Шчаслівы італьянец з Альбэрабэла

№ 37 (1476) 12.09.2020 - 19.09.2020 г

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ “Альбэрабэла”.

/i/content/pi/cult/815/17468/16_1.jpg

“Капітало”.

Творцы, прозвішча якога перакладаецца з італьянскай як “шчаслівы”, пашчасціла ўсё жыццё правесці ў надзвычайным гарадку Альбэрабэла на самым поўдні Італіі, які нават сёлета падчас пандэміі каранавіруса цудоўным чынам застаўся не закранутым гэтай хваробай. Альбэрабэла вядомы далёка за межамі Італіі. Нідзе ў свеце дамы не будаваліся так, як прыдумалі рабіць гэта ў Альбэрабэла: без цэменту і без адзінага цвіка.

/i/content/pi/cult/815/17468/16_2.jpg

“Пуліньяна на моры”.

Міма дэ Фелічэ — “мастак аднаго горада”. Героі яго карцін — сучасныя жыхары Альбэрабэла за працай ці падчас адпачынку, турысты і, вядома, самі дамы, руціннае жыццё ў амаль сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі пабудовамі з конусападобнымі дахамі, што месцяцца тут стагоддзямі, хаця пабудаваны адмыслова, каб іх можна было разбурыць. Людзі дагэтуль жывуць у гэтых дамах — крохкіх і адначасова вечных.

/i/content/pi/cult/815/17468/16_3.jpg

Фрагмент экспазіцыі выставы.

Выстава ў Мінску, прымеркаваная да 70-годдзя мастака, працуе да 11 кастрычніка.

/i/content/pi/cult/815/17468/16_4.jpg

“Сціпласць”.

Паводле прэс-рэліза НЦСМ

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ