Афіцыйную дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў міністр культуры Юрый Бондар. Культурная праграма была сфарміравана з выступаў Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, экспаніравання выставы “Васільковы мост” мастакоў Наталлі і Рыгора Івановых, удзелу трох майстроў народнай творчасці і прадстаўлення турыстычнага патэнцыялу Беларусі Нацыянальным агенцтвам па турызме.
Падчас візіту беларускай дэлегацыі адбыўся шэраг сустрэч з афіцыйнымі асобамі ААЭ, на якіх абмяркоўваліся пытанні культурнага супрацоўніцтва і турызму, арганізацыі канцэртаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх артыстаў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.