Газеце "Культура" – 25 гадоў: віншаванні калектыву рэдакцыі

№ 42 (1272) 15.10.2016 - 21.10.2016 г


/i/content/pi/cult/608/13519/1-1.jpgКалектыву рэдакцыі газеты “Культура” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”

Паважаныя сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з 25-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара вашай газеты!

Сімвалічна, што свой юбілей выданне адзначае ў Год культуры. На працягу чвэрці стагоддзя яно адлюстроўвае значныя падзеі ў духоўным жыцці краіны, служыць надзейным памочнікам і дарадцам у рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі. Газета заваявала давер аўдыторыі грунтоўнымі аналітычнымі матэрыяламі, карыснымі артыкуламі, расповедам аб дасягненнях у сферы мастацтва і наватарскіх распрацоўках спецыялістаў галіны з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Упэўнены, што калектыў рэдакцыі і надалей будзе плённа працаваць на карысць нашай Айчыны.

Жадаю ўсім супрацоўнікам і чытачам газеты “Культура” моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

14 кастрычніка 2016 года

 

Супрацоўнікам газеты “Культура”

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з адметнай падзеяй — 25-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”.

На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання Ваша ўнікальнае перыядычнае выданне паспяхова стварае хроніку духоўнага і творчага жыцця краіны. Газета заваявала павагу і давер чытачоў аператыўнасцю інфармавання аб найважнейшых дасягненнях і мерапрыемствах у сферы культуры і мастацтва, грунтоўнымі аналітычнымі публікацыямі, карыснымі артыкуламі з абагульненнем наватарскага і перадавога вопыту работы спецыялістаў галіны з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Вельмі прыемна, што свой юбілей газета адзначае ў Год культуры, бо яна з’яўляецца адной з асноўных інфармацыйных пляцовак для асвятлення яго падзей, надзейным памочнікам і дарадцам у рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Жадаю ўсім супрацоўнікам і шматлікім чытачам газеты “Культура” моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і натхнення, новых прафесійных поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс СВЯТЛОЎ

14 кастрычніка 2016 года

Калектыву рэдакцыі газеты “Культура”

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з 25-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура” — аднаго з вядучых галіновых сродкаў масавай інфармацыі.

Чвэрць стагоддзя газета актыўна ўдзельнічае ў інфармацыйным забеспячэнні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, спрыяе захаванню нацыянальнай культурнай спадчыны, аналізуе і сістэматызуе лепшы вопыт і творчыя здабыткі работнікаў сферы.

Дзякуючы прафесіяналізму, адказнасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі супрацоўнікаў рэдакцыі, газета “Культура” з’яўляецца сучасным і цікавым выданнем, пра што яскрава сведчаць неаднаразовыя перамогі ў Нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі ”Залатая Ліцера“.

Упэўнена, што значны творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства, адданасць свайму грамадзянскаму абавязку і надалей будуць галоўнымі арыенцірамі ў працы калектыву газеты.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя і дабрабыту, натхнення, поспехаў і плёну ў працы на карысць Радзімы.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія АНАНІЧ

14 кастрычніка 2016 года

 

У Нацыянальным мастацкім музеі краіны адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”.

1. Прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі міністр культуры Барыс Святлоў уручае галоўнаму рэдактару газеты “Культура” Сяргею Трафілаву.

2. Ганаровую грамату Міністэрства культуры Барыс Святлоў уручае дырэктару рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” Алегу Прыко.

3. Ганаровую грамату Міністэрства інфармацыі яго кіраўнік Лілія Ананіч уручае Яўгену Рагіну.

4. Ганаровую грамату старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Аўдзеева ўручае першаму намесніку дырэктара РВУ Людміле Крушынскай.

5. Пра першы нумар “К” згадала мастацкі рэдактар Наталля Овад.

6. Нагрудным знакам Мінкультуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” ўзнагароджаны Ілья Свірын.

7. Падарунак ад гендырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, старшыні Канфедэрацыі творчых саюзаў Уладзіміра Пракапцова.

 

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ і Аліны САЎЧАНКА