У праграме, якую рыхтуюць для мерапрыемстваў у Тбілісі, запланаваны выступы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской, саліста Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, заслужанага артыста краіны Уладзіміра Громава, пераможцы фінала нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага дзіцячага конкурса песні “Еўрабачанне-2017” Хелены Мераі.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прадставіць у Доме пісьменнікаў выставу “Грузія, дружная з сонцам краіна”, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — выставу “Беларусь і беларусы”. Таксама ў тбіліскім Доме кіно пройдуць паказы ігравых, дакументальных і анімацыйных стужак. Завяршальны гала-канцэрт адбудзецца на сцэне Грузінскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Шата Руставэлі.
Падчас правядзення мерапрыемстваў паміж ведамствамі Беларусі і Грузіі плануецца падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. Нашу дэлегацыю ўзначаліць першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга.