Стом­ле­насць шан­со­нам і аншлаг на кла­сі­ку

№ 39 (1322) 30.09.2017 - 06.10.2017 г

Вя­дзь­мар­скае воз­ера раз­лі­ло­ся ў Баб­руй­ску, ку­ды вы­пра­віў­ся на гас­тро­лі Му­зыч­ны тэ­атр
Па­мя­та­еце ў кла­сі­каў: “Гэ­тым па­ўкрэс­лам май­стар Гамбс па­чы­нае но­вую парт­ыю мэб­лі”? Дык вось, у баб­руй­скім Па­ла­цы мас­тац­тваў “Ле­бя­дзі­ным воз­ерам” Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ака­дэ­міч­ны му­зыч­ны тэ­атр па­ча­ў свой но­вы се­зон. Каб на ўлас­ныя во­чы ўба­чыць, як пра­хо­дзяць ба­лет­ныя спек­так­лі ў рэ­гі­ёнах, ка­рэс­пан­дэнт “К” вы­правіўся ў па­ездку раз­ам з тру­пай.

/i/content/pi/cult/658/14596/17.jpg

Мінск нас пра­во­дзіў дроб­ным да­жджом, а ледзь мы за­еха­лі ў го­рад на Бя­рэ­зі­не, як вы­зір­ну­ла со­ней­ка. “Доб­рая пры­кме­та”, — пад­умаў я і, як ака­за­ла­ся, меў ра­цыю: гас­троль уда­ла­ся. Пуб­лі­ка за­ста­ла­ся за­да­во­ле­ная, а артыс­ты ад­пра­ца­ва­лі, як ска­за­лі мне да­свед­ча­ныя лю­дзі, на цвёр­дую чац­вёр­ку.

“На пад­мос­тках сцэ­ны шмат га­доў зма­га­юцца да­броь са злом...”

...як у спек­так­лі “Ле­бя­дзі­нае воз­ера”, што тэ­атр і пры­вёз у Баб­руйск. На­огул, тру­па актыў­на вы­сту­пае не то­ль­кі на ўлас­най пля­цоў­цы: у мі­ну­лым се­зо­не яна шмат гас­тра­ля­ва­ла па кра­іне, на­сы­ча­ным быў і за­меж­ны гра­фік — то­ль­кі ў Гер­ма­ніі тое ж “Ле­бя­дзі­нае воз­ера” і “Шчаў­ку­нок” уба­чы­лі пя­ць­дзя­сят га­ра­доў! Што ты­чыц­ца гэ­та­га се­зо­ну, то 2 кас­трыч­ні­ка ба­лет вы­язджае ў Літ­ву, а да кан­ца го­да яго па­ста­ноў­кам бу­дуць апла­дзі­ра­ваць у Вя­лі­каб­ры­та­ніі і зноў у ФРГ.

У Баб­руйск ка­лек­тыў па­ехаў у скла­дзе з двац­ца­ці ча­ты­рох тан­цо­раў і тан­цо­рак на ча­ле са сва­ім ды­рэк­та­рам і ства­ра­ль­ні­кам Ула­дзіс­ла­вам Ка­зін­цом і га­лоў­ным ба­лет­май­страм Ка­ця­ры­най Фа­дзе­евай. Да тру­пы да­лу­чыў­ся на­мес­нік ды­рэк­та­ра тэ­атра па пра­цы з гле­да­чом і ідэ­ала­гіч­най пра­цы Ула­дзі­мір Ша­вя­лёў. Плюс тэх­ніч­ны пер­са­нал. Ча­му вы­бар выпаў на Баб­руйск? Як мне па­тлу­ма­чы­лі, у гэ­тым го­ра­дзе ба­лет за­ўсё­ды доб­ра пры­ма­юць.

Па­сля та­го, як бы­ла пад­рых­та­ва­ная пля­цоў­ка, а бо­ль­шая час­тка гас­цей здзей­сні­ла экс­прэс-шпа­цыр па го­ра­дзе, у 16.00 артыс­ты вы­йшлі на сцэ­ну — на так зва­ны ўрок, які пра­во­дзі­ла Ка­ця­ры­на Фа­дзе­ева. Па за­вяр­шэн­ні раз­мін­кі над­ышла чар­га “раз­во­ду па ма­люн­ках” — рэ­пе­ты­цыі не­ка­то­рых ма­са­вых і асоб­ных сцэн ба­ле­та.

Акра­мя са­ліс­таў, ува­гу лю­бо­га ча­ла­ве­ка пры­цяг­ну­лі б перш за ўсё яшчэ два чле­ны тру­пы — япон­скія пад­да­ныя. Ёсi­кi Ка­са­ка — ня­даў­няе “на­быц­цё” тэ­атра, у спек­так­лі граў ро­лю Блаз­на (а па ву­лі­цах ха­дзіў у па­вяз­цы, што пры­кры­ва­ла нос і рот). А Ма­юка Она раз­ам з ка­ле­га­мі вы­ка­на­ла не­ка­ль­кі тан­цаў. Да­рэ­чы, яна на­ват тро­хі ўмее па-бе­ла­рус­ку, у чым жур­на­ліст “К” пе­ра­ка­наў­ся аса­біс­та: па­пра­сіў яе на сва­ёй дрэн­най англій­скай пры­няць бо­льш вы­йгрыш­ную по­зу для фа­таг­ра­фа­ван­ня і падзя­ка­ваў “сэн­ксам”. Ма­юка ўсміх­ну­ла­ся і ў ад­каз амаль без акцэн­ту пра­мо­ві­ла: “Дзя­куй”.

Га­дзі­ны за па­ўта­ры да па­чат­ку спек­так­ля за­лу ў по­шу­ку вы­бу­хо­вых рэ­чы­ваў пра­ве­ры­лі лю­дзі ў ка­муф­ля­жы з са­ба­кам. Кра­мо­ль­на­га яны не вы­яві­лі, але вы­бу­хі та­кі ў па­ла­цы пра­гу­ча­лі — апла­дыс­мен­ты гры­ме­лі на пра­ця­гу ўсёй па­ста­ноў­кі.  Пры­чым, як адзна­чыў спа­дар Ка­зі­нец,  ме­на­ві­та ў тыя мо­ман­ты, ка­лі яны і бы­лі да­рэ­чы —  што ка­за­ла аб “якас­ці” пуб­лі­кі. “Пра­бі­ла” і мя­не — зу­сім не фа­на­та гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва. Ця­пер вось пад­умваю, а ці не пад­ацца мне ў кла­кё­ры? Я ад­кры­ты для та­кой пра­па­но­вы, ка­лі яна па­сту­піць.

Ка­ля 20.00 спек­такль скон­чыў­ся, яшчэ га­дзі­на — на зва­рот­ныя збо­ры. І... да но­вых ма­іх сус­трэч з ва­мі ў гэ­тым цык­ле арты­ку­лаў!

“Ня­ма мас­тац­тва пры­га­жэй­ша­га за ба­лет”

Аб’ём га­зет­най па­ла­сы не да­зва­ляе вы­клас­ці ўсё тое, пра што я га­ва­рыў з удзе­ль­ні­ка­мі і арга­ні­за­та­ра­мі імпрэ­зы за ку­лі­са­мі, та­му пры­вя­ду то­ль­кі не­ка­ль­кі фраг­мен­таў.

Іна Но­ві­ка­ва, ды­рэк­тар Па­ла­ца мас­тац­тваў: “За­над­та шмат уся­ка­га шан­со­на бы­ло ў Баб­руй­ску, а яго жы­ха­ры — я ад­чу­ваю — за­су­ма­ва­лі па кла­сі­цы. І мы ўха­пі­лі­ся за тое, каб ба­лет Му­зыч­на­га тэ­атра ў нас вы­сту­піў. Баб­руй­ча­не па­лац не пад­вя­лі: амаль аншлаг”.

Ка­ця­ры­на Фа­дзе­ева: “Па­пра­сі­ла пе­рад спек­так­лем на­цер­ці пад­ло­гу ка­ні­фол­лю або пра­цер­ці яе су­хой ану­чай, па­ко­ль­кі артыс­ты скар­дзі­лі­ся на тое, што ім сліз­ка. Да та­го ж, пад­ло­га дзе-ні­дзе ня­роў­ная, і гэ­та так­са­ма мо­жа пры­вес­ці да траў­мы. Але, на­прык­лад, у Гер­ма­ніі нам трап­ля­лі­ся та­кія за­лы, што і на­огул слоў ня­ма”.

Ула­дзі­мір Ша­вя­лёў: “Мы раз­уме­ем сваю мі­сію: пра­па­ноў­ваць бе­ла­ру­сам ба­лет­нае мас­тац­тва. Асаб­лі­ва гэ­та ты­чыц­ца тых на­се­ле­ных пун­ктаў, у якіх, быць мо­жа, ні­ко­лі ба­лет і не ба­чы­лі. І па­каз­ваць не антрэп­ры­зу, рэ­кві­зіт якой за­ймае ча­ма­дан, а па­ўна­вар­тас­ныя па­ста­ноў­кі з ад­па­вед­ным іх афар­млен­нем”.

К. Фа­дзе­ева: “У ба­лет пры­хо­дзяць но­выя лю­дзі, і “ста­рыя” мя­ня­юцца. У леп­шым вы­пад­ку — ідуць з ча­сам у на­гу, пры гэ­тым не здра­джва­ючы не­йкім важ­ным пры­нцы­пам; у гор­шым — пры­ста­соў­ва­юцца, што­сь­ці важ­нае ла­ма­ючы ў са­бе. Так і сён­няш­ні ба­лет­ны артыст. Ча­сам ён шу­кае мес­ца, дзе бо­льш пла­цяць, не звяр­та­ючы ўва­гу на мас­тац­кі ўзро­вень. Аль­бо та­кое. Ка­лі я ба­чу, што лю­дзям аб­ыя­ка­ва, па­ста­ві­лі іх у спек­такль ці не — бо на за­рпла­це гэ­та не ад­аб’ецца, на­строй псу­ецца. За­над­та ка­рот­кі век у на­шай пра­фе­сіі: трэ­ба па­спець ад­быц­ца ў ёй, каб по­тым не бы­ло па­кут­лі­ва ба­лю­ча за зроб­ле­нае ці не зроб­ле­нае”.

І. Но­ві­ка­ва: “З на­род­ны­мі тан­ца­мі ва ўста­но­ве ўсё ў па­ра­дку, але ў мо­ла­дзі го­ра­да ёсць за­пыт на па­ве­лі­чэн­не ка­лек­ты­ваў, якія за­йма­юцца су­час­най ха­рэ­агра­фі­яй. Бу­дзем ру­хац­ца ў гэ­тым кі­рун­ку. Па­спра­бу­ем ства­рыць і бат­лей­ку. Ня­даў­на ў Мін­ску па­зна­ёмі­ла­ся з Іва­нам Кір­чу­ком — лі­да­рам гур­та “Тро­іца”, вя­до­мым пра­па­ган­дыс­там ка­ра­нё­вай бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры. Аб­мер­ка­ва­лі з ім маг­чы­мыя су­мес­ныя пра­екты, якія мож­на рэ­алі­за­ваць на ба­зе па­ла­ца”.

Ула­дзі­слаў Ка­зі­нец: “У на­шым рэ­пер­ту­ары аб­авяз­ко­ва з’явіц­ца па­ста­ноў­ка, за­сна­ва­ная на бе­ла­рус­кім ма­тэ­ры­яле. Па­куль жа мы “трэ­ні­ру­емся” на сус­вет­най кла­сі­цы”.

У. Ша­вя­лёў: “На­ко­ль­кі я ў кур­се, аўта­ры амаль не пра­па­ну­юць Му­зыч­на­му тэ­атру тво­ры на бе­ла­рус­кай мо­ве, на бе­ла­рус­кія тэ­мы. Сум­на, што тут мож­на ска­заць!”

К. Фа­дзе­ева: “Ка­жуць, што ўзро­вень тан­цо­раў ба­ле­та зні­жа­ецца. Ча­му гэ­та ад­бы­ва­ецца? Рэ­грэс па­чы­на­ецца з ка­ле­джаў. Ка­го ў іх ця­пер пры­ма­юць? Ды ледзь не ўсіх за­пар! А ра­ней фі­зіч­ныя да­дзе­ныя аб­іту­ры­ента раз­гля­да­лі ледзь не пад мік­рас­ко­пам. Не­шта трэ­ба ра­біць, не ча­ка­ючы, па­куль ба­лет сап­раў­ды ста­не дэг­ра­ды­ра­ваць”.

Але­на Гер­ма­но­віч, вы­ка­наў­ца ро­ляў Ад­эты і Ад­ыліі ў “Ле­бя­дзі­ным воз­еры”: “Як мне зда­ецца, ця­пе­раш­нія вы­пус­кні­кі ка­ле­джаў, якія рых­ту­юць артыс­таў на­ша­га про­фі­лю, вы­гля­да­юць сла­бей­шы­мі ў па­ра­ўнан­ні з ты­мі, хто вы­пус­каў­ся га­доў пяць та­му. Пры­чын шмат: і ама­ла­джэн­не вы­клад­чыц­ка­га скла­ду, і па­чат­ко­вы ўзро­вень аб­іту­ры­ентаў, які па­кі­дае жа­даць леп­ша­га, і тое, што ў ка­ле­джах ця­пер ву­чаць на­ша­му ра­мяс­тву не ча­ты­ры кур­сы, а тры”.

У. Ка­зі­нец: “На мой по­гляд, сён­ня бе­ла­рус­кі ба­лет пе­ра­жы­вае не са­мыя леп­шыя ча­сы, але ні­чо­га страш­на­га ў гэ­тым ня­ма. У лю­бо­га мас­тац­тва бы­ва­юць і па­ра рос­кві­ту, і не­йкія за­стой­ныя пе­ры­яды. Ба­лет — не суб­ку­ль­ту­ра, ён знік­нуць не мо­жа, но­вая ці­ка­вая хва­ля бу­дзе і ў нас”.

А. Гер­ма­но­віч: “З сы­хо­дам Ва­лян­ці­на Мі­ка­ла­еві­ча Елі­зар’ева з вя­лі­ка­га бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та ўзро­вень яго ўпаў. І вяр­тан­не мэт­ра свед­чыць пра по­шук шля­хоў для вы­праў­лен­ня сі­ту­ацыі”.

І. Но­ві­ка­ва: “Трэ­ба ўма­ца­ваць ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­ную ба­зу па­ла­ца. Спа­дзя­юся, у блі­жэй­шыя два га­ды аб­но­вім гу­ка­вое аб­ста­ля­ван­не, свет­ла­вое, сцэ­ніч­нае”.

У. Ка­зі­нец: “На жаль, наш па­шы­вач­ны цэх раз­меш­ча­ны не ў бу­дын­ку тэ­атра. Артыс­там на пры­мер­кі пры­хо­дзіц­ца ездзіць, тра­ціць на гэ­та аса­біс­ты час. На­пруж­вае і сіс­тэ­ма­тыч­ны рост коштаў на тка­ні­ну і пра­фе­сій­ны аб­утак. Ёсць пра­бле­мы і з на­шы­мі за­меж­ні­ка­мі, ка­лі ка­лек­ты­ву трэ­ба вы­язджаць на гас­тро­лі ў Рас­ію. Рас­ія­не дзе-ні­дзе ўста­ля­ва­лі кан­троль на мя­жы з Бе­ла­рус­сю, што на­ўпрост мае да­чы­нен­не да на­шых япон­скіх артыс­таў. Дро­бязь, зда­ва­ла­ся б, але гэ­та вы­клі­кае ня­зруч­насць”.

У. Ша­вя­лёў: “Хва­ля­ван­не пе­рад рэ­кан­струк­цы­яй Му­зыч­на­га тэ­атра, вя­до­ма, ёсць. Але без пля­цо­вак мы, на­ту­ра­ль­на, не за­ста­нем­ся. І ў Мін­ску яны зной­дуц­ца, і ва ўсёй рэ­спуб­лі­цы”.

А. Гер­ма­но­віч: “Для мя­не Му­зыч­ны тэ­атр — гэ­та не дру­гі, а пер­шы дом”.

/i/content/pi/cult/658/14596/19.jpg

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"