Захаванне памяці аб пакутах і падзеле

№ 33 (1524) 14.08.2021 - 20.08.2021 г

11 жніўня адбылася выязная нарада з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Луцкага і міністра культуры Анатолія Маркевіча ў горад Бяроза Брэсцкай вобласці.

/i/content/pi/cult/863/18307/03.jpgТут абмяркоўвалася пытанне музеефікацыі тэрыторыі былога польскага канцлагера міжваеннага перыяду і ўсталяванне помніка ахвярам. Як вядома, праект і эскіз помніка прайшлі ўзгадненне ў Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрстве культуры і Бярозаўскім райвыканкаме, і зараз вядзецца яго выкананне. Зроблены помнік будзе ў выглядзе абеліска і дзвюх стэл, якія сімвалізуюць уваход у лагер. Таксама рэстаўрыруецца будынак казарм, дзе ўтрымоўвалі вязняў. Тут будзе створаны музей з адметнай экспазіцыяй. Мемарыял плануецца скончыць да 17 верасня — дня аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР.

З’яўленне канцэнтрацыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай было заканамерным вынікам палітыкі санацыі, якую праводзілі польскія ўлады ў міжваеннай Польшчы на чале з Юзафам Пілсудскім. Гэты рэжым існаваў на глебе пераследу палітычнай апазіцыі і ўціску правоў нацыянальных меншасцяў.

Лічылася, што беларусы і складалі за Польшчай такую меншасць, хаця, безумоўна, меншасцю яны маглі лічыцца толькі ў маштабах усёй тагачаснай польскай дзяржавы, а ў Заходняй Беларусі відавочна складалі пераважную большасць карэннага насельніцтва.

Звычайнай практыкай было зняволенне ў лагеры асобаў, для суда над якімі не хапала доказаў. Людзі, якія траплялі ў лагер, маглі ўтрымлівацца тут на працягу трох месяцаў, прычым адміністрацыя лагера мела права зноў прызначыць гэты тэрмін неабмежаваную колькасць разоў.

Адначасова ў лагеры маглі змясціцца восемсот чалавек. Лагерны комплекс складаўся з трох будынкаў колішніх казарм царскай арміі, але вязні ўтрымліваліся толькі ў адным з іх, у іншых карпусах размяшчаліся адміністрацыя лагера, ахова і склады са зброяй.