы — ад сля­доў рэ­аль­ных спа­ль­ван­няў гэ­тай ку­ль­ту­ры — да пы­лан­ня кі­на­ва­ры (аль­бо ду­хоў­на­га агню?) — у са­міх лі­ках аб­ра­зоў.

/i/content/pi/cult/865/18352/9.jpgПА­ГА­ВА­РЫ СА МНОЙ, АБ­РАЗ

Ба­га­ро­дзі­цы Агня­від­най, Архан­ге­ла Мі­ха­іла-Ва­яво­ды, Са­фіі-Пра­муд­рас­ці бо­жай, хе­ру­ві­маў, па­ла­ючых ко­лаў, “ис­пол­нен­ных очей”… Кры­ла­тых агнят­ва­рых арлоў, львоў, ту­раў, анё­лаў, вог­нен­ных ко­ней і вог­нен­ных ка­ляс­ніц (ваз­коў)… І як жа да­нес­ці сім­ва­ліч­ную, ад­на­ча­со­ва архе­ты­піч­ную — і па­ра­дак­са­ль­на ма­дэр­но­вую мо­ву іка­на­пі­су? Так, як па­ка­заць спо­са­бы мыс­лен­ня і вы­яўлен­ня сус­ве­ту не­вя­до­маю па сут­нас­ці мо­ваю — у якой раз­бі­ра­лі­ся про­дкі — і ў якой ву­чы­лі­ся на­шы сла­ву­тыя Ма­ле­ві­чы, Кан­дзін­скія, Ша­га­лы? Бо яны зра­зу­ме­лі зу­сім ня­даў­на, ка­ля ста га­доў та­му, што “мо­ва іка­на­пі­су ва­ло­дае бо­льш пер­спек­тыў­наю сіс­тэ­маю вы­раз­ных срод­каў: яна кан­стру­юе воб­раз: у пра­сто­ры, ко­ле­рах, фор­мах… у ад­роз­нен­не ад ад­на­знач­най жы­ва­па­доб­най ілюс­тра­цыі да падзей”. І Фе­лі­ні, і Тар­коў­скі ад­чу­лі ў іко­не “сцэ­на­рыі і рас­клад­ку кад­раў”…

…І раз­лі­ло­ся воз­ера, і цар­ква па­йшла пад яго, то­ль­кі за­ла­тыя ку­па­лы яшчэ ззя­лі і мер­клі ў глы­бі­ні… Сап­раў­дныя ку­па­лы ста­рой ста­ра­абрад­ніц­кай цар­квы — і тры іко­ны “Па­кро­ва” за імі: “И вмес­то тер­ния мно­жес­тво на­ро­ду по­ка­за­ся, и яко град пре­свет­лый…” Між тым на іко­нах так­са­ма хра­мы з ку­па­ла­мі і зо­ла­та ззяе. Ад­нак ва­кол — бу­дын­кі ча­соў ба­ро­ка (ці не ві­лен­ска­га? Бо Вет­ка за­сна­ва­ная на зем­лях ВКЛ і за­свой­ва­ла ку­ль­ту­ру Но­ва­га ча­су). А сам фран­тон вла­хер­нска­га хра­ма на іко­не — то ба­роч­ны, то кла­сі­цыс­тыч­ны, то на­ват ра­кай­ль­ны! Пад чыр­во­нае зо­ла­та фо­наў кла­ла­ся чыр­во­ная вох­ра-па­лі­мент. Ця­пер зо­ла­та страч­ва­ецца — і фо­ны пра­гляд­ва­юць так­са­ма па­ла­ючы­мі, бы ву­гол­ле і за­ла­тыя спо­ла­хі.

АД­КУЛЬ ЧЫР­ВО­НЫ КОНЬ?

Агонь і ва­да — мы ўба­чым гэ­ту ад­веч­ную апа­зі­цыю на шэ­ра­гу аб­ра­зоў. Яшчэ — зям­ля і па­вет­ра, на­ват анё­лы вят­роў “на служ­бу че­ло­ве­кам”, анё­лы ра­дуг-вя­сё­лак, хмар і да­жджу, “мра­зу и ин­ею”… і ду­шы грэш­най і пра­вед­най! Іко­на Вет­кі ды­хае ў па­вет­ры і плы­ве ў кос­ма­се, мае ча­ты­ры сты­хіі і ў- ужы­вае спо­са­бы ства­рэн­ня воб­ра­зу і пры­ёмы сім­ва­лі­за­цыі. Аль­бо, як ка­жуць сён­ня, сіс­тэ­му ко­даў фар­ма­ван­ня, “упа­коў­кі” і пе­рад­ачы інфар­ма­цыі.

А што ж да ўлас­на “вог­не­па­доб­ных”? Тут не ста­нем ра­біць іка­наг­ра­фіч­ныя вы­клад­кі на­конт вы­шэй­зга­да­ных тэм, сю­жэ­таў, воб­ра­заў. Пад­оўжым рух, ме­та­фа­рыч­нае пад­арож­жа, аль­бо ла­гіс­ты­ку вы­ста­вы. З двух ба­коў ад “Па­кра­воў” ска­чуць па сце­нах агня­лі­кія вер­шні­кі, бы спя­ша­ючы­ся праз імглу ча­соў. У гэ­тым ско­ку — ста­ра­даў­няя дум­ка-воб­раз, што не па­кі­нуць нас у бя­дзе. І зноў-та­кі не про­ста маў­клі­выя “кар­цін­кі”. Па пад­ло­зе за­лаў рас­ка­ці­лі­ся чор­ныя ку­бы (па дум­цы твор­цаў, чор­ныя квад­ра­ты ў квад­ра­це). Яны ж чор­ныя ка­ло­дзе­жы-кры­ні­цы. У кож­ным вер­хняя грань — бы ад­люс­тра­ван­не ў ва­дзе: фраг­мент не­йка­га жы­ва­піс­на­га тво­ру роз­ных эпох. Пад “Архан­ге­лам Мі­ха­ілам” XVIII ст. з чор­на­га ку­ба вы­гля­дае фрэс­ка VI ст. Ста­ра­жыт­най Грэ­цыі: вер­шнік-тры­умфа­тар на чыр­во­ным ка­ні. А пад іншым вет­каў­скім Мі­ха­ілам — “Ку­па­ние крас­но­го ко­ня”. Ку­зь­ма Пят­роў-Вод­кін “ста­жы­ра­ваў­ся” ў ста­ра­абрад­цаў-іка­на­піс­цаў Хва­лын­ска на Вол­зе. А пры чым Вет­ка? Вось да­вед­ка вол­жскіх му­зей­шчы­каў: “Хва­лынск… из­дав­на был одним из цен­тров ста­ро­обряд­чес­тва, и чис­ло при­вер­жен­цев ста­рой ве­ры здесь зна­чи­те­ль­но уве­ли­чи­лось в 1760-е го­ды, по­сле вто­рой «вы­гон­ки» Вет­ки. Сле­до­ва­те­ль­но, часть вет­ков­ских ста­ро­обряд­цев осе­да­ла имен­но здесь. Это чрез­вы­чай­но при­ме­ча­те­ль­но, так как в Хва­лын­ске мес­тные ико­но­пис­ные тра­ди­ции про­смат­ри­ва­ются от­чет­ли­вее”.

ЛА­ГІС­ТЫ­КА ВЫ­СТА­ВЫ

А вось ве­лі­зар­ныя схе­мы: пуч­кі стрэл-век­та­раў, шэсць га­ры­зон­таў, зме­ны пун­ктаў гле­джан­ня — і ўсё ва­кол фі­гу­ры чыр­во­на­га вер­шні­ка, іко­ны XVIII ст. Сіс­тэ­ма па­бу­да­ван­няў скла­да­най пер­спек­ты­вы, яна да­зва­ляе зра­зу­мець, як ро­біц­ца амаль кі­но: пра­сто­ра-час, хра­на­топ іко­ны.

У вет­каў­скай вы­ста­ве па­жа­да­лі па­ўдзе­ль­ні­чаць і Го­ме­льс­кі па­ла­ца­ва-па­рка­вы ансамбль, і Брэс­цкі му­зей вы­ра­та­ва­ных каш­тоў­нас­цей, тры ўлас­ні­кі ста­ра­абрад­ніц­кіх аб­ра­зоў…

А ў іншай за­ле ча­кае дос­ле­ду та­ямні­ца вог­не­па­доб­ных істот. Па­ра­дак­са­ль­ная гар­мо­нія да­паў­ня­ль­ных ко­ле­раў: ад Ві­зан­тыі праз не­ча­ка­ную Вет­ку Но­ва­га ча­су — да аван­гар­ду. Ся­род вог­нен­ных ікон — 15 аб­ра­зоў Бо­жай Ма­ці з па­лы­мя­ным лі­кам, з гіс­то­ры­яй ад ві­зан­тый­ска­га агню IX ст. да ка­ля­ро­ва­га цу­да Вет­кі: зя­лё­ных то­наў вы­свят­лен­ня па кі­на­вар­на­му “сан­кі­ру”. Ад сім­ва­ліз­му Да­бра­вес­ця да па­ла­юча­га тва­ру з пі­ль­ным по­зір­кам — про­ста на вас. І ўсё гэ­та ў рай­скім са­дзе за­ла­чо­най вет­каў­скай кі­вот­най разь­бы. Не, з са­мо­га гэ­та­га са­ду, да яко­га мы ўсё ідзём ды ідзём!

…А між тым дзве­ры ў су­сед­нюю за­лу ад­кры­ты на­рос­хрыст. І да­лей — “Буб­но­вы ва­лет”, той са­мы аван­гард…

Га­лі­на НЯ­ЧА­ЕВА. Вет­ка.