Кніга з друкарні Собаля

№ 40 (1270) 01.10.2016 - 07.10.2016 г

Музей гісторыі Магілёва пабагацеў на кнігу “Новы запавет з Псалтыром”, выдадзеную ў 1652 годзе ў друкарні Куцеінскага манастыра (пад Оршай).

/i/content/pi/cult/606/13479/6-2.jpg

Фота Музея гісторыі Магілёва.

Выданне — асобнік, што рэпрэзентуе магілёўскую традыцыю кнігадрукавання, бо куцеінскую друкарню заснаваў магілёвец Спірыдон Собаль у 1630-м. У экзэмпляры адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка, але ў астатнім ён цудоўна захаваўся. З гравюр маюцца тры — з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі. Кніга прайшла экспертызу і будзе прэзентавана на сённяшнім Дні гарніста ў рамках ІІІ Нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”.