Вернутыя з небыцця

№ 6 (1289) 11.02.2017 - 17.02.2017 г

Вайна як праца за мяжой магчымасцяў
Не так даўно на Беларускім радыё прайшла прэм’ера радыёспектакля “Пісьмы, вернутыя з небыцця”. Ён быў створаны паводле ліставання Кандрата Крапівы і яго жонкі з сынам-вайскоўцам, які загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Аўтарам сцэнарыя выступіла ўнучка пісьменніка Алена АТРАХОВІЧ — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, загадчык кафедры Інстытута сучасных ведаў імя Аляксандра Шырокава. Яна не толькі пагадзілася распавесці “К” пра гэтую творчую працу, але і прадаставіла для публікацыі частку тых лістоў, якія ніколі раней не друкаваліся.

/i/content/pi/cult/624/13864/14-1.jpg— Алена Ігараўна, як узнікла сама ідэя стварыць радыёспектакль?

— Думка пра гэта нарадзілася не адразу. Мы ўсе ведалі, што ў майго дзеда захаваліся з часоў вайны 44 лісты з фронта яго старэйшага сына Барыса. Яны ляжалі ў скрыні стала, але мы ніколі пра іх не пыталіся, бо разумелі, што тыя падзеі засталіся для дзядулі незагойнай ранай. Праўда, аднойчы, ужо калі я вучылася ў старэйшых класах, я ўсё ж папрасіла іх пачытаць, але ён адказаў: “Давай неяк іншым разам”. І па ягонай інтанацыі я зразумела, што лепей не трэба: надта балюча яму ўсё гэта згадваць. А ў канцы жыцця, упарадкаваючы свае архівы, ён аддаў тыя лісты разам з іншымі дакументамі ў Нацыянальную акадэмію навук. І я пазнаёмілася з імі ўжо там — як даследчык. Доўга думала, а ці можна выносіць іх на публічны разгляд, але потым зразумела, што калі дзед не знішчыў іх, а перадаў на захоўванне, тым самым ён нібыта дазволіў дакрануцца да іх не толькі сваім блізкім, але і гісторыкам, шырокай грамадскасці. Лісты зрабілі на мяне вялікае эмацыйнае ўражанне. Яны вельмі простыя, часта датычацца побытавых рэчаў, але кранальныя. І за імі стаіць не толькі асобнае чалавечае жыццё, але і лёс усяго пакалення маладых хлопцаў, якія пайшлі на вайну — і не вярнуліся. Гэта аповед пра няспраўджаныя мары, спыненыя біяграфіі. Пра гэта трэба гаварыць — і гаварыць на мастацкай мове, каб закрануць чалавечыя сэрцы. З гэтай ідэяй я звярнулася у аддзел літаратурна-мастацких праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Там мяне горача падтрымалі, прапанавалі напісаць сцэнарый.

Тое, што я прыйшла на радыё, таксама сімвалічна. Бо менавіта дзякуючы радыё Барыс адшукаў у вайну бацьку — і з’явіліся гэтыя лісты. Хтосьці сказаў яму, што чуў, як Кандрат Крапіва выступаў па маскоўскім радыё. І першы ліст у студзені 1942-га Барыс накіраваў у Маскву ў Саюз пісьменнікаў, а там ужо пераправілі яго пасланне непасрэдна да адрасата.

— Мастацкія творы існуюць па сваіх законах. Ці даводзілася вам адыходзіць ад дакументальнай асновы, выкладзенай у лістах?

— Выкарыстоўваліся не толькі лісты, але і іншыя дакументы, успаміны — мае ўласныя, маіх бацькоў і, што вельмі дапамагло, тых людзей, якія ведалі Кандрата Кандратавіча. Да таго ж, мне давялося прачытаць шмат гістарычнай літаратуры, аднавіць для сябе храналогію вайны, карціну Сталінградскай бітвы, дзе загінуў Барыс. Так што аснова ў нашым радыёспектаклі — цалкам дакументальная. Мы не адышлі ні ад храналогіі, ні ад саміх падзей, рэальных сітуацый. Хіба надалі ім эмацыйную афарбоўку і, часам, мастацкую інтэрпрэтацыю. Бо пра адны і тыя ж падзеі можна расказаць па-рознаму: апавядальным тонам ці, да прыкладу, праз дыялог тых ці іншых герояў. Вядома, дыялогі слухаць больш цікава, ёсць заканамернасці жанра. Але хто ведае, якія насамрэч словы тады былі сказаны? Нават у нашых успамінах заўсёды ёсць доля фантазіі, хаця мы можам і не здагадвацца пра гэта.

— З якімі, магчыма, цяжкасцямі вам давялося сутыкнуцца?

— Праца была напружанай. Асабліва складана было ўкласціся ў адведзены на праграму час, хаця яго, здавалася б, вылучылі і нямала — дзве часткі па 55 хвілін кожная. Але ж так пра многае хацелася расказаць! Бо спектакль закранае не толькі вайну, але і даваеннае (дакладней, перадваеннае) жыццё сям’і. Давялося рабіць адбор, засяроджвацца на нейкіх ключавых момантах. Да таго ж, я ніколі раней не пісала драматургію — выключна навуковыя тэксты, вучэбна-метадычную літаратуру. Шмат дапамаглі парады загадчыцы згаданага аддзела радыё Галіны Шаблінскай (кіраўніка праекта), а таксама таленавітага рэжысёра Алега Вінярскага, якi выступiў як сааўтар сцэнарыя i, тонка адчуўшы матэрыял, выдатна паставiў спектакль. Праца над сцэнарыем ішла каля паўгода — і пачаліся запісы ў студыі.

Мне ўпершыню давялося прысутнічаць на такога роду творчай працы, і я была ўражана надзвычай высокім прафесіяналізмам усіх удзельнікаў. Увасабленне матэрыялу ў радыёспектаклі — вельмі тонкае мастацтва. На першым плане — гук, майстрам якога выступіў гукарэжысёр Валерый Бяляеў. Няма ні відэавыяў, ні кідкіх візуальных эфектаў, за якімі можна “схавацца”. Мінулае, патаемныя думкі, пачуцці — усё трэба сказаць менавіта словам, самімі інтанацыямі маўлення. Мяне ўзрушыла ўжо само стаўленне артыстаў да запісу! Ролю маёй бабулі выканала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава з Купалаўскага тэатра. Яна пачала з таго, што папрасіла ў мяне бабуліны фотаздымкі, доўга трымала іх у руках, уважліва разглядала, распытвала, якой тая была. І калі потым чытала тэкст, дык я і сапраўды раптам пачула голас сваёй бабулі! Не ведаю, як менавіта, але актрыса адчула нават яе манеру маўлення — крыху з гумарам, з добрай усмешкай.

Заслужаны артыст Беларусi Аляксандар Шароў з Маладзёжнага тэатра выконвае у спектаклi ролю вядучага. Яго талент i майстэрства дазволiлi дакладна адлюстраваць атмасферу часу, афарбаваўшы апавяданне глыбокімі эмоцыямі. Маладая актрыса ТЮГа Лiзавета Фалей выдатна сыграла у спектаклi невялiкую, але яркую ролю юнай дзяучыны — сяброўкi Барыса.

— А не ўзнікала няёмкасці, што ў ролі ўнучкі Кандрата Крапівы ў спектаклі выступілі не вы, а заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі?

— Мы неяк адразу, ледзь толькі пазнаёміліся, пранікліся ўзаемасімпатыяй, адчулі нейкую еднасць душ. Вельмі таленавітая актрыса, яна іграе сэрцам. І, як мне здалося, адчувала тое ж, што і я. Я ўдзячна ўсім! Кандрата Крапіву іграў народны артыст краіны, знаны купалавец Арнольд Кандратавіч Памазан. І распавёў мне, што сустракаўся з маім дзедам — на рэпетыцыях спектакля “Брама неўміручасці”. Магчыма, яму дапамаглі тыя ўспаміны, а магчыма, ён яшчэ і некаторыя запісы слухаў, бо дакладна перадаў нават інтанацыі майго дзядулі. Невыпадкова ў час працы над радыёспектаклем яго пачалі называць Кандратам Кандратавічам! Увогуле, працоўная атмасфера была самай сяброўскай, добразычлівай. Гэта была сапраўдная каманда, дзе ўсе разумелі адзін аднаго літаральна з паўслова. Мабыць, так атрымалася яшчэ і таму, што кожны знайшоў у гэтым спектаклі штосьці асабістае. Бацька Галіны Шаблінскай, як высветлілася, пісаў з фронта такія ж лісты. Маці Алены Сідаравай расказвала ёй тое ж самае пра эвакуацыю. А для Андрэя Каралевіча (гэты малады артыст ТЮГа іграў Барыса — сына Кандрата Крапівы) жахі вайны асацыяваліся не толькі з ваеннымі фільмамі, але і з успамінамі дзяцінства, праведзенага ў Нагорным Карабаху, куды накіравалі ягонага бацьку-вайскоўца.

Што ж да мяне, дык вывучаючы гэтыя лісты, я адкрыла для сябе многа новага. Заўважыла нават нейкае містычнае супадзенне. Апошні ліст ад Барыса датаваны 8 снежня 1942 года. І гэта адзіны выпадак, калі ён напісаў: “Бывай, мама”. Бо звычайна завяршаў пасланні іначай: “Твой сын”, “Цалую”. Я заўважыла, што ў той жа самы дзень маці напісала яму такія радкі: “Дарагі Барыс! Я веру, што ты застанешся жывы і здаровы”. Але ён тыя словы ўжо не прачытаў: ліст вярнуўся “ў сувязі з выбыццем вайсковай часці”.

Так, гэта праца вельмі многа мне дала. Прайшоўшы ўвесь гэты шлях — ад знаёмства з лістамі да напісання сцэнарыя, назірання за працай у радыёстудыі і, нарэшце, выхаду спектакля, я глыбей зразумела, якую страту перажыў мой дзед і з якой стойкасцю ён увогуле ставіўся да жыцця.

— Можа, падзеліцеся ўласнымі ўспамінамі пра дзядулю?

— Памятаю, як мы разам малявалі. Тое, што ён быў добрым мастаком, сёння ўжо вядомы факт яго біяграфіі. Саміх малюнкаў, на жаль, не захавалася, бо ён не ставіўся да гэтага як да чагосьці сур’ёзнага. Але яны і зараз стаяць перад маімі вачыма. Часцей за ўсё мы рабілі нейкія сюжэтныя замалёўкі, часта па матывах казак — гэта былі вострахарактарныя графічныя эцюды. Зразумела, у яго была вялізная бібліятэка: увесь кабінет быў застаўлены кніжнымі шафамі. Сёння многія аддаюць перавагу электронным носьбітам: зручна, проста, не займае месца. А ў яго было нейкае асаблівае стаўленне да кніг. Ён здымаў іх з паліц заўсёды абедзвюма рукамі, з асаблівай пачцівасцю, павагай, шанаваннем. Гэта бачна нават па кадрах кінахронікі! Не выносіў, пачынаў страшэнна абурацца, калі хтосьці кідаў кнігу абы-дзе, загінаў старонкі замест закладкі.

— А пра вайну штосьці расказваў?

— Так, але зараз я вельмі шкадую, што мы мала распытвалі. Усё здавалася — паспеем, а пакуль, маўляў, ёсць больш неадкладныя, тэрміновыя справы... 22 чэрвеня ён быў у Мінску — і адразу пачаў збірацца на прызыўны пункт. Гаварыў, што збіраўся вельмі хутка — усё ж не ўпершыню, гэта была ўжо чацвёртая вайна на ягоным вяку: ён удзельнічаў у Першай сусветнай, фінскай, у далучэнні Заходняй Беларусі. Узяў толькі самыя патрэбныя рэчы: лязо, мыла, ордэн Леніна, ордэнскую кніжку — і сышоў з кватэры. А гэта была кватэра на вуліцы Свярдлова (тады яна называлася Свярдлоўскай), ля стадыёна “Дынама”. І больш у яе не вярнуўся, бо дом разбамбілі літаральна на другі дзень вайны. Там загінула і бібліятэка, якую ён прыдбаў на ўсю сваю Дзяржаўную прэмію, атрыманую ў 1941-м, акурат перад вайной, за п’есу “Хто смяецца апошнім”. Расказваў, як у пачатку вайны выпускаў франтавую газету “За Савецкую Беларусь” — у франтавых умовах. Уся тыпаграфія — у грузавіку-трохтонцы: і рэдакцыя і абсталяванне. За ноч набіралі ўвесь тэкст, друкарскі станок часта круцілі ўручную. Я неяк запытала яго: “Няўжо не страшна было? Вайна, вакол стрэлы, выбухі”. Ён адказаў мне даволі цікава: “Страшна, вядома. Але толькі спачатку. Пазней, калі бачыш, што адзін снарад не даляцеў да цябе, другі — выбухнуў побач, але таксама не закрануў, узнікае пачуццё, што ты — абраны, “загавораны”, што ў цябе не патрапяць. І тады ўжо не страшна… Разумееш, вайна — гэта не толькі стрэлы, але і надзвычай цяжкая паўсядзённая праца недзе за мяжой чалавечых магчымасцяў”.

Вяртаючыся да радыёспектакля, яшчэ раз падкрэслю, што няправільна было б успрымаць расказаную ў ім гісторыю як аповед пра адну сям’ю. Бо ў гэтым адлюстравалася гісторыя ўсяго народа, цэлага пакалення. І прыватныя лісты, выкарыстаныя ў ім, сёння ўспрымаюцца як дакументальнае сведчанне эпохі. Ключавая задача спектакля — гэта памяць: чалавечая і гістарычная. Спадзяюся, нам удалося данесці гэта да слухача.

/i/content/pi/cult/624/13864/15-1.jpg

Алена Атраховіч прадаставіла “К” некалькі фрагментаў ліставання, што ішло ў гады вайны паміж вайскоўцам Барысам — старэйшым сынам Кандрата Крапівы — і яго роднымі. Арыгіналы лістоў захоўваюцца ў НАН Беларусі і раней ніколі не друкаваліся. Выступіўшы іх даследчыцай, унучка пісьменніка і пляменніца загінуўшага франтавіка суправадзіла іх сваімі каментарамі.

13/I-42

Здравствуй, папа!

С какой радостью и с каким чувством после долгого перерыва я говорю это “Здравствуй!”Эта жестокая война неожиданно разлучила нас. И не раз я думал о том, что никогда никого не найду. Представь, что у меня творилось на душе. Но все-таки я на что-то надеялся и, кажется, эта надежда как будто сбывается.

Мне передали, что ты выступал по радио из Москвы, и я решил сразу писать в ССП (Саюз савецкіх пісьменнікаў — заўв. А.І. Атраховіч). Как я был рад за тебя. Мне представлялись часто картины ужаса бомбежки Минска. Изредка я на своем пути встречал минчан, правда, незнакомых, и я знал, что стало с нашим Минском и другими городами. Представь себе, как я был рад, когда узнал, что ты жив и, может быть, живы мама, Игорь и Людочка. Я говорю может быть, потому что понял, что это за война. Я сам остался и служу в том же роде войск, что и до войны. Где я служил, ты знаешь. Поэтому должен знать, как иногда туго приходилось. Я уже знаком со свистом пуль, треском пулеметов, свистом бомб. Но пока я жив и думаю еще не одного гада ухлопать. Я их ненавижу. Ненавижу за то, что они разрушили наши города, где мы так хорошо жили, ненавижу за убитых и замученных женщин, детей, стариков; ненавижу их зверства, которым они подвергли наших пленных и раненых. И не раз, я думаю, мне еще придется с ними столкнуться и я им пощады не дам.

Отец, благодаря этой войне я перестал быть ничего не знающим мальчиком, умею быть суровым и безжалостным, умею жестоко ненавидеть и научился безропотно переносить все невзгоды нашей жизни. Много я перевидал за эту войну людей и плохих и хороших, злых и подлых, трусов и людей смелых, мужественных. Немного научился разбираться в людях.

Я уже был приготовлен к тому, что после войны не встречу ни родственников, ни друзей… Один. Как это ужасно. Представь себе дремучий лес, кругом мрак, темнота и ты идешь один не по вытоптанным тропинкам, а продираешься через дремучие густые заросли, и кругом тебя дикие звери, готовые каждую минуту тебя разорвать на куски, ты один без надежды, без помощи, без поддержки, ты беззащитный. Так мне представлялось мое будущее. Так что можешь себе представить радость, когда я узнал, что ты жив.

Часто вспоминаю мою хорошую, милую маму. Сейчас я понял, что никто меня не приласкает, кроме моей мамы.

Милый папа, как бы я хотел тебя увидеть! Игорь и Людочка уже, наверное, выросли так, что и не узнаешь, пожалуй. Часто, часто вы все жили в моих мыслях.

Я пишу, может быть, наугад. Не знаю, попадет ли мое письмо к вам или нет…

Скоро, наверное, я буду опять бить гадов. Я их иначе и не называю как людей. Отец,… ты, конечно, напишешь мне весточку о себе.

Крепко, крепко всех обнимаю и целую! Ваш сын и брат Борис.

Мой адес: Станица Себряково, Сталинградская обл., почтовый ящик 38. Атрахович.

Напісаў Барыс і малодшаму брату Ігару ва Уральск. Трынаццацігадовы Ігар праводзіў шмат вольнага часу ў Беларускім драматычным тэатры, што працаваў ва Уральску. Сядзеў за кулісамі, дапамагаў выносіць тэатральны рэквізіт, прыбіраць сцэну, або выконваў якія-небудзь іншыя даручэнні. Адначасова ён праглядзеў усе спектаклі, якія ішлі на тэатральнай сцэне. Менавіта пра гэта і пытаецца ў сваім лісце Барыс.

19/ІІ-42

Здравствуй, Игорь!

Твоё письмо я получил. Очень рад, что ты не забыл своего брата. Вижу, что ты скоро станешь взрослым парнем. От пятого до десятого класса уже совсем недалеко. А там, если войну не кончим, будем вместе воевать.

Я бы тебя, наверное, и не узнал бы, не видел почти два года. Ты, наверное, подрос, стал таким же длинным, как и я. Людочка, конечно, выросла. Хорошо, что ты стал и в Уральске отличником. Пожалуйста, так учись и дальше. Старайся помогать маме и слушайся маму. Без мамы ой как плохо.

Пиши, какие ты постановки видел в театре, понравилось или нет. Передай привет Михасю (хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Міхась Мароз, пляменнік Андрэя Александровіча — сябра Барыса — заўв. А.І. Атраховіч). Привет также Алику Вольскому (будучы пісьменнік Артур Вольскі, добры сябра дзяцінства Барыса — заўв. А.І. Атраховіч). Пиши, скоро ли ему в армию.

Давай заключим с тобой соревнование. Я буду на фронте бить побольше немцев, а ты получай на своем фронте побольше “отлично”.

Пришли свою фотографию.

Целую крепко.

Твой брат Борис.

12/VІІ-42

Здравствуй, дорогой папа!

Судьба неожиданно и быстро забросила меня на фронт. И что интересно, почти в качестве пехотинца. Все эти десять дней мы шли пешком. Прошли не одну сотню километров. Идти было очень трудно, шли беспрерывно с короткими передышками. Шли потому, что нам, зенитчикам, не на чем ехать, так как промышленность, очевидно, не справляется со своей задачей. За эти дни не один мозоль мучил меня, но приходилось идти, и мы шли. Пришли мы на место или нет, я пока не знаю. До передовой остается не больше двух-трех десятков километров. На днях, может быть, придется уже вступить в бой с фашистами.

Я сейчас командир орудия… был раньше разведчиком...

Что касается настроения, то оно могло быть гораздо лучше, если бы мы вступили в бой, погнали немцев до самого Берлина.

Еще в начале похода слыхал о смерти Янки Купалы. Эта весть меня, конечно, опечалила, о его смерти очень сожалею.

Целую тебя, твой сын Борис.

Ліст гэты быў напісаны ў 368 дзень вайны. Па змесце ліста немагчыма вызначыць, пра які менавіта фронт ідзе гаворка. Але, вывучаючы матэрыялы, якія датычацца хронікі Вялікай Айчыннай вайны, я прыйшла да высновы, што гэтым разам Барыс трапіў на Сталінградскі фронт. У мяне ёсць меркаванне, што там ён змагаўся ў саставе 127 стралковай дывізіі, якая ў чэрвені 1942 года была ўключана ў армію рэзерва Стаўкі ВГК. У бой армія ўступіла ў саставе 63 А Сталінградскага фронта 13 ліпеня 1942 года на рацэ Дон.

Неўзабаве, 26 ліпеня 1942 года, відаць, толькі атрымаўшы вышэйназваны ліст Барыса, Кандрат Кандратавіч у пісьме да Якуба Коласа напісаў, што на душы нявесела, “непакоюся за Барыса, які цяпер знаходзіцца ў самым пекле баёў, а таксама за Ігара, які захварэў на тыф і ляжыць цяпер ва Уральску ў бальніцы. Гэта далучаецца да нашага агульнага смутку аб Янку, аб пакутнай Беларусі і кладзецца вялікім цяжарам на душу. Трэба знайсці ў сабе сілы перанесці ўсе нягоды, як гэта робяць усе савецкія людзі. Толькі так мы можам перамагчы.”

Публікацыя Алены АТРАХОВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"