“Думкі і вобразы” Вольгі Мурашка

№ 36 (1475) 05.09.2020 - 12.09.2020 г

Рэалістычныя вобразы людзей, іх характары, думкі і ўнутраны свет — у цэнтры ўвагі творчасці скульптара Вольгі Мурашка. Выстава яе твораў праходзіць у сталічным Палацы мастацтва.

/i/content/pi/cult/814/17454/29.jpg“Маім галоўным настаўнікам у творчасці быў бацька, вядомы савецкі скульптар Віктар Мурашоў, і першыя мастацкія ўражанні, знаёмства з матэрыялам для лепкі -- глінай, былі атрыманы ў яго майстэрні. Ён жа заклаў любоў да рэалізму ў мастацтве. Асаблівую ўвагу ўдзяляю жанчынам-скульптарам. Такія майстры, як Ганна Галубкіна, Вера Мухіна, Сарра Лебедзева, Кацярына Белашова, выклікаюць вялікую павагу, з'яўляюцца пуцяводнымі зоркамі ў творчасці”, — адзначае Вольга Мурашка.

Выстава ў Палацы мастацтва працуе да 17 верасня.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ