Мяркую, у работы, пра якую “К” паведамляла ў № 12, усе наперадзе. Маю на ўвазе поспехі на кінафестывалях, паказы за мяжой. Хацелася б, каб стваральнікі працягнулі працу над серыялам паводле аўтабіяграфічнай кнігі Шагала “Маё жыццё” з рухомымі персанажамі яго знакамітых карцін, магчымасць ужывання якіх аніматары прадэманстравалі ў “першай серыі”. (Дарэчы, на расійскім тэлеканале “Культура” таксама ажываюць шэдэўры класікаў мастацтва.) І варта больш актыўна прасоўваць твор на міжнароднай арэне. Беларускія ж гледачы і госці краіны ўбачаць работу на “Славянскім базары ў Віцебску”, і, будзем спадзявацца, на магілёўскай "Анімаёўцы" і Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”.
Іван АРХІПАЎ