Но­вы этап для ся­дзі­бы Рэ­йта­наў

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

На мі­ну­лым тыд­ні ў Мін­ску на па­ся­джэн­ні Су­мес­на­га Ма­ні­то­рын­га­ва­га ка­мі­тэ­та пра­гра­мы тран­сгра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва “Поль­шча — Бе­ла­русь — Укра­іна” аб­вяс­ці­лі вы­ні­кі кон­кур­су пра­ектаў. Ве­ль­мі пры­емна, што ў лі­ку пе­ра­мож­цаў — і пра­ект па ад­на­ўлен­ні ся­дзі­бы Рэ­йта­наў у Гру­шаў­цы, пра якую мы не­адна­ра­зо­ва пі­са­лі.

Пра­гра­ма транс­па­меж­на­га су­пра­цоў­ніц­тва “Поль­шча — Бе­ла­русь — Укра­іна” раз­лі­ча­на на 2014 — 2020 га­ды і рэ­алі­зу­ецца ў рам­ках дзей­нас­ці пра­екта “Еўра­пей­скі інстру­мент су­сед­ства” для па­шы­рэн­ня су­пра­цоў­ніц­тва трох кра­ін.

Агу­ль­най мэ­тай з’яўля­ецца пад­трым­ка са­мых роз­ных ідэй, якія на­кі­ра­ва­ны на раз­віц­цё су­пра­цоў­ніц­тва ў па­меж­ных рэ­гі­ёнах Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Укра­іны. Удзел у пра­гра­ме прад­угле­джвае пад­трым­ку як буй­ных на­цы­яна­ль­ных пра­ектаў, так і, што асаб­лі­ва ра­дуе, не­вя­ліч­кіх рэ­гі­яна­ль­ных і ўклю­чае на­ступ­ныя стра­тэ­гіч­ныя мэ­ты: са­дзей­ні­чан­не са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­му раз­віц­цю ў рэ­гі­ёнах не­за­леж­на ад меж­аў, вы­ра­шэн­не агу­ль­ных пра­блем на­ва­ко­ль­на­га ася­род­ку і гра­мад­ска­га зда­роў­я, а так­са­ма — па­ляп­шэн­не ўмоў для ча­ла­ве­чай ма­бі­ль­нас­ці.

Ся­род 17 пе­ра­мож­цаў пер­ша­га кон­кур­су пра­па­ноў — сем пра­ектаў, якія да­ты­чац­ца Бе­ла­ру­сі. То­ль­кі па Брэс­цкай воб­лас­ці іх ча­ты­ры. І гэ­та пры ­тым, што бы­ло пад­адзе­на 146 за­явак!

Так, пра­ект “Ад­на­ўлен­не

агу­ль­най ку­ль­тур­най спад­чы­ны ў якас­ці асно­вы для тран­сгра­ніч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва мо­ла­дзі і твор­чых ка­лек­ты­ваў з Поль­шчы і Бе­ла­ру­сі” ўклю­чае ў ся­бе ства­рэн­не двух ку­ль­тур­на-гіс­та­рыч­ных цэн­траў. У Поль­шчы гэ­та бу­дзе ся­дзі­ба ро­ду Ля­хер­таў у вёс­цы Ця­хан­кі ў Лен­чын­скім па­ве­це Люб­лін­ска­га ва­явод­ства, а ў Бе­ла­ру­сі — ся­дзі­ба ро­ду Рэ­йта­наў у вёс­цы Гру­шаў­ка Ля­ха­віц­ка­га ра­ёна Брэс­цкай воб­лас­ці. Агу­ль­ны бю­джэт мае склас­ці 2 375 000 еўра, з якіх па­ло­ву атры­мае бе­ла­рус­кі бок. 

Як адзна­чы­ла ка­рэс­пан­дэн­ту “К” на­мес­ні­ца стар­шы­ні Ля­ха­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма Дзі­яна Трыс­цень, пад­рых­тоў­ка да рэ­алі­за­цыі пра­екта ўжо па­ча­ла­ся, і не­ўза­ба­ве бу­дзе рас­пра­ца­ва­ны дэ­та­лё­вы план ра­бот. Та­му мож­на спа­дзя­вац­ца, што ўжо ў да­во­лі хут­кім ча­се пер­лі­на ся­дзіб­на­га мас­тац­тва, якая не ад­но дзе­ся­ці­год­дзе пра­ста­яла за­няд­ба­най, пе­ра­ўтво­рыц­ца ў пры­ваб­ны для ту­рыс­таў аб’ект.