На пленуме прысутнічалі з боку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — лідар арганізацыі Міхаіл Орда, намеснік старшыні ФПБ — Алена Манкевіч, з боку інфармацыйнага ведамства краіны — першы намеснік Міністэрства інфармацыі Ігар Луцкі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, і ад спартыўнай галіны — першы намеснік Міністра спорту і турызму краіны Вячаслаў Дурноў.
— Гэта рашэнне было лагічна выбудавана, — падкрэсліў кіраўнік беларускіх прафсаюзаў, адзначыўшы досвед і адданасць справе новага лідара. — Трэба ўвесці клятву на матчынай мове для нашых актывістаў, якія ўступаюць на адказную пасаду, — унёс прапанову ў кантэксце выбараў Міхаіл Орда. — Каб прафсаюзны работнік адчуваў, што ён служыць людзям.
Гэтаксама старшыня ФПБ агучыў інфармацыю аб далейшай працы Федэрацыі над удасканаленнем пастановы № 744 “Аб аплаце труда працаўнікоў”, а гэтаксама нагадаў пра ініцыятыву арганізацыі аб’явіць будучы год Годам чалавека працы.
На парадку дня форуму гэтаксама былі ўзнятыя пытанні, датычныя павелічэння “пярвічак” у арганізацыях, незалежна ад формы ўласнасці, аб калектыўна-дамоўнай працы ў Беларускім прафесійным саюзе работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Таццяна Філімонава ў справаздачным дакладзе канстатавала павелічэнне колькасці арганізацый, дзе заключаны калектыўныя дамовы. На перыяд бягучага года іх колькасць дасягнула 1257 у параўнанні з 1221 дакументам у 2015-м .
Што да новых “пярвічак”, то дадзеныя на перыяд з таго ж 2015 года да 30 чэрвеня 2017-га такія: галіновы прафсаюз паболеў на 46 ячэек, сярод якіх 19 былі створаны ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. Калектыўныя дамовы дзейнічаюць у 39 з новаствораных.