Элек­трон­ная рэаль­насць ці рэ­аль­ная вір­ту­аль­насць

№ 35 (1526) 27.08.2021 - 03.09.2021 г

Які лёс у па­пя­ро­вай кні­гі?
Га­доў пяць-сем та­му ў чы­тац­кім ася­род­дзі Бе­ла­ру­сі быў бум на элек­трон­ныя кні­гі. Ча­со­пі­сы, га­зе­ты, сай­ты аб­мяр­коў­ва­лі і па­раў­ноў­ва­лі па­пя­ро­выя кні­гі з элек­трон­ны­мі, вя­лі­ся спрэч­кі, ра­бі­лі­ся пра­гно­зы на по­ўнае знік­нен­не па­пя­ро­вых кніг. Пра­йшлі га­ды, жар­сці па­ці­шэ­лі, а па­пе­ра і элек­тро­ні­ка існу­юць не то­ль­кі па­ра­ле­ль­на, але і да­паў­ня­юць ад­на ад­ну.

/i/content/pi/cult/865/18351/8.jpgСа­мае ці­ка­вае на сён­ня, што лю­дзі, якія ад­да­лі ў свой час пе­ра­ва­гу бук­ры­да­рам, вяр­та­юцца да па­пя­ро­вай кні­гі і зноў за­віт­ва­юць у біб­лі­ятэ­кі. Шмат лю­дзей пры­зна­ецца: до­ма чы­таць спад­руч­ней тра­ды­цый­ную кні­гу, а элек­трон­ка — рэч, так бы мо­віць, да­рож­ная.

ПРО­ЙДЗЕ­НЫ ЭТАП

То­ль­кі, зда­ецца мне, што бук­ры­да­ры — гэ­та ўжо амаль про­йдзе­ны этап. За­ўваж­це, з раз­віц­цём элек­тро­ні­кі па­пя­ро­вым кні­гам прад­каз­ва­лі хут­кае знік­нен­не. У сап­раў­днас­ці яны, ужо мож­на ска­заць, пе­ра­жы­лі элек­трон­ныя кні­гі, бо іх актыў­на вы­цяс­ня­юць смар­тфо­ны. Ад­на ма­ле­неч­кая пры­ла­да, якая змяш­чае ўжо з со­тню фун­кцый, у тым лі­ку і элек­трон­най чы­тал­кі, і дзя­сят­кі гі­га­бай­таў інфар­ма­цыі.

Смар­тфон за­ўсё­ды ў кі­шэ­ні ці су­мач­цы. Каб не мар­на­ваць час да­рма ў ча­кан­ні ча­го­сь­ці/ка­го­сь­ці, да­ста­ём смар­тфон і... Тут ужо кож­ны вы­бі­рае сам: стуж­ка на­він са­цы­яль­ных се­так, інфар­ма­цый­ныя парт­алы, стра­лял­кі-бра­дзіл­кі, інтэ­лек­ту­аль­ныя гу­ль­ні, чы­тан­не, ву­чо­ба.

На­прык­лад, у мя­не на смар­тфо­не за­ўсё­ды за­кі­ну­ты элек­трон­ныя вер­сіі на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных або мас­тац­кіх ча­со­пі­саў. Ка­лі не вы­ка­рыс­тоў­ваць смар­тфон у якас­ці кні­гі ўвесь час, то, апы­нуў­шы­ся ў ста­не не­спа­дзя­ва­на­га ча­кан­ня, арты­ку­лы ча­со­пі­са, на мой по­гляд, чы­таць зруч­ней. Кні­гу ў се­ці­ве спа­чат­ку трэ­ба знай­сці, по­тым ад­шу­каць мес­ца, дзе пры­пы­ні­лі­ся мі­ну­лым раз­ам, по­тым знай­сці па­трэб­ную ста­рон­ку ў па­пя­ро­вай вер­сіі, ка­лі зноў да яе вер­не­це­ся. Ча­со­піс­ныя арты­ку­лы знач­на ка­ра­цей­шыя: пры­пы­ніў­шы­ся ў ся­рэ­дзі­не арты­ку­ла, мож­на ў блі­жэй­шы во­ль­ны час да­чы­таць, а астат­няе па­кі­нуць на дру­гое не­спа­дзя­ва­нае ча­кан­не. З кні­гай так не атры­ма­ецца, вя­до­ма, ка­лі гэ­та ці­ка­вая кні­га. Да та­го ж арты­кул у ча­со­пі­се не за­цяг­не чы­та­ча ў сваё нут­ро і не па­зба­віць яго маг­чы­мас­ці са­чыць за на­ва­ко­ль­ным ста­но­віш­чам.

Да­ба­вім сю­ды тэх­ніч­ны бок: хут­касць вай-фаю, якасць сіг­на­лу, лі­міт на ма­бі­ль­ны інтэр­нэт і, вя­до­ма, да­дат­ко­вы рас­ход ба­та­рэі пры­ла­ды пры ўклю­ча­ных ма­бі­ль­ных сет­ках — атры­ма­ем яўны плюс ад ужо за­гру­жа­ных элек­трон­ных вер­сій. Са­мі ж яны, як пра­ві­ла, ма­юць не­вя­лі­кі па­мер і шмат мес­ца ў па­мя­ці смар­тфо­на не за­йма­юць.

АЎДЫ­ЯВІ­ЗУ­АЛЬ­НЫ КАН­ТЭНТ

Да­рэ­чы, вя­лі­кая ко­ль­касць бе­ла­рус­кіх ча­со­пі­саў і га­зет ма­юць PDF-вер­сію, і каш­туе яна ў не­ка­ль­кі раз­оў тан­ней, чым па­пя­ро­вая, а не­ка­то­рыя вы­дан­ні ўво­гу­ле мож­на чы­таць бяс­плат­на, пра­ўда, пры пад­клю­чэн­ні да інтэр­нэ­ту. Пе­ры­ядыч­ныя вы­дан­ні хут­ка страч­ва­юць сваю акту­аль­насць, і за­хоў­ваць іх до­ма ў па­пя­ро­вым ва­ры­янце ня­ма ні­яка­га сэн­су. А яшчэ пе­ра­ход на элек­трон­ныя вер­сіі ча­со­пі­саў і га­зет знач­на змен­шыць уплыў на пры­ро­ду.

Яшчэ адзін не­аспрэч­ны плюс смар­тфо­наў — вы­хад у інтэр­нэт і маг­чы­масць аўды­яві­зу­аль­на­га пра­йгра­ван­ня інфар­ма­цыі. Ме­на­ві­та гэ­та ні ў якім разе не звя­за­на з за­баў­ка­мі. Рэ­дак­цыі на­шых ча­со­пі­саў ства­ра­юць не то­ль­кі элек­трон­ныя вер­сіі сва­іх вы­дан­няў, а і плат­фор­мы з да­дат­ко­вым аўды­яві­зу­аль­ным кан­тэн­там. У Бе­ла­ру­сі пер­шап­ра­ход­ца­мі ў гэ­тай спра­ве ста­лі ча­со­пі­сы для дзя­цей се­рыі “Рюк­за­чок”. Ра­ней трэ­ба бы­ло па­мпа­ваць спе­цы­яль­ны да­да­так, ця­пер, дзя­ку­ючы QP-ко­дам, трэ­ба ўся­го то­ль­кі на­вес­ці ка­ме­ру смар­тфо­на на “ча­роў­ны” квад­ра­цік. Да­лей ма­ле­нь­кі чы­тач ад­праў­ля­ецца ў не­ве­ра­год­нае вір­ту­аль­нае пад­арож­жа. Не­аспрэч­ны плюс — то­ль­кі пра­ве­ра­ная інфар­ма­цыя згод­на з уз­рос­та­вай ка­тэ­го­ры­яй ка­рыс­та­ль­ні­каў.

Ча­со­пі­сы пад­аюць не то­ль­кі да­дат­ко­выя му­ль­ты­ме­дый­ныя фай­лы, але і ства­ра­юць 3D-ма­дэ­лі час­ткі фо­та­здым­каў, раз­меш­ча­ных на ста­рон­ках. Пра­ўда, тут ужо па­трэб­на па­мпа­ваць спе­цы­яль­ны да­да­так. Па­сля ня­хіт­рых ма­ні­пу­ля­цый у пры­ла­дзе на экра­не з’яўля­юцца, ні­бы жы­выя, роз­ныя жы­вё­лы або трох­мер­ныя вы­явы по­мні­каў архі­тэк­ту­ры.

У Рас­іі ўжо па­ча­лі з’яўляц­ца кні­гі з да­дат­ко­вым кан­тэн­там у інтэр­нэ­це. У нас жа па­куль існу­юць то­ль­кі спа­сыл­кі на не­йкія рэ­клам­ныя ма­тэ­ры­ялы пэў­най кні­гі, якія ро­біць сам аўтар, што так­са­ма цу­доў­на.

РЭ­КЛА­МА І МО­ВЫ, І КНІ­ГІ, І ЧЫ­ТАН­НЯ

Яшчэ ад­но да­сяг­нен­не на­шых аўта­раў, пра­су­ну­тых ка­рыс­та­ль­ні­каў сац­се­так і ме­сэн­джа­раў, ства­рэн­не сты­кер­па­каў для гэ­тых са­мых ме­сэн­джа­раў з вы­ява­мі ге­ро­яў сва­іх кніг. Гэ­та ве­лі­зар­ны крок у асва­енні інтэр­нэт-пра­сто­ры з бо­ку пі­сь­мен­ні­каў.

На­ват у са­мых па­пу­ляр­ных у Бе­ла­ру­сі да­дат­ках для зно­сін вы­бар мі­ле­нь­кіх ма­лю­нач­каў з рэ­плі­кай на род­най мо­ве мі­зэр­ны. А тут сім­па­тыч­ны ге­рой у адзін клік вы­ка­жа ва­шу дум­ку па-бе­ла­рус­ку. І зу­сім ня­важ­на, што да гэ­та­га ўся пе­ра­піс­ка вя­ла­ся па-рус­ку. Асаб­лі­ва пры­емна, што гэ­та ге­роі ме­на­ві­та дзі­ця­чых кніг, але зроб­ле­ны яны не­йтра­ль­на, каб ка­рыс­тац­ца гэ­ты­мі сты­ке­ра­мі маг­лі як дзе­ці, так і да­рос­лыя. Вось вам ад­на­ча­со­ва рэ­кла­ма і мо­вы, і кні­гі, і чы­тан­ня.

Бяс­спрэч­на, усі­мі пе­ра­лі­ча­ны­мі да­сяг­нен­ня­мі мож­на ка­рыс­тац­ца то­ль­кі пры да­па­мо­зе смар­тфо­на, ця­пер у не­йкіх сі­ту­ацы­ях на­ват камп’юта­ры і ноў­тбу­кі ім пра­йгра­юць. Бук­ры­да­ры ж за­ста­юцца про­ста пры­ла­дай для чы­тан­ня, між іншым са сва­імі вя­лі­кі­мі мі­ну­са­мі. У бу­ду­чым га­джэ­ты бу­дуць змяняць адзін ад­на­го, вы­цяс­няць, да­паў­няць, аб’ядноў­вац­ца ў не­йкія ўні­вер­са­ль­ныя пры­ла­ды, а па­пя­ро­вая кні­га бу­дзе існа­ваць па­ра­ле­ль­на з імі як не­аспрэч­ны прад­мет інтэ­лек­ту­аль­нас­ці пэў­на­га ча­ла­ве­ка.

ЗЛІЦ­ЦЁ?

Па­куль жа бе­ла­ру­сы ро­бяць пер­шыя спро­бы аліч­ба­ваць і вы­вес­ці сва­іх лі­та­ра­тур­ных ге­ро­яў у вір­ту­аль­ны свет, аме­ры­кан­цы за­мах­ну­лі­ся на да­во­лі амбі­цый­ны пра­ект. Яны пра­цу­юць над ства­рэн­нем кні­гі з мнос­твам да­тчы­каў, уман­ці­ра­ва­ны­мі мік­ра­чы­па­мі, мі­ні­яцюр­ным пра­екта­рам, ды­на­мі­кам (пра­ўда, кні­гай з ды­на­мі­кам ужо ні­ко­га не здзі­віць). Та­кім чы­нам атры­ма­ецца зліц­цё па­пя­ро­вай кні­гі і элек­трон­най у ад­ну. Але на­ко­ль­кі гэ­та бу­дзе за­пат­ра­ба­ва­на і на­ко­ль­кі та­кія кні­гі не­абход­ны?

Ка­лі га­вор­ка ідзе аб на­ву­ко­вых ці на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных кні­гах асаб­лі­ва для дзя­цей, гэ­та цу­доў­ны спо­саб спаз­наць на­ва­ко­ль­ны, ды і не то­ль­кі, свет. Бу­дзе ве­ль­мі доб­ра чы­таць па­зна­ва­ль­нае вы­дан­не і тут жа па­чуць спеў са­лаў­я ці ад­пра­віц­ца ў вір­ту­аль­нае пад­арож­жа на Марс, па­гля­дзець ві­дэ­апрык­лад хі­міч­на­га да­сле­да­ван­ня ці апы­нуц­ца на дне На­ра­чы, па­слу­хаць жа­лей­ку ці пра­йсці­ся па за­лах Га­ль­шан­ска­га за­мка да яго раз­бу­рэн­ня.

Але ці вар­та не­шта па­добнае ра­біць з мас­тац­кай лі­та­ра­ту­рай? Бо, як вя­до­ма, пры чы­тан­ні кні­гі ня­ма аб­ме­жа­ван­няў на спец­эфек­ты. Гле­дзя­чы фі­льм, у тым лі­ку і зня­ты па кні­зе, мы ўспры­ма­ем ге­ро­яў та­кі­мі, які­мі іх ба­чыў рэ­жы­сёр; на­ва­кол­ле ба­чым та­кім, якім яго ба­чыў рэ­жы­сёр аль­бо да­зва­ляў бю­джэт; інта­на­цыі, ру­хі, жэс­ты — усё, як уяў­ляў са­бе рэ­жы­сёр. Атрым­лі­ва­ецца, што фі­льм, а так­са­ма кні­гу, ка­лі не чы­та­лі ра­ней, мы ба­чым ва­чы­ма рэ­жы­сё­ра, а не сва­імі ўлас­ны­мі.

Не бу­ду пе­ра­ліч­ваць да­ўно вя­до­мую ка­рысць ад чы­тан­ня, то­ль­кі хо­чац­ца зга­даць зна­ка­мі­тае вы­слоў­е: “Той, хто чы­тае кні­гі, за­ўсё­ды бу­дзе кі­ра­ваць тым, хто гля­дзіць тэ­ле­ві­зар”.

СЛУ­ХАЧ НЕ ЧЫ­ТАЧ

Пра­ктыч­на та­кое ж ста­но­віш­ча і з агуч­ван­нем кніг. Ад­на рас­ійская інтэр­нэт-кра­ма з да­па­мо­гай штуч­на­га інтэ­лек­ту па­ча­ла агуч­ваць кні­гі і раз­да­ваць атры­ма­ны вы­нік усім, хто на­бу­дзе элек­трон­ны ва­ры­янт. Якім чы­нам спа­жы­ваць атры­ма­ны та­вар — ра­шэн­не за па­куп­ні­ком. На мой по­гляд, гэ­та ня­дрэн­ны пі­яр-ход дзе­ля бу­ду­ча­га вя­лі­ка­га пры­быт­ку. На чы­тан­не ў су­час­на­га ча­ла­ве­ка ча­су не за­ўжды ха­пае, а вось слу­хаць... Аўды­якні­га за­кан­чва­ецца знач­на хут­чэй, чым дру­ка­ва­ная. Слу­хач для на­быц­ця чар­го­ва­га аўды­яза­пі­су бу­дзе на­вед­вац­ца ў кра­му час­цей за чы­та­ча. Мі­ну­сы і плю­сы пра­слу­хоў­ван­ня-чы­тан­ня, мяр­кую, кож­ны ве­дае сам.

У пі­сь­мен­ні­каў-фан­тас­таў ужо да­ўно сус­тра­ка­юцца ча­роў­ныя пі­гул­кі, пра­глы­нуў­шы якія ча­ла­век атры­мае пэў­ную ко­ль­касць ве­даў. Аб та­кіх пі­гул­ках ма­раць шко­ль­ні­кі, сту­дэн­ты і на­ват да­рос­лыя. Так, бы­ло б ня­дрэн­на, раз — і ча­ла­век ве­дае скло­ны на­зоў­ні­каў і іх кан­чат­кі, за­кон Архі­ме­да ці таб­лі­цу Мен­дзя­ле­ева.

ПІ­ГУЛ­КА НЕ ПАН­АЦЭЯ

Ка­лі ча­ла­вец­тва і да­ду­ма­ецца да та­кіх тэх­на­ло­гій, то трэ­ба ўсве­дам­ляць, што тыя, хто спас­ці­гае на­ву­ку, са­мі бу­дуць кі­ра­ваць ты­мі, хто бу­дзе ча­каць чар­го­вай пі­гул­кі. Спа­жыў­цы пі­гу­лак бу­дуць не то­ль­кі про­сты­мі вы­ка­наў­ца­мі роз­ных за­дач, а бу­дуць пад­па­рад­коў­вац­ца во­лі і за­ле­жаць ад ства­ра­ль­ні­каў тых са­мых пі­гу­лак, бо бу­дуць цал­кам па­збаў­ле­ны маг­чы­мас­ці ду­маць, ана­лі­за­ваць і су­па­стаў­ляць. Ад­на пі­гул­ка — і за­леж­ны ча­ла­век, па сут­нас­ці, раб, упэў­не­ны, што так яно і па­він­на быць.

Ся­род спрэ­чак за тэх­ніч­ны пра­грэс і за­ха­ван­не тра­ды­цый­ных рэ­чаў, ся­род мар аб ча­роў­ных пі­гул­ках і па­шы­ра­ных ча­ла­ве­чых маг­чы­мас­цях гра­мад­ства за­бы­ва­ецца на та­кую про­стую рэч, як чы­тан­не для баў­лен­ня во­ль­на­га ча­су. Па вы­ні­ках да­сле­да­ван­ня інсты­ту­та са­цы­яло­гіі Ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі амаль што па­ло­ва апы­та­ных рэ­спан­дэн­таў не чы­тае мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру. Мас­тац­кая кні­га на сён­няш­ні дзень, з ад­на­го бо­ку, мае вя­лі­кую ко­ль­касць кан­ку­рэн­таў, з дру­го­га — га­вор­ка пра ад­сут­насць мо­ды на чы­тан­не. І пра­бле­ма тут знач­на глы­бей­шая, чым про­ста не­жа­дан­не чы­таць.

Але ж па­ло­ва бе­ла­ру­саў, зна­хо­дзя­чы час і маг­чы­масць, усё ж та­кі чы­тае мас­тац­кую лі­та­ра­ту­ру. Чы­та­чу не па­трэб­ны ў кні­зе ды­на­мі­кі, пра­екта­ры, мік­ра­чы­пы. Яму па­трэб­ны ці­ка­вы сю­жэт і пры­го­жая мо­ва.

Біб­лі­ятэ­ка­рам жа за­ста­ецца ба­лан­са­ваць на мя­жы па­пу­ля­ры­за­цыі чы­тан­ня і тэх­ніч­на­га пра­грэ­су. Але ж, на мой по­гляд, без пер­ша­га не­маг­чы­ма дру­гое.

Ма­ры­на ПЕТ­РАШ­КЕ­ВІЧ,

ста­ліч­ны біб­лі­ятэ­кар