Гасцей суправаджалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў ды Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін.
Высокую адцэнт дэлегацыі КНР атрымала фотавыстава “Беларусь і Кітай. Вехі баявога супрацоўніцтва”. У Зале Перамогі дырэктар музея Дзмітрый Шляхцін і У Юйлян абмяняліся сувенірамі.
Тым часам у музеі адкрылася выстава “Беларусы ў ІІ Польскім корпусе. Невядомыя старонкі Другой сусветнай вайны”. Яна распавядае пра тых, хто ўдзельнічаў у баях па вызваленні Італіі ад нямецкіх захопнікаў. На адкрыцці сярод ганаровых гасцей прысутнічалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік і намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына. Гэты праект — вынік супрацоўніцтва музея з Пасольствам Рэспублікі Польша ў Беларусі і з айчынным гісторыкам, калекцыянерам Ігарам Мельнікавым. Апошні разам з куратарам выставы, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела ваенна-франтавой гісторыі Сяргеем Калюцкім пад музыку аркестра Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча правёў экскурсію для першых наведвальнікаў.
Мікалай ШАЎЧЭНКА