Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Фільм пра ўвасабленне мараў
У ліку лаўрэатаў Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — аўтарскі калектыў галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі ў складзе Руслана ТУРКОВА, Аляксандра АТРАШЭЎСКАГА і Антаніны СТАНКЕВІЧ, узнагароджаны за стварэнне хранікальна-дакументальнага серыяла “Справа жыцця”.
Тры праекты з безлічы
Калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адзначаны Спецыяльнай прэміяй за рэалізацыю творчых праектаў, накіраваных на развіццё здольнасцяў таленавітых дзяцей і моладзі. Сярод іх такія, як “Талент краіны”, “Дакрананне”, “Велікодны фестываль” і іншыя.
Храм дыктаваў мастаку...
Дзякуючы новаму інтэр’еру, збудаваная ў ХІХ стагоддзі царква святых Касьмы і Даміяна ў знакамітым Вішневе, што на Міншчыне, стала ўспрымацца зусім іначай. За ўдалую рэалізацыю праекта комплекснай мастацкай аздобы храма яго выканаўцы Паліна АМЕЛЬЯНОВІЧ, Канстанцін КАСЦЮЧЭНКА і Глеб ОТЧЫК былі адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта.
“Скарына стаў рэальным чалавекам”
Без сумневу, прамінулы год на Беларусі прайшоў пад знакам Скарыны. Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўключала вялізны шэраг самых розных імпрэз і падзей. А галоўным ініцыятарам і мазгавым цэнтрам гэтай глабальнай грамадска-культурнай акцыі стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Таму цалкам справядліва, што брэндавая для краіны ўстанова патрапіла ў лік лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне". Непасрэдна яна была прысуджана за даследчыцкі opus magnum — 20 тамоў кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, якія ўтрымліваюць факсімільнае ўзнаўленне ўсіх яго захаваных выданняў. Але праграма юбілейных мерапрыемстваў утрымлівала і процьму іншых пунктаў. Пра іх распавядае непасрэдны каардынатар многіх юбілейных падзей, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Алесь СУША.
Дзе заблукала калядная казка?
У калядныя чараўніцтвы, у Дзеда Мароза са Снягуркай хтосьці верыць, хтосьці — не. А ці верыце вы ў чараўніцтва тэатра? Асабіста я — так. Ды толькі штогод узімку мая вера праходзіць велічэзнае выпрабаванне. Бо колькасць спектакляў, асабліва для дзяцей, павялічваецца ў гэты час з куды большай хуткасцю, чым іх якасць.
“Сабачы вальс” у карнавальную ноч
Занадта сарамлівы студзень пакуль. Пра бадзёры марозчык з нетаропкім снегам застаецца толькі марыць. Мо люты будзе больш смелым? У чаканні казачнай зімы спрабуем заспакоіць сябе тым, што не бывае кепскага надвор’я, а дождж і слота — нябесны дарунак тым, хто ўмее чакаць сонейка. Але як бы там ні было, клубныя ды бібліятэчныя мерапрыемствы ніхто не адмяняў. Галоўным сённяшнім успамінам застаецца навагодняя карнавальная ноч — бліскучая, таемная, радасная. Хто пасля гэтага засумняваецца ў тым, што асноўная задача нашых работнікаў культуры — стварэнне добрага настрою? А цяпер чытайце шматлікія гэтаму доказы.
Лепшы спосаб насалоды
26 снежня 2017 года споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра ГНІЛАМЁДАВА. Гэта надзвычай цікавая, самабытная, харызматычная і каларытная асоба на ніве айчыннай гуманітарыстыкі і культуры, аб чым сведчыць і наша нядаўняя гутарка.
З тропікаў у пушчу — у пошуках дома
У сярэдзіне 1990-х мінскі гурт “Тарнада” хадзіў у фаварытах айчыннай метал-музыкі, а яго фронтмэн Ангус, безумоўна, з’яўляўся самым харызматычным рокерам краіны. У пачатку 2000-х папаўзлі чуткі, што, пакінуўшы Беларусь, ён заняўся вывазам з яе “творчага патэнцыялу” на Блізкі Усход. Усё менавіта так і аказалася. Дакладней, усё не так. Зрэшты... Карацей, я ўжо і сам заблытаўся, таму давайце разблытваць клубок здагадак разам.
Надбудова на выдатным падмурку
На сцэну Палаца Рэспублікі за спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва ўзнімаўся і Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ — дырэктар прадстаўляў падначалены яму Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, калектыў якога быў адзначаны Кіраўніком дзяржавы за значны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва і паспяховае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
У скарбонку філатэліста
Больш за 20 гадоў выдавецкі цэнтр “Марка” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта” выпускае мастацкія маркі да знамянальных дат у гісторыі і культуры Беларусі. У 2017-м краіна адзначала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Калектыў “Маркі” таксама не абмінуў увагай гэтыя падзеі.
Як вы наш свет упрыгожылі!
Дваццаць гадоў таму раённы дом рамёстваў Акцябрскага раёна туліўся на арэндных плошчах і для паўнацэннай працы іх хранічна не ставала. Але нездарма ходзіць па Гомельшчыне пагалоска, што начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Беразоўская любыя вызваленыя памяшканні імкнецца хуценька прыбраць пад свой кантроль і на агульную карысць. Так і з РДР здарылася. Два гады таму ён перабраўся пад дах дзіцячай бібліятэкі. Агульная колькасць творчых майстэрняў павялічылася да дванаццаці.
Аўдыя & Відэа
Снежаньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць арганізатар музычных фестываляў Сяргей АНІШЧАНКА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Неўтаймоўны “дыназаўр” дызайну
З Анатолем я пазнаёміўся ў далёкім ужо 1972 годзе. Будучы “зялёным” выпускніком аддзялення дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, прыйшоў працаваць па размеркаванні ў мастацка-канструктарскі аддзел інстытута “Белмясцпрампраект”. Цехановіч на той момант ужо быў дасведчаным спецыялістам — кіраўніком дызайнерскай групы. Пачынаў жа ён займацца гэтай дзейнасцю яшчэ тады, калі ў нас нават саму яе назву мала хто чуў, а дызайнераў часам блыталі з дагістарычнымі дыназаўрамі.
Няўжо і Мэры Пікфард?
У 1926 годзе ў культурным жыцці Мінска адбываецца падзея, якую відавочцы запомняць надоўга. Горад, хай сабе і праездам, наведваюць зоркі Галівуду — легкадумная Мэры Пікфард і рэспектабельны прыгажун Дуглас Фербенкс. А ў верасні 1930 года ў сталіцу БССР завітае знакаміты індыйскі паэт і філосаф Рабіндранат Тагор. Такія візіты сталі магчымымі дзякуючы міжнародным культурным кантактам, якія наладжвала маладая савецкая рэспубліка. Між іншым, шмат у чым да гэтай справы спрычыніліся знакамітыя беларускія пісьменнікі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»