Лікі душы славянскай№ 40 (858) 04.10.2008 - 10.10.2008 г 30 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі». Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў арганізатараў і ўдзельнікаў выстаўкі з яе адкрыццём у Мінску.
Гэты унікальны праект, што праходзіць у год святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі, азначае непарыўныя духоўныя і культурныя сувязі брацкіх народаў, іх прыхільнасць да праваслаўных традыцый, ідэалаў і каштоўнасцей, гаворыцца ў віншаванні. «Упершыню ў гісторыі экспазіцыя аб’ядноўвае шэдэўры іканапісу з буйнейшых музейных збораў трох краін, якія прадстаўляюць найвялікшыя святыні і выдатныя ўзоры высокага мастацтва, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. — Правядзенне выстаўкі з’яўляецца яшчэ адным важным крокам на шляху асэнсавання бясцэннай спадчыны славянскай культуры, якая ўвасабляе аснову адзінства беларусаў, рускіх і ўкраінцаў». Міжнародны праект “Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі”, арганізаваны міністэрствамі культуры і вядучымі музеямі трох краін — Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй, Нацыянальным Кіева-Пячэрскім гісторыка-культурным запаведнікам і нашым Нацыянальным мастацкім музеем, — завяршае свой амаль паўгадавы марафон па сталіцах славянскай духоўнасці. Масква — Кіеў — Мінск... Такім шляхам выстаўка праваслаўнага іканапісу прыйшла ў Беларусь.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |