Тру­бач не вы­ле­цеў у тру­бу

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Апе­ра­цыя “Ы.Ы.Ы.” і іншыя пры­го­ды Па­ўла Юрцэ­ві­ча
Пе­ры­пе­тый у лё­се гэ­та­га ча­ла­ве­ка ха­пі­ла б на­ват не на ва­гон з ма­ле­нь­кай ка­ляс­кай, а на цэ­лы чы­гу­нач­ны сас­таў. Але быц­цё яны яму асаб­лі­ва не ўсклад­ня­лі. Бо­ль­шасць з іх ста­лі пры­ступ­ка­мі да но­ва­га эта­пу ў яго твор­чай дзей­нас­ці — мо­жа, не ўсім бач­най, але надзвы­чай важ­най для раз­віц­ця не­ка­мер­цый­най му­зы­кі Бе­ла­ру­сі. Пра та­кія па­ва­ро­ты “Ку­ль­ту­ра” і па­ра­змаў­ля­ла з чар­го­вым “лёт­чы­кам” — Па­ўлам ЮРЦЭ­ВІ­ЧАМ.

/i/content/pi/cult/658/14598/22.jpgКаб не вус­ны...

— Рас­тлу­мач ма­ла­до­му па­ка­лен­ню, што з ся­бе ўяў­ляў ста­ліч­ны гурт “Ы.Ы.Ы.”, якi не­ка­то­рыя ме­ла­ма­ны лі­чаць ку­ль­та­вым. Ча­му, да­рэ­чы?

— Хай ма­ла­дое па­ка­лен­не зной­дзе ў інтэр­нэ­це пес­ню “Усё на­рма­ль­на, ма­ма” —  але ў вер­сіі “Ы.Ы.Ы”, а не Элві­са Прэс­лі або ад­на­ймен­най айчын­най тэ­ле­праг­ра­мы — і та­ды на­конт ку­ль­та­вас­цi гур­та яму ста­не ўсё зра­зу­ме­ла. Ве­ль­мі ма­ла пад­обна­га бы­ло на по­стса­вец­кай му­зыч­най пра­сто­ры ў кан­цы 1980-х — па­чат­ку 1990-х га­доў. Мне і сён­ня цяж­ка да­клад­на вы­зна­чыць сты­ліс­ты­ку, у якой мы гра­лі. Не­шта бы­ло ўзя­тае ад ка­ба­рэ, не­шта — ад кла­січ­на­га пан­ка: жор­сткія гі­та­ры, агрэ­сіў­ныя ры­фы. Плюс ду­ха­вая сек­цыя, бэк-ва­ка­ліс­ткі. Плюс кан­цэр­тны дрэс-код: хлоп­чы­кі ў кас­цю­мах і іды­ёцкіх аку­ля­рах, дзяў­ча­ты ў па­ры­ках i яркіх квят­час­тых су­кен­ках, і фран­тмэн Ва­ся Шу­га­лей — у дзі­кай апра­на­се. І пес­ні бы­лі та­кія са­мыя, яны яўна ішлі ўраз­рэз з та­га­час­най эстра­дай, але пры гэ­тым усё — пра ка­хан­не, як яго раз­умеў ідэ­олаг гур­та. Дзя­ку­ючы та­му кар­на­ва­лу і скла­ла­ся ко­ла пры­хі­ль­ні­каў — са звы­чай­най пуб­лі­кі, арга­ні­за­та­раў кан­цэр­таў і фес­ты­ва­ляў, ма­цё­рых кры­ты­каў.

“Ы.Ы.Ы.” ку­ль­та­вы яшчэ і та­му, што, без­умоў­на, стаў па­пя­рэд­ні­кам “Ля­пі­са Тру­бяц­ко­га”, які, у сваю чар­гу, спа­ра­дзіў “Леп­ры­кон­саў”, па­сля ча­го ўзнік­ла про­ць­ма ка­лек­ты­ваў пад­обна­га кштал­ту, са­мым вя­до­мым з якіх я бы на­зваў “Ле­нін­град” (вось то­ль­кі аб­сцэн­най лек­сі­кі ў на­шых пес­нях бы­ло знач­на менш).

— Ну так, “дуд­кі” ўсе гэ­тыя. А ты тру­бу аб­раў...

— На вус­ны мае па­гля­дзі — са­мыя пры­дат­ныя для амбу­шу­ры! Ге­ны яшчэ, мо­жа, сваю ро­лю ад­ыгра­лі — у мя­не ж та­та флей­тыст. Я з за­да­ва­ль­нен­нем па­чы­наў за­ймац­ца ва ўсіх спе­цы­яль­ных уста­но­вах, праз якія пра­йшоў: і ў му­зыч­най шко­ле, і ў ву­чэ­ль­ні імя Глін­кі, і ў “ку­ль­ку”. Але па­сту­по­ва за­пал ува мне зга­саў. Да ўся­го, я та­ды жу­дас­на хва­ля­ваў­ся пад­час пуб­ліч­ных сва­іх вы­сту­паў, будзь то экза­ме­ны або кан­цэр­ты. Зо­рак з не­ба, ка­ра­цей, не ха­паў.

— Ад­нак ідэ­олаг “Ы.Ы.Ы.” Ва­сіль Шу­га­лей ця­бе ў гурт па­клі­каў.

— У 1991 го­дзе. Але, між іншым, гэ­та я яго спяр­ша за­пра­сіў па­ўдзе­ль­ні­чаць у ад­ным са свя­точ­ных ме­рап­ры­емстваў, якія пра­хо­дзі­лі ў ву­чэ­ль­ні (Ва­ся так­са­ма ў ёй ву­чыў­ся). Па­мя­таю, Шу­га­лей пры­цяг­нуў кні­жач­ку з тво­ра­мі Да­ні­іла Хар­мса: маў­ляў, мо­жа, не­шта з яе для “ка­пус­ні­ку” спат­рэ­біц­ца. Ме­на­ві­та дзя­ку­ючы ёй я на­заў­сё­ды на Хар­мса і “пад­сеў”. У вы­ні­ку, Ва­ся ад май­го за­пра­шэн­ня ад­мо­віў­ся, але, да­ве­даў­шы­ся, што я граю на тру­бе, за­ва­біў мя­не ў “Ы.Ы.Ы.”.

— Ча­му ж та­кiм ка­рот­кім ака­заў­ся век гэ­тай са­ма­быт­най ка­ман­ды?

— Вы­сту­па­лі для тых га­доў мы актыў­на — і ў Бе­ла­ру­сі і за яе меж­амі. Я з не­йка­га мо­ман­ту ўзяў на ся­бе аб­авяз­кі ад­мі­ніс­тра­та­ра гур­та: пра­во­дзіў рэ­пе­ты­цыі, пра­бі­ваў кан­цэр­ты. Бы­ло ня­прос­та: у “Ы.Ы.Ы.” ува­хо­дзі­ла аж да два­нац­ца­ці ча­ла­век, і не кож­ны арга­ні­за­тар мог па­цяг­нуць у фі­нан­са­вым пла­не пры­вез­ці та­кі на­тоўп!

Да ўся­го, Шу­га­лей за­ўсё­ды фан­та­на­ваў не то­ль­кі му­зы­кай — ён яшчэ і пі­саў вер­шы, ма­ля­ваў кар­ці­ны. Урэш­це, ад “Ы.Ы.Ы.” ён про­ста ста­міў­ся і го­дзе ў 1993-м за­крыў яго — пры­нам­сі, як па­ста­янны кан­цэр­тны склад. Да ко­мы з гур­та ўжо “вы­лу­піў­ся” фо­льк-пра­ект “Ба­зЫ­ль­кi” — з пра­ктыч­на ты­мі ж са­мы­мі му­зы­кан­та­мі плюс ві­ялан­чэль. А па­сля та­го, як Ва­ся ў ся­рэ­дзі­не 1990-х кан­чат­ко­ва пе­ра­ехаў у Мас­кву, уз­нік ду­эт “Чо­ко & Бо­ко”. По­тым Шу­га­лей стаў су­арга­ні­за­та­рам тэ­ле­шоу “Сюр­прыз для Алы Пу­га­чо­вай”, саб­раў гурт “20000 за­жЫ­га­лок”, з кі­но не­шта там за­му­ціў. Пла­наў шмат у яго бы­ло, у тым лі­ку, і да­тыч­ных Бе­ла­ру­сі. Я меў з ім зно­сі­ны аж да яго за­бой­ства ў 2004 го­дзе...

Каб усім бы­ло доб­ра

— Скон­чыў­шы ў 1997-м уні­вер, ты ў му­зы­цы не за­стаў­ся...

— А я ў той год ужо па­спра­ба­ваў ся­бе ў ро­лі біз­нес­ме­на — у фір­ме, звя­за­най з апто­вым сы­ра­він­ным ган­длем. У мя­не бы­ла ма­ла­дая сям’я, сын на­ра­дзіў­ся, і та­кім чы­нам я за­раб­ляў гро­шы, пры­чым ня­дрэн­ныя. Але ў 2003-м мне зноў ста­ла сум­на, і я вяр­нуў­ся ў му­зы­ку, ства­рыў­шы раз­ам з Іга­рам Пле­вi­ным сту­дыю гу­ка­за­пі­су. Не­йкіх гла­ба­ль­ных рэ­ва­лю­цый мы здзяй­сняць не збі­ра­лі­ся — про­ста пра­па­на­ва­лі іншы пад­ыход да якас­ці за­пі­су. Яна та­ды ў кра­іне зна­хо­дзі­ла­ся на ўзроў­ні 1990-х га­доў, мы ж імкну­лі­ся зра­біць яе су­час­най і бо­льш вы­раз­най. Каб доб­ра быў чут­ны кож­ны інстру­мент, каб ства­ра­лі­ся сап­раў­дныя аран­жы­роў­кі, а не абы-што.

Мы пра­ктыч­на ад­мо­ві­лі­ся ад па­га­дзін­най апла­ты на­шай пра­цы му­зы­кан­та­мі (“лі­чы­ль­нік”, які па­ста­янна на­круч­вае гро­шы, шмат у чым і ўплы­вае на якасць, бо па­спеш­лі­васць спа­ра­джае не­вы­раз­насць). Яны за­піс­ва­лі­ся сто­ль­кі, ко­ль­кі ім трэ­ба бы­ло, і цэн­нік для іх не за­дзі­раў­ся. Сту­дыя маг­ла б ня­дрэн­на за­раб­ляць, каб яна пра­ца­ва­ла па звык­лай ва ўсім све­це па­га­дзін­най схе­ме, але для нас са­мым важ­ным бы­ло атры­ман­не ме­на­ві­та якас­на­га прад­укту. Та­му і артыс­ты сю­ды ішлі.

— З ва­мі, альт­ру­іста­мі, мне ўсё ясна. А хто пра­йшоў праз ва­шы ву­шы?

— Гур­ты “Не­йро Дю­бель”, The UNB, Naka, “Се­реб­рян­ная сва­дь­ба”, “Крас­ные звез­ды”, усе пра­екты Мі­хея На­са­ро­га­ва, Аляк­сандр Па­мі­до­раў, Дзя­дзь­ка Ва­ня... Але мы не то­ль­кі му­зы­ку за­піс­ва­лі, а за­йма­лі­ся агуч­кай кі­нас­ту­жак (у пры­ват­нас­ці тых, якія ў Мін­ску зды­ма­лі рас­ійскія кам­па­ніі), у нас дуб­ля­ва­лі­ся на бе­ла­рус­кай мо­ве за­меж­ныя фі­ль­мы.

— Сту­дыя па-ра­ней­ша­му пра­цуе, так?

— Як ні дзіў­на. І я па-ра­ней­ша­му яе ды­рэк­тар. Бо­лей за тое — да­сяг­нуў­шы па­стаў­ле­най мэ­ты — су­час­на­га якас­на­га за­пі­су, я вы­ра­шыў вы­пра­ба­ваць свае сі­лы ў клуб­най сфе­ры.

— Ве­даю-ве­даю, ты з’яў­ля­ешся арт-ды­рэк­та­рам ад­на­го са ста­ліч­ных клу­баў. І з чаго скла­да­юцца твае аб­авяз­кі?

— Зра­біць так, каб і му­зы­кан­там тут бы­ло ўту­ль­на, і пуб­лі­цы. І каб сам клуб ушчэнт не пра­га­рэў, вя­до­ма. У Мiн­ску ве­ль­мі ма­ла мес­цаў, дзе гра­ецца, на­за­вем яе так, аль­тэр­на­тыў­ная му­зы­ка. Гэ­та, вя­до­ма, пра­бле­ма, бо андэр­граў­ндных вы­ка­наў­цаў у нас про­ць­ма — ха­ця пра гэ­та ма­ла хто ве­дае. Не ўсім жа граць у падзем­ных пе­ра­хо­дах — ка­му­сь­ці  хо­чац­ца вы­йсці на сцэ­ну і знай­сці кан­крэт­на свай­го слу­ха­ча. Мы свя­до­ма да­ем пля­цоў­ку ме­на­ві­та та­кім вы­ка­наў­цам — ча­сам ве­ль­мі не­ка­мер­цый­ным. У асноў­ным, у нас прад­стаў­ле­ны “цяж­кія” і панк-скла­ды, хіп-хо­пе­ры. У клу­бе “за­свя­ці­лі­ся” і за­меж­ныя артыс­ты — з Япо­ніі, на­прык­лад. І ні­якіх ка­ве­раў — страў­ні­кі пуб­лі­кі тут не аб­слу­гоў­ва­юць!

— Кан­цэр­ты экс­трэ­ма­ль­ных гур­тоў ня­рэд­ка за­ба­ра­ня­юцца: тэк­сты ў іх сам ве­да­еш, якія бы­ва­юць. Тваё да гэ­та­га стаў­лен­не?

— Мне зра­зу­ме­ла, ка­лі вы­сту­пы ад­мя­ня­юцца з пры­чы­ны та­го, што ў пес­нях му­зы­кан­таў ёсць не­йкія экс­трэ­міс­цкія па­сы­лы. Ды і ўво­гу­ле, тыя “мас­тса­ве­ты”, якія ў нас у пэў­ным фар­ма­це існу­юць і да­сюль — рэч не зу­сім бес­сэн­соў­ная. Але аса­біс­та мне ха­це­ла­ся б ве­даць, ска­жам, што кан­крэт­на ма­ецца на ўва­зе пад фар­му­лёў­кай “ніз­кі мас­тац­кі ўзро­вень” — а яе ча­сам пры­мя­ня­юць у пад­обных вы­пад­ках.

— За­да­во­ле­ны тым, як з 2013 го­да раз­ві­ва­ецца яшчэ ад­но тваё “дзі­ця” — прэ­мія Rock Profi, су­зас­на­ва­ль­ні­кам якой ты з’яўля­ешся?

— У цэ­лым так, але для та­го, каб бы­ло яшчэ лепш, як звы­чай­на не ха­пае гро­шай. Прэ­мія пер­ша­па­чат­ко­ва і не раз­ліч­ва­ла на асаб­лі­вую спон­сар­скую ўва­гу — гэ­та ж не гла­мур­ная ўзна­га­ро­да для “глян­ца­вых” вы­ка­наў­цаў, у тэ­ле­вер­сію якой мож­на на­пхаць рэ­кла­мы. Наш кан­тын­гент — рок-, інды- і аль­тэр­на­тыў­ныя му­зы­кан­ты. Але за­тое і вы­зна­ча­юць леп­шых “свае” — тыя ж му­зы­кан­ты, што пра­цу­юць у гэ­тых кі­рун­ках або лю­дзі, якія раз­бі­ра­юцца ў іх, кож­ны год та­кіх агу­лам на­бі­ра­ецца ка­ля ста. Дзя­ку­ючы гэ­тай ма­са­вас­ці кан­чат­ко­вая ацэн­ка жу­ры, якая скла­да­ецца з суб’ектыў­ных мер­ка­ван­няў, у вы­ні­ку вы­хо­дзіць до­сыць аб’ектыў­най. Што нас вы­гад­на ад­роз­ні­вае ад іншых прэ­мій, дзе за ўсю айчын­ную му­зы­ку “ад­каз­ва­юць” ча­ла­век двац­цаць, не бо­лей.

Твор­ца дру­го­га пла­на

— Ця­пер у якіх-не­будзь ка­лек­ты­вах гра­еш?

— То­ль­кі ў якас­ці спе­цы­яль­на за­про­ша­на­га гос­ця — так і на­пі­шы! Апош­ні раз не так да­ўно пад­ыграў на тру­бе на кан­цэр­це гур­та The UNB. А ў за­пі­се — “Ка­сі­япеі” на яе аль­бо­ме 2015 го­да “Кры­жык”.

— Зна­чыць, з амбі­цы­ямі лі­да­ра бэн­да ў Па­ўла Юрцэ­ві­ча...

— Усё гэ­так жа ні­як. Ча­сам за­дум­ваў­ся над тым, пра што ты спы­таў, спра­ба­ваў пры­ме­рыць гэ­тую... мі­сію. Мог бы па­цяг­нуць? Мог бы. Але на дру­гіх ро­лях я ад­чу­ваў і ад­чу­ваю ся­бе на сва­ім мес­цы.

Па­вел Юрцэ­віч, 45 га­доў. На­ра­дзіў­ся ў Мін­ску. Скон­чыў Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры (ця­пер Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў) па кла­се тру­бы. Ува­хо­дзіў у склад гур­та “Ы.Ы.Ы.”. Ды­рэк­тар сту­дыі гу­ка­за­пі­су. Арт-ды­рэк­тар мін­ска­га клу­ба.

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"