Днямі ў выставачнай зале “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшло пасяджэнне журы творчага конкурсу на лепшы малюнак для сацыяльнай рэкламы “Наша культура”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.
Прафесійнае журы разгледзела 217 работ і вызначыла пераможцаў конкурсу.
Першае месца прысуджана Юліі Касцюкевіч за працу “Свой край”.
Другое месца — Марыне Пяркоўскай за працу “Я люблю Беларусь”.
Трэцяе месца — Вользе Пілецкай за працу “Райскі сад”.
Узнагароджанне пераможцаў адбылося 6 мая бягучага года.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ