Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
З сябрамі — у Александрыю
9—10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў чарговы раз пройдзе традыцыйнае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Падчас мерапрыемства шматлікіх гасцей свята чакаюць самыя розныя цікавосткі.
“Зоркі…” — зоркам
У мінулую суботу ў Мінску ўручалі галоўную гуманітарную ўзнагароду СНД — прэмію “Зоркі Садружнасці-2016”.
“Арт” у Парыжы
16 чэрвеня ў рамках I Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паказаў у пастаноўцы мастацкага кіраўніка беларускай трупы Мікалая Пінігіна інтэлектуальную камедыю “Арт” паводле п’есы французскага аўтара Ясмін Рэза на сцэне “Les Feux de la Rampe” ў Парыжы. Услед за паказам адкрылася выстава айчыннага тэатральнага плаката, дзе прадставілі работы сучасных мастакоў. А 13 чэрвеня ў парыжскім тэатры “Сэн-Жорж” беларускія мастакі ўпершыню былі ўзнагароджаны прэстыжнай прэміяй Тэйлара. Лаўрэатамі сталі Валянціна Шоба з Гродна і Сяргей Парцянкоў з Гомеля. Узнагарода атрымана па выніках дэбюту нашай дэлегацыі ў выставе “Art Capital” ў знакамітым мастацкім салоне “Гран Пале” восенню 2015-га.
Думкі пра мір
У ноч на 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці ізноў будуць гучаць стрэлы і выбухі, дазваляючы адчуць вусціш першых хвілін самай спусташальнай для нашага народу вайны. У гэты дзень сёлета -- 75-я ўгодкі яе пачатку. Згадкі пра іх – не толькі вяртанне ў мінулае, але і сведчанне таго, што сумныя ўрокі засвоеныя. Нядаўні выставачны дэбют (праект “Таму што…” у Палацы мастацтва) студэнта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Вадзіма Цяцёркіна “Шар колеру хакі” выяўляе бачанне вайны вачыма маладога пакалення -- як стыхіі, што нівеліруе чалавечую асабовасць, пераўтвараючы ўсе светлыя мары і памкненні ў бясформенную масу.
Горад для сваіх
Статыстыка сведчыць — пры постіндустрыяльным тыпе эканомікі турызм становіцца ледзь не асноўнай крыніцай прыбытку для несыравінных краін. Для многіх еўрапейскіх гарадоў, некалі слаўных сваёй прамысловасцю і гандлем, постіндустрыяльная будучыня ўжо стала паспяховай сучаснасцю. І плынь ахвотных паглядзець саборы-руіны-музеі прыносіць ці не асноўны ўнёсак у мясцовы бюджэт.
Як дом ледзь не стаў... зданню
Хачу распавесці пра тое здзіўленне, якое я адчуў нядаўна на адной з вуліц Мінска, і пра тое, як потым падумаў: усё ж ёсць у сталіцы разумныя і незаспакоеныя людзі. Але пра ўсё па парадку.
Па Мінску ў Парыжы сумаваць
Cкандальна вядомаму маскоўскаму дызайнеру Арцемію Лебедзеву належыць нямала распрацовак, пра якія, нібыта, і казаць не варта, тым больш — сур’ёзна. Але яны ствараюць розгалас вакол ягонага імя і кланіруюцца. Да іх, у прыватнасці, належыць падобны на дарожны знак “Галоўная дарога” бляшаны ромб з тэкстам, які паведамляе, што побач з гэтым знакам “усе фатаграфуюцца”. Ёсць ахвочыя пабачыць такі знак і ў Мінску.
Заспявалі. Што далей?
Летась мне давялося паўдзельнічаць у журы конкурсу “Заспявай.by 2.0”, дзе ад маладых музыкантаў патрабавалася стварыць песні на вершы беларускіх класікаў, а таксама падрыхтаваць кавер на кампазіцыю айчынных аўтараў і выканаўцаў. І ведаеце, новы песенны матэрыял мне спадабаўся куды больш, чым кавер-версіі.
Дзе паказацца тэатрам?
Як не хапае фестывальнага руху для дзяцей! У Беларусі безліч аматарскіх студый пры дамах культуры, палацах творчасці, школах і ДШМ, але дзе калектывам паказвацца, а іх кіраўнікам набірацца вопыту?
Рэклама рэкламы
Неяк падумаў, а як бы я на месцы сельскага бібліятэкара прарэкламаваў сярод чытачоў самую непапулярную фондавую кнігу.
Хто выжывае ў культуры?
Рынак дыктуе свае ўмовы не толькі ў эканоміцы, але і ў сферы культуры. У Беларусі абвяшчаюцца тэндары на правядзенне фестываляў, прыватныя арганізацыі ствараюць рэальную канкурэнцыю работнікам культуры сваімі “пеннымі” дыскатэкамі ды фэстамі фарбаў ці рок-н-ролу, а іншыя крэатыўныя людзі, доўга не разважаючы, набываюць дзіцячыя электрамабілі і паветраныя горкі ды зарабляюць сабе “капейчыну” на аказанні культурных і забаўляльных паслуг наўпрост каля крамаў ды ў гарадскіх парках.
Дамова на харавой мове
Выехаць вялікаму калектыву на гастролі, а тым больш замежныя, заўсёды складана. Хтосьці шукае імпрэсарыа, хтосьці — спонсараў, што таксама вельмі няпроста. Але, як паказала практыка нашай Акадэміі музыкі, ёсць яшчэ адно выйсце — падпісанне адпаведных дамоўленасцяў непасрэдна паміж навучальнымі ўстановамі аднаго профілю.
Дастаць са схованак
Выстава беларускай іконы, якая праходзіць цяпер у Музеях Ватыкана, прэцэдэнтаў пакуль не мае. Пра рабочыя калізіі адной з самых значных сёлетніх ініцыятыў па папулярызацыі нашай культуры за мяжой, ад задумы да ўвасаблення якой прайшло дзевяць гадоў, а таксама пра яе магчымы працяг, распавядае генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір ПРАКАПЦОЎ.
“Перазагрузка” балета
На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася прэм’ера балета “Каханне і Смерць”. Аўтар музыкі — народны артыст Азербайджана, прафесар, пасол сваёй краіны ў Расіі Палад Бюльбюль-аглы. На прэс-канферэнцыі ён распавёў журналістам пра мінскую версію балета.
Настройка “рэзкасці” паводле свету, што стаў вёсачкай
Ён — сусед Сандра Бацічэлі і Рэмбранта ван Рэйна. Знаходзіцца ў зайздросным становішчы — малюе, што яму падабаецца, і кажа: пазнавальнасць стылю — не камплімент. Тым не менш, почырк і маштаб работ гэтага майстра не зблытаеш. Знаёмства нашай рэдакцыі з гродзенскім жывапісцам Сяргеем ГРЫНЕВІЧАМ пачалося з самага цёмнага памяшкання выставы “Цёмны пакой” у сталічнай галерэі “ДК”. Ён правёў экскурсію, распавёў пра адну з улюбёных ім работ — “Дуэль”, на якой — сын мастака. А пасля наша размова працягнулася ў сталым фармаце рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." (Дарэчы, а гэты тыдзень мастак па даўняй завядзёнцы правядзе на міжнародным арт-кірмашы "Арт-Базэль".)
Аўдыя-відэа-27
Майскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст гурта “Flat” Андрэй ДЗЯМЕНЦЬЕЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
1941-ы: Брэсцкі рубеж
У фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца шматлікія матэрыялы па тэме абароны Брэсцкай крэпасці. Дакументы прадстаўлены ў асноўным успамінамі ўдзельнікаў і відавочцаў тых падзей. У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра двух байцоў 455 стралковага палка 42 стралковай дывізіі — ураджэнцаў Міншчыны.
1941-ы: Мінскі рубеж
...Досвіткам 22 чэрвеня 1941 года камандзіра 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра Івана Русіянава разбудзіў рэзкі тэлефонны званок намесніка камандуючага войскамі Заходняй Асобай акругі генерал-лейтэнанта Івана Болдзіна, які паведаміў аб вераломным нападзе фашысцкай Германіі на СССР і загадаў камандзіру дывізіі дзейнічаць згодна з сакрэтным “Варыянтам №1”, які прадугледжвае адбіццё часткамі варожай агрэсіі.
На Магілёўскім рубяжы
Сёння ў рубрыцы “Сэлфі: творца пра твор” жывапісец Уладзімір Уродніч распавядае пра сваю новую карціну “Вогненны Днепр 1941-га”.
Каму свеціць зорка Мулявіна?
На мінулым тыдні прайшоў ужо шаснаццаты па ліку Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2016”. Сваімі ўражаннямі ад форуму і думкамі пра яго развіццё падзяліўся ў фармаце маналогаў яго “айцец-заснавальнік” — кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, народны артыст краіны Міхаіл ФІНБЕРГ. Пасля ўласны пункт гледжання выкладае музыказнаўца, рэдактар аддзела "К" Надзея БУНЦЭВІЧ.
Вярнуцца ў народ
Працягваюцца справаздачныя канцэрты абласных самадзейных калектываў. 12 чэрвеня ў Палацы культуры Маладзечна Міншчына прэзентавала шматграннасць творчых сіл. І Маладзечна, і Міншчына засталіся задаволенымі.
Ці лёгка быць аўтаномным?
Пару словаў пра новае ў дачыненні да фінансавання ўстаноў культуры Беларусі. За прыклад для такой гаворкі можна ўзяць тую сістэму, якая дзейнічае ў сферы культуры суседняй Расіі. Пабываўшы некалькі дзён на Браншчыне, я быў здзіўлены тым, што там у сферы культуры сёння існуюць як казённыя, так і бюджэтныя ды аўтаномныя ўстановы.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2017 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»