У рамках Года культуры

№ 24 (1254) 11.06.2016 - 17.06.2016 г

У рамках Года культуры ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны гэтай установе перададзена карціна Вадзіма Карпава “Беларускі Сусанін”. На палатне кастрамскога мастака, якое перадаў намеснік губернатара Кастрамской вобласці Расіі Аляксей Смірноў, што браў удзел у працы 3-га Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, адлюстраваны 76-гадовы беларускі селянін Іосіф Філідовіч, які ў час Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. У снежні 1942 года гэты партызанскі сувязны цаной уласнага жыцця падчас блакады партызанскай зоны ў Ліпічанцы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці завёў у непраходныя балоты 300 фашысцкіх карнікаў.

/i/content/pi/cult/590/13119/2-3.jpgКарціну ў Аляксея Смірнова прыняў намеснік дырэктара музея Юрый Цыкал. / Фота Мікалая ШАЎЧЭНКІ