Ёсць мільённы!

№ 52-53 (1282-1283) 24.12.2016 - 06.01.2016 г

У 15 гадзін 21 снежня 2016 года ў касу Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па ўваходны білет звярнуўся звычайны наведвальнік, але касір Людміла Шкурская ўрачыста абвесціла, што ён — мільённы!

/i/content/pi/cult/618/13750/2-1.jpgПадчас сустрэчы мільённага наведвальніка музея. / Фота аўтара

Два з паловай гады таму музей гасцінна расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у новым будынку ля стэлы “Мінск — горад-герой”. Штогод установу наведваюць звыш тысячы чалавек розных узростаў, прафесій, нацыянальнасцей. Сярод іх шмат гасцей з краін СНД, Кітая, Вьетнама, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША. “Мільёншчыкам” жа стаў 50-гадовы мінчанін Барыс Казамель — майстар вытворчай адукацыі Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў ДТСААФ Рэспублікі Беларусь. Як высветлілася, Барыс — унук ветэрана вайны мінамётчыка Васіля Казамеля. Дырэктар установы Дзмітрый Шляхцін цёпла павіншаваў шчасліўчыка і ўручыў яму імянны ўваходны білет. У Зале перамогі Барысу Васільевічу ўручылі сертыфікат на бясплатнае наведванне музея і сувенір, а яго сынам Матвею і Ціхану, якія прыйшлі разам з бацькам на экскурсію, — навагоднія падарункі і буклеты.

Мікалай ШАЎЧЭНКА, член Беларускага саюза журналістаў