Падарунак філатэлістам і не толькі

№ 13 (1347) 31.03.2018 - 07.04.2018 г

23 сакавіка Наваполацк прыцягнуў узмоцненую ўвагу і філатэлістаў, і аматараў нестандартных культурных падзей. У гэты дзень адбылося ўрачыстае гашэнне маркі “Наваполацк — культурная сталіца Беларусі”. Дызайн мастацкага маркіраванага канверта распрацаваў кіраўнік гарадскога архітэктурнага бюро Аляксандр Пісарук.

/i/content/pi/cult/685/15083/24.JPGНаклад канверта — 65 тысяч асобнікаў. На ім адлюстраваны Свята-Міхайлаўская царква, касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста, Палац культуры “Нафтан” ды герб горада.

Урачыстая частка мерапрыемства адбылася ў будынку Палаца шлюбу, дзелавая — у аддзяленні паштовай сувязі.

На здымках: Пагашаны канверт; спецштэмпель трымае старшыня Наваполацкага гарадскога савета дэпутатаў Алег Буевіч, дырэктар віцебскага філіяла РУП “Белпошта” Сяргей Максак, кіраўнік справамі Наваполацкага гарвыканкама Валянціна Мартыненка.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"