Любоў праз музыку

№ 10 (1240) 05.03.2016 - 11.03.2016 г

Чарговы этап рэспубліканскай акцыі "Беларусь, я люблю цябе!" адбыўся ў мінулую суботу ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца".

/i/content/pi/cult/576/12661/7-2.jpgСваё мастацтва дэманстравалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Рашад Сафараў (баян), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Сяргей Кляўцэвіч (акардэон) з класа дацэнта Мірона Булы, а таксама Дзмітрый Калаціла (цымбалы) з класа народнага артыста Беларусі, прафесара Яўгена Гладкова. Гэтыя ўдзельнікі выступу — на фота. У канцэрце браў удзел і лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль флейтыстаў "Німфы" пад кіраўніцтвам дацэнта Ніны Аўраменка.

Аўтар: Таццяна МАТУСЕВІЧ
рэдактар інтэрнэт-рэсурса газеты "Культура" kimpress.by