Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
95-годдзе Ульяновіча
У зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэрана вайны і працы Аляксандра Ульяновіча да яго 95-годдзя. Пра гэтага гвардыі старшыну, які пакінуў аўтограф на сценах зрынутага рэйхстага, нядаўна распавяла газета.
Эпапея за эпапеяй. Калі ж канец?
Мары, на жаль, не заўсёды спраўджваюцца наяве. Дасюль памятаю, як па маім прыходзе ў газету, у студзені 2009 года, рэдакцыя распачала новы праект “Родная зямля: час крэатыву”. Першая публікацыя названага цыкла рэдактара аддзела “К” Яўгена Рагіна мела загаловак “У сваім доме ды без Дома культуры?” і распавядала пра гаротны стан Глускага РДК, прызнанага яшчэ тады аварыйным. Другая публікацыя, ужо пад маім прозвішчам, “Як завяршыць рамонтную эпапею ў Крупках?”, паведамляла пра цяжкасці ў тамтэйшых бібліятэкараў: галоўная раённая “кніжніца” вымушана была “кватараваць” у адным будынку з дзіцячай раённай бібліятэкай. Таксама меліся праблемы з рамонтам мясцовага РДК.
84 метры пошуку і знаходак
З 11 па 15 кастрычніка ў Магілёве праходзіць V Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. У сераду на пляцоўцы ля Абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы пачаў працаваць кірмаш рамёстваў. Сёлета ён падаўся дакладным эпіграфам да асноўнай форумнай дзеі.
Дзе музей вы размесціце, так музей і зажыве
Вядома, што вельмі часта месца, дзе размяшчаецца музей, становіцца вызначальным для яго поспеху ў наведвальнікаў. І ў прынцыпе вызначальным. Але нават самая багатая калекцыя артэфактаў можа згінуць у невядомасці за пяць хвілінаў хады ад насычанай турыстычнай магістралі, калі не будзе канцэптуальна аформлена і прадстаўлена ў адпаведным выглядзе. Далей пойдзе аповед аб некалькіх еўрапейскіх музеях, якія пашчасціла наведаць аўтару на працягу аднаго кароткага падарожжа. Падчас яго яшчэ раз пераканаўся: паспяховы музей не можа грунтавацца толькі на экспазіцыі. Часам і яна толькі дадатак да асноўнай ідэі, дзеля якой музей ствараецца і існуе.
Дасягальны космас
Сёлетняя выстава беларускіх ікон у Ватыкане паклала пачатак шчыльным узаемаадносінам паміж Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі і Музеямі Ватыкана. Прыбыўшы ў Мінск, загадчык аддзела дэкаратыўных мастацтваў, а таксама аддзела візантыйскага і сярэднявечнага мастацтва гэтай установы Гвіда КАРНІНІ зазначыў, што з беларускім бокам ужо абмеркавана магчымасць зладзіць гадавыя стажыроўкі для рэстаўратараў НММ.
“Нельга кветку прыраўноўваць да пустазелля…”
Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі — чалавек надзвычайнага творчага лёсу, які ўнёс выбітны ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. Ніколі яго не прыцягвалі “злабадзённыя водгукі на тэму…” ці выпадковыя павевы. У яго творчасці няма слізгання па паверхні, лёгкага жыццепадабенства, мелкаводдзя ілюзорных задач. Няма твораў, прадыктаваных “разума холодным наблюдением”, якія пазбаўлены хаця б часцінкі асабістай веры, страсці, трывогі. Таму што ні стварае мастак, адчуваеш яго прысутнасць, перакананасць і пазіцыю. Ён творца планетарнага мыслення. На пытанні пра галоўнае Паплаўскі імкнецца адказаць у поўнай меры чалавечай і мастакоўскай шчырасці.
Аўдыя & Відэа-31
Вераснёўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць прадзюсар Уладзімір МАКСІМКАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Культурны кастрычнік
“…Люднае месца” гэтым разам — пяць абласцей. І нават замежжа. Магчыма, актыўнасць чытачоў звязана з Днём работнікаў культуры, што адзначаўся ў нядзелю? У любым выпадку, рэдакцыя шчаслівая бачыць вашы лісты з месцаў падзей.
Коні Плейстацэну з ракi Сож
У рамках экспазіцыі “Адкрытае захоўванне археалагічных фондаў музея” ў вежы палаца Румянцавых і Паскевічаў працуе міні-выстава “Эпоха гігантаў: таямніца рэканструкцыі набярэжнай р. Сож”. Яна стала лагічным працягам леташняй міні-выставы “Эпоха гігантаў: знаходкі мегалацэраса ў Гомелі”.
Сутнаснае для культуры
Добрай традыцыяй Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала не толькі сусветная прэм’ера беларускага твора (сёлета гэта была партытура “Sleepwalker” Сяргея Бадалава — пра яго ў “К” № 40), але і запрашэнне на свята кагосьці са знакавых кампазітараў сучаснасці, выкананне яго музыкі і творчая сустрэча з майстрам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сёлета такой асобай стаў сусветна вядомы ўкраінскі творца Валянцін СІЛЬВЕСТРАЎ, некаторыя выказванні якога мы публікуем, вылучыўшы іх з надзвычай цікавага дыялагічнага “трыа” ў складзе згаданага Сільвестрава, яшчэ аднаго нашага госця — расійскага піяніста Аляксея Любімава і загадчыка кафедры кампазіцыі БДАМ Галіны Гарэлавай, якая вяла сустрэчу, дапаўняючы размову сваімі арыгінальнымі думкамі.
Журналісцкі бацька
Міколу Гілю — 80 гадоў. Гэтымі днямі мэтра нацыянальнай журналістыкі шчыра віншуюць яго шматлікія вучні. Я шчаслівы, што сярод іх, “апераных”, знайшлося месцейка і для мяне… Мікола Сымонавіч, услед за спякотным летам надышла золкая восень, і вы памянялі лецішча ў Слабадзе на кватэру ў Мінску. Цудоўна! Значыць нічога не мяняецца ў гэтым свеце і жыццё працягваецца. Няхай яно будзе для вас ураджайным на добры настрой і шчодрым на сонечныя дні. Вы гэтага заслужылі.
Куток душы
Па выніках аналізу, праведзенага дасведчанымі асобамі, высветлілася: за апошнія 10 гадоў самым дарагім расійскім мастаком стаў былы бубнач гурта “Кіно” Георгій “Густаў” Гур’янаў. І калектыў той даўно спыніў сваё існаванне з прычыны смерці яго лідара Віктара Цоя, няма на гэтым свеце і самога Густава: ён памёр у 2013 годзе. Але і песні Віктара Робертавіча працягваюць жыць ды гучаць, і работы яго таварыша ліха скупляюцца на аўкцыёнах. Жывыя і творча актыўныя беларускія гурты “Рэха” ды “Harotnica”, у якіх заняты Андрусь Такінданг — музыкант ды жывапісец. У апошняй якасці мы і хочам прадставіць яго вам, пачаўшы з Такiнданга серыю матэрыялаў, у якіх будзе распаведзена аб айчынных музыкантах-мастаках.
Паэт тонкага шкла бакала
У 1974 годзе ў дызайнераў Мінска была вялікая падзея — з Фінляндыі прыехала выстава самага знакамітага на той час фінскага дызайнера Ціма Сарпаневы. Са сваёй выставай павінен быў наведаць беларускую сталіцу і сам выдатны майстар. Тады, у 1974-м, гэтага гонару ўдастоіліся толькі тры гарады Савецкага Саюза — Масква, Мінск і Тбілісі.
“Нягледзячы на подпіс, карціна сапраўдная...”
Сёння "К" працягвае распавядаць пра ўнікальную асобу ў гісторыі нацыянальнай культуры — Алену Аладаву.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»