Дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў адзначыў карэспандэнту “К”:
“Філіял “Археалагічны музей “Бярэсце” з’яўляецца адным з самых папулярных аб’ектаў сярод наведвальнікаў нашай установы — за год яго наведваюць каля 60 тысяч чалавек. Унікальнасць “Бярэсця” заключаецца перадусім у тым, што гэта адзіны ў Еўропе археалагічны музей сярэднявечнага горада. Аснову экспазіцыі складае раскоп драўлянай забудовы ХІІІ стагоддзя плошчай каля 1,5 тысячы квадратных метраў. Тут захаваліся 28 драўляных пабудоў, як жылых, так і гаспадарчага прызначэння, а таксама драўляныя маставыя”.
Музей з’явіўся ў выніку археалагічных раскопак, здзейсненых у 1969—1981 гг. пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі. Рашэнне аб стварэнні музея было прынятае ў 1972 годзе, і ўжо ў 1982 ён адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
У экспазіцыі і фондах музея налічваецца каля 40 тысяч археалагічных
артэфактаў, знойдзеных пры правядзенні раскопак на тэрыторыі старажытнага Бярэсця — гэта вырабы як побытавага, так і рамеснага ды ваеннага
Падчас рээкспазіцыі музей атрымаў новае жыццё — праведзены рамонтныя работы, добраўпарадкаванне тэрыторыі, музей займеў новае абсталяванне, у экспазіцыю было ўведзена каля тысячы новых прадметаў. Распрацаваная праграма віртуальнай рэальнасці, якая дазваляе з дапамогай 3D-акуляраў пабачыць панараму старажытнага Бярэсця. Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук для музея створаны аўдыягіды да смартфонаў, якія дазваляюць азнаёміцца з экспазіцыяй на пяці мовах — беларускай, рускай, польскай, англійскай і кітайскай. прызначэння з металу, дрэва, скуры, косці. Экспазіцыя філіяла распавядае аб жыцці, побыце і занятках жыхароў сярэднявечнага Бярэсця. Два музейныя прадметы ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны першай катэгорыі — гэта самшытавы грабеньчык з кірылічнымі літарамі і шахматная фігура караля.
Абнаўленне музея набыло асаблівую важнасць, зважаючы на леташняе святкаванне тысячагоддзя з дня першай згадкі Брэста. Археалагічны музей “Бярэсце” дазваляе як жыхарам, так і гасцям горада атрымаць самае непасрэднае і яскравае ўяўляенне аб тым, як выглядаў Брэст на світанку сваёй гісторыі.
Фота з сайта музея