На мерапрыемстве будуць узняты праблемы сучаснага кінематографа і вызначаны шляхі іх вырашэння. Гаворка пойдзе пра дзяржпадтрымку і прыцягненне спонсараў, падрыхтоўку маладых кадраў і прыцягненне асігнаванняў для прасоўвання карцін. Плануецца абмеркаванне прапарцыянальнасці ў развіцці асобных сегментаў кінагаліны, спосабаў работы з падрастаючым пакаленнем, павышэння канкурэнтаздольнасці мала- і сярэднебюджэтнага кіно ды якасці сцэнарыяў нацыянальных фільмаў.
Арганізатары канферэнцыі — Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”.