“Музыка ў сядзібе”

№ 44 (1483) 31.10.2020 - 06.11.2020 г

7 лістапада ў 16.00 у філіяле Музея гісторыі горада Мінска ў Лошыцкай сядзібе будзе праходзіць мерапрыемства пад назвай, што вынесена ў загаловак.

/i/content/pi/cult/822/17587/20.jpg

Арганізатары фэсту — “Лошыцкая сядзіба” і “Музычная гасцёўня” — запрашаюць усіх жадаючых здзейсніць захапляльнае музычнае падарожжа разам з Таццянай Старчанка (фартэпіяна) і Яўгенам Відановым (флейта), якія правядуць рамантычны вечар у стылі музычных салонаў сядзіб XIX стагоддзя.

У “Вялікай гасцёўні” Лошыцкай сядзібы прагучаць творы вядомых уладальнікаў беларускіх сядзіб і замкаў: Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Міхала Клеафаса Агінскага, Мацея Радзівіла, а таксама іншых кампазітараў эпохі рамантызму — Міхаіла Глінкі, Фрыдрыха Шапэна і іншых.

“Музычная гасцёўня”  — заўсёды ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная, сімфанічная музыка.

Стваральнік і мастацкі кіраўнік “Музычнай гасцёўні” — піяністка Таццяна Старчанка. Яна з’яўляецца не толькі выканаўцай, але і вядучай, рэжысёрам-пастаноўшчыкам і аўтарам праектаў.