Шлях у ні­ку­ды?

№ 43 (1326) 28.10.2017 - 03.11.2017 г

Мя­не як ча­ла­ве­ка, які шмат га­доў не­пас­рэд­на за­йма­ецца аб­аро­най аўтар­скіх пра­воў і шу­кае маг­чы­мас­ці ад­ста­яць айчын­на­га пра­ваў­ла­да­ль­ні­ка, рэ­аль­на тры­во­жыць тэн­дэн­цыя, што на­ме­ці­ла­ся ў на­шай тэ­атра­ль­най пра­сто­ры. Некаторыя дзяр­жаў­ныя ўста­новы па­ча­лі ставіць п’есы за­меж­ных аўта­раў, не пад­пі­саў­шы з апош­ні­мі па­гад­нен­не на вы­ка­рыс­тан­не тво­ра.

/i/content/pi/cult/662/14663/12.jpegАляк­сей БІ­ЧУ­РЫН, на­ча­ль­нік Цэн­тра па ка­лек­тыў­ным кі­ра­ван­німа­ёмас­ны­мі пра­ва­мі На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра інтэ­лек­ту­аль­най улас­нас­ці (НЦІУ): 

Бе­ла­рус­кія тэ­атры хо­чуць мець у рэ­пер­ту­ары акту­аль­ныя за­меж­ныя тво­ры. Тыя з ка­лек­ты­ваў, што ажыц­цяў­ля­юць аўтар­скія ад­лі­чэн­ні праз НЦІУ, звяр­та­юцца ў на­шу арга­ні­за­цыю па да­па­мо­гу: маў­ляў, мы за­яўля­ем, на­прык­лад, брад­вей­скую п’есу, да­па­ма­жы­це атры­маць нам пра­вы на яе па­ста­ноў­ку. Кры­ху ад­ыхо­дзя­чы ад тэ­мы, за­зна­чу, што схе­ма пра­ві­ль­ная, бо існа­ван­не на­ша­га Цэн­тра фі­нан­суе сам пра­ваў­ла­да­ль­нік. Ка­лі мы збі­ра­ем аўтар­скае ўзна­га­ро­джан­не для аўта­раў, з які­мі ма­ецца да­мо­ва аб дэ­ле­га­ван­ні па­ўна­моц­тваў, то пэў­ны не­вя­лі­кі пра­цэнт ад гэ­тай су­мы, зра­зу­ме­ла, за­ста­ецца ў НЦІУ — тыя гро­шы не­абход­ны для па­крыц­ця выдаткаў на ажыц­цяў­лен­не дзей­нас­ці арга­ні­за­цыі. Пры гэ­тым тэ­атры ма­юць маг­чы­масць не то­ль­кі хут­ка вы­кон­ваць свае аб­авяз­кі пе­рад аўта­ра­мі ў рам­ках пра­ва­во­га поля, але звяр­тац­ца да нас з іні­цы­яты­вай ад­шу­каць та­го ці інша­га пра­ваў­ла­да­ль­ні­ка. Апош­няя пра­ца не­пас­рэд­на для тэ­атра пра­во­дзіц­ца аб­са­лют­на бяс­плат­на. 

Дык вер­нем­ся да стан­дар­тнай для апош­ня­га ча­су сі­ту­ацыі з по­шу­кам кан­так­таў за мя­жой па пы­тан­нях на­быц­ця аўтар­ска­га па­гад­нен­ня на па­ста­ноў­ку. НЦІУ звяз­ва­ецца з пра­ваў­ла­да­ль­ні­кам. Ён вы­стаў­ляе ўмо­вы: на­прык­лад, звы­чай­ныя для Аме­ры­кі 3 ты­ся­чы до­ла­раў ад­на­ча­со­ва, па­сля — па 8 пра­цэн­таў ад ка­са­ва­га збо­ру. Тэ­атр па­чы­нае пра­сіць, каб мы рас­тлу­ма­чы­лі су­пра­ць­лег­ла­му бо­ку, што та­кія ліч­бы для яго не­пад’ёмныя. Мы ве­да­ем сі­ту­ацыю на айчын­ным твор­чым рын­ку, та­му стараемся да­па­маг­чы: су­пра­цоў­ні­кі па

па­ўго­да ліс­ту­юцца з за­акі­янскі­мі пра­ваў­ла­да­ль­ні­ка­мі, імкнуц­ца рас­тлу­ма­чыць бе­ла­рус­кую спе­цы­фі­ку аме­ры­кан­цу, іта­ль­янцу, не­мцу, упэў­ні­ва­ючы, што ў іх інта­рэ­сах бы­ло б лепш зні­зіць стаў­кі. Су­айчын­ні­кі ўвесь гэ­ты час нас яшчэ і да­ка­ра­юць: на іх дум­ку, мы на­ўмыс­на за­цяг­ва­ем працэс. Але ці толькі ў нас спра­ва?

Тэ­атр у рэ­шце рэшт пі­ша нам: гро­шай на­ват на зні­жа­ны га­на­рар ня­ма, і мы ад­маў­ля­емся ад па­ста­ноў­кі. Але ж

я ха­джу па ву­лі­цах, ба­чу тэ­атра­ль­ныя афі­шы, а ў іх — тыя са­мыя на­звы, ад якіх ка­лек­тыў быц­цам бы ад­сту­піў. Я раз­умею ло­гі­ку та­кіх па­во­дзін: рэ­пе­ты­цыі ўжо пра­йшлі, сцэ­наг­ра­фія га­то­ва, бі­ле­ты рас­пра­да­дзе­ны — усё доб­ра, дык на­вош­та спы­няць пра­цэс? Хто­сь­ці яшчэ і да­дасць, што аме­ры­кан­цы на­ўрад ці да­ве­да­юцца пра па­ста­ноў­ку ў да­лё­кай ад іх Бе­ла­ру­сі. Ад­нак, на­сам­рэч, гэ­та шлях у ні­ку­ды. 

На жаль, алга­рытм стаў па­ўсюд­ным. Яго пры­мя­нен­не ўсплы­вае то ў Брэс­це, то ў Ма­гі­лё­ве. Чым да­лей ад Мін­ска, тым час­цей тэ­атра­ль­ныя дзея­чы лі­чаць, што вы­ка­рыс­тан­не твор­ча­га ма­тэ­ры­ялу без да­зво­лу аўта­ра ма­лап­рык­мет­на для ка­го­сь­ці. Ча­му­сь­ці ад­мі­ніс­тра­цыя тэ­атраў за­бы­ва­ецца на інтэр­нэт.. На ўся­ля­кі вы­па­дак на­га­даю і пра рас­ійскія прад­стаў­ніц­твы між­на­род­ных тэ­атра­ль­ных аген­цтваў, якія, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ма­ні­то­раць сі­ту­ацыю і ў сва­ёй кра­іне і на по­стса­вец­кай тэ­ры­то­рыі. 

Бе­ла­ру­сам пе­ра­ста­юць ве­рыць як доб­ра­сум­лен­ным удзе­ль­ні­кам пра­цэ­су. Скон­чыц­ца ўсё гэ­та мо­жа ве­ль­мі дрэн­на. На­шыя тэ­атры не змо­гуць ні­ку­ды вы­ехаць на гас­тро­лі з п’еса­мі, якія, па сут­нас­ці, ім не на­ле­жаць. На­ступ­ным раз­ам, ка­лі НЦІУ па­про­сяць звяр­нуц­ца да пад­манутага су­айчын­ні­ка­мі пра­ваў­ла­да­ль­ні­ка, мы па­чу­ем у ад­каз: “Дык вы ж усё роў­на ста­ві­це, хоць нам і не пла­ці­це!” Раз­віц­цё падзей у гэ­тым кі­рун­ку да­стат­ко­ва рэ­аліс­тыч­нае. У нас ужо не атрым­лі­ва­ецца да­маў­ляц­ца з ты­мі ж аме­ры­кан­ца­мі. Інфар­ма­цыя, што ў Бе­ла­ру­сі ніх­то не вы­плач­вае аўтар­скія ад­лі­чэн­ні, а спек­так­лі пры гэ­тым ідуць, рас­паў­сю­джва­ецца. 

НЦІУ імкнец­ца да­сяг­нуць з тэ­атра­мі ўза­ема­па­ра­зу­мен­ня. І про­сіць: ка­лі вы пі­ша­це, што ад­маў­ля­еце­ся ад п’есы, дык сап­раў­ды зды­май­це яе з рэ­пе­ты­цый­ных пла­наў. За­спа­кой­ваць ся­бе, быц­цам як доб­ра мы сэ­ка­но­мі­лі, не пад­пі­саў­шы да­мо­ву з пра­ваў­ла­да­ль­ні­кам, і пры гэ­тым та­кую клас­ную п’есу за­йме­лі ў рэ­пер­ту­ар — за­ймац­ца са­ма­пад­ма­нам.