Апельсінавая бяроза

№ 14 (1401) 06.04.2019 - 14.04.2019 г

Чым жыла культура Аршанскага раёна ў першы месяц вясны? Адказ на гэтае пытанне — у хроніцы падзей. Інфармацыя прадастаўлена аддзелам культуры Аршанскага райвыканкама.

Орша абвешчана Маладзёжнай сталіцай Беларусі 2019 года. Гэты статус горад прыняў ад Магілёва. Перадача сімвалічнага ключа адбылася на сцэне гарадскога цэнтра культуры.

Цягам года ў Оршы пройдуць абласныя і рэспубліканскія маладзёжныя мерапрыемствы. Горад стане платформай для падтрымкі і развіцця самых розных творчых праектаў ды ініцыятыў.

На гарадской плошчы 10 сакавіка прайшло раённае свята “Масленічныя забавы — 2019”. Падчас яго ладзіўся конкурс сярод устаноў культуры раёна “Звініць прыпеўка звонкая”.

З 11 по 13 сакавіка гарадскі цэнтр культуры “Перамога” стаў месцам правядзення X рэгіянальнага фестывалю эстрадна-цыркавога мастацтва “Ветразі Надзеі — 2019”.

12 сакавіка ў ДШМ № 1 прайшоў V Адкрыты гарадскі агляд-конкурс выканаўцаў на струнна-смычковх інструментах “Веснавая вясёлка”.

15 сакавіка ДШМ № 1 ладзіла V Адкрыты гарадскі фестываль-конкурс “Звіняць струны звонкія”.

15 сакавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартаў маладым грамадзянам Оршы і Аршанскага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На сцэне Аршанскага гарадскога цэнтра культуры “Перамога” завяршыўся фінальны адбор да XVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. 16 сакавіка прайшлі канцэрты праслухоўванні ўдзельнікаў дзіцячага і дарослага конкурсаў. Удзел у іх прынялі два дзясяткі фіналістаў.

Стартаваў штогадовы традыцыйны VI Міжнародны фестывальна-конкурсны праект сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсінавая бяроза”.

30 сакавіка ў гарадскім Палацы культуры “Орша” прайшло адкрыццё Адкрытага абласнога конкурсу па спартыўных танцах.

4 красавіка ў горадзе стартаваў абласны конкурс маладых выканаўцаў “Песні юнацтва нашых бацькоў”.

Прэм’еры спектакляў анансуюць узорны тэатр “Вясёлка” і народны тэатральны калектыў ДК Барані, а таксама — народны гарадскі аматарскі тэатр ГЦК “Перамога”.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"