“Маім галоўным настаўнікам у творчасці быў бацька, вядомы савецкі скульптар Віктар Мурашоў, і першыя мастацкія ўражанні, знаёмства з матэрыялам для лепкі -- глінай, былі атрыманы ў яго майстэрні. Ён жа заклаў любоў да рэалізму ў мастацтве. Асаблівую ўвагу ўдзяляю жанчынам-скульптарам. Такія майстры, як Ганна Галубкіна, Вера Мухіна, Сарра Лебедзева, Кацярына Белашова, выклікаюць вялікую павагу, з'яўляюцца пуцяводнымі зоркамі ў творчасці”, — адзначае Вольга Мурашка.
Выстава ў Палацы мастацтва працуе да 17 верасня.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ