Прэс-служба беларускага Лідара паведамляе, што ў віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца наступнае: “Шчырасць і пранікнёнасць створаных Вамі сцэнічных і экранных вобразаў блізкія мільёнам людзей. Ужо з першых спектакляў праявіліся Ваш яркі артыстычны талент, высокі прафесіяналізм і імкненне да сцвярджэння духоўных ідэалаў. Цёпла прымаюць гледачы і вашы рэжысёрскія работы ў тэатры і кіно”.
Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў, што праўдзівасць, жыццесцвярджальная сіла і сапраўдны гуманізм творчасці Уладзіміра Гасцюхіна сёння асабліва важныя ў справе выхавання падрастаючага пакалення.