Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Знайшлі спачынак мастака
Летась у Слаўгарадзе на гарадскіх прыхадскіх могілках адшукана магіла вядомага рускага мастака ХІХ стагоддзя Фёдара Тулава. Майстар партрэта (вядома больш за 60 ягоных работ), пісаў ён і іконы. Тулаў — выхадзец з прыгонных сялян, але ў свой час атрымаў вольную.
Маркетынгавы план: у музей па кіно
У Нацыянальным мастацкім музеі з лістапада мінулага года дзейнічае новая канцэпцыя: па чацвяргах дзверы для наведвальнікаў адчынены да 21 гадзіны. Як патлумачыў спецыяліст па маркетынгу Уладзіслаў Жыдовіч, падоўжаныя чацвяргі прыдуманы для таго, каб праводзіць вечаровыя канцэрты ў абрамленні выставачных экспанатаў.
Бажніца з экспедыцыі Ластоўскага
У адной з хат Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту днямі з’явілася рэканструкцыя ўнікальнага прадмета — бажніцы. Гэта драўляная шафка ў покуці, пакрытая ўзорыстым ручніком, дзе захоўваліся абразы і рытуальныя прадметы: свянцоная вада, соль, крэйда, грамнічная свечка. Некаторыя навукоўцы лічаць, што бажніца — архаічная з’ява, што з’явілася ў дахрысціянскі час, калі на ёй захоўваліся пенаты — фігуркі хатніх багоў.
"Пачынаецца ўсё з любві..."
Гэты знакаміты радок Яўгеніі Янішчыц як найлепш пасуе да таго, што 13 лютага пляц ля Мінскай гарадской ратушы стане тэрыторыяй любові: любові да Бацькаўшчыны, да роднага горада, да сваёй сям'і... У Год культуры Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ініцыявана акцыя "Беларусь, я люблю цябе". На сцэну ў гэты дзень выйдуць вядомыя артысты, салісты Маладзёжнага тэатра эстрады (ансамбль "Верасы", Яўген Ермалковіч, Вольга Плотнікава, Жанэт, шоу-тэатр "Хвілінка", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка), Заслужанага калектыва краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамела, саліст Дзмітрый Качароўскі), а таксама салісты Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна, прадстаўнікі творчых калектываў раёнаў сталіцы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі...
Крыніца Дрынеўскага
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага з 75-годдзем. Як паведамляе прэс-служба беларускага Лідара, у віншаванні падкрэсліваецца, што творчая дзейнасць Міхаіла Дрынеўскага звязана з Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча. "Беларуская песня ва ўсёй яе чысціні, прыгажосці і багацці стала для Вас невычэрпнай крыніцай натхнення. У якасці інтэрпрэтатара і аранжыроўшчыка Вы ўнеслі вялікі ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнай музычнай традыцыі", — гаворыцца ў віншаванні.
Юбілей у музычным асяроддзі
Віншаванні з 70-годдзем Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў народнаму артысту Беларусі Эдуарду Зарыцкаму. 9 лютага ў адным з павільёнаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбыліся ўрачыстасці з нагоды даты знакамітага кампазітара. Словы віншавальнага адрасу Кіраўніка дзяржавы зачытаў міністр культуры краіны Барыс Святлоў. У гонар кампазітара Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга была выканана святочная праграма.
Легендарны!
10 лютага майстэрню народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага наведалі выбітныя дзеячы культуры: нагодай стаў 85-гадовы юбілей лідара нацыянальнай школы графікі. Віншавальны адрас Прэзідэнта краіны зачытаў міністр культуры Барыс Святлоў. Цёплыя словы Паплаўскі пачуў ад намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі, а таксама ад малодшых калег і сваіх вучняў: старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, прафесара акадэміі Уладзіміра Зінкевіча, а таксама Аляксандра Шантаровіча — дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава.
З блаславёнага краю
Гэтым тыднем беларусы мелі магчымасць занурыцца ў атмасферу Арменіі. Дні культуры гэтай краіны з аншлагам праходзілі ў Мінску з 8 па 11 лютага. Распачаліся падзеі адкрыццём выставы “Арменія — блаславёны край” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе былі прадстаўлены ўзоры армянскіх старадрукаў, а таксама першая перыёдыка армян, адметныя выданні, прысвечаныя гісторыі, культуры, мастацтву, літаратуры. Аматарам жывапісу прыйшлася даспадобы выстава работ сучасных армянскіх мастакоў у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вядома, запомніліся гараджанам два канцэрты, што даў Дзяржаўны джазавы аркестр Арменіі — 9 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і 10 лютага ў канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
“Сэрцам і думамі...”
Фаліянт “Уладзімір Мулявін. “Сэрцам і думамі...” уганараваны ў намінацыі “Трыумф” — гэта Гран-пры 55-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Падвядзенне вынікаў творчага спаборніцтва адбылося ў рамках XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Аўтар-складальнік кнігі — першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, на працягу многіх гадоў — галоўны рэдактар газеты “Культура”, вядомы журналіст Людміла Крушынская.
ЭЛЕМЕНТарна, Ватсан?
Часта ў раёне лічаць, што, “абараніўшы” элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны на пасяджэнні Рады пры Міністэрстве культуры краіны, работнікі сферы здабылі для праявы мясцовай традыцыі статус каштоўнасці UNESCO. Гэта не так.
Дар музею ад земляка
“Прыйдзі, стваральны дух” — пад такой назвай у Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе выстава, на якой прадстаўлены рабочыя рукапісы сусветна вядомага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, якія ён перадаў летась на сваю радзіму — на Пружаншчыну. А тытульны выраз — назва зборніка, у якім Васіль Сяргеевіч абагульніў думкі паэтаў, чые творы перастварыў па-беларуску.
Птушка-абярэг з Бярозаўшчыны
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыі вырабу шчапавой птушкі-абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна” быў унесены ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей краіны. Што ж уяўляе з сябе дадзеная праява?
Метафара горада — музей
Эльвіра КАЛАШНІКАВА, вучоны сакратар Літаратурна-мастацкага музея Марыны і Анастасіі Цвятаевых з горада Аляксандрава, пра асаблівасці функцыянавання мемарыяльнага музея па-за межамі вялікага горада распавяла карэспандэнту “К” падчас канферэнцыі “Каласавіны-2015” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
Вострыя ўражанні
Творцам заўсёды не стае новых эмоцый і адчуванняў, якія можна перакласці, скажам, на мову жывапісу. Некаторыя мастакі шукаюць такія моманты ў культуры іншых краін. Сваімі ўражаннямі ад Барселоны мастакі Анатоль і Ірына Кузняцовы падзяліліся з мінчанамі напрыканцы мінулага года. Праект “Privet Picasso & Viva la Barselona!”, паказаны мінчанам у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, стаў крокам да эксперыменту ў стварэнні новай формы экспазіцыі.
"Азгурка" і музейнасць
Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура даўно займае пачэснае месца на карце анамальных зон Мінска. Брыкстайлавы асабняк, ад падлогі да столі запоўнены гіпсавымі выявамі дзеячаў савецкай эпохі, стварае неварагодны антураж для размаітых культурных дзеяў. Як правіла, наўпрост да тэматыкі ўстановы не дапасаваных. Але наўрад ці хто запярэчыць, што менавіта дзякуючы гэтай сваёй вечаровай (а часам начной), пазаўрочнай ды няпрофільнай, дзейнасці музей, які знаходзіцца ўбаку ад маршрутаў турыстаў, стаў папраўдзе запатрабаваным. Пра музейнае і немузейнае з нагоды 20-годдзя ўстановы мы гутарым з яе дырэктарам музея Аксанай БАГДАНАВАЙ і маладымі супрацоўнікамі — Ганнай БАБІЧ, Дзмітрыем МІХЕЕВЫМ і Кацярынай РАЮНЕЦ.
Ад львінай долі да працэнта спонсара
Ці ўяўлялі сабе тыя два энтузіясты, што на месцы створанага імі маленькага культурнага аб’яднання ў горадзе на Заходняй Дзвіне праз 65 год будзе дзейнічаць наймагутная сістэма — “Цэнтр культуры “Віцебск”. Карэспандэнт “К” пацікавіўся ў генеральнага дырэктара ўстановы Аляксандра СІДАРЭНКІ.
Прыляцелі “Птушкі”…
Як сёння ставіць старажытнагрэчаскую камедыю? Ці можа яна ўвогуле быць цікавай для сучаснага гледача? На гэтыя і многія іншыя пытанні адказаў (і адначасова задаў новыя) Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, прапанаваўшы прэм’еру — “Птушкі” Арыстафана.
Куды штурхае адзінота?
Коласаўскі тэатр пачаў юбілейны год прэм’ерай спектакля “Белы анёл з чорнымі крыламі” — па п’есе сучаснага беларускага драматурга Дзіяны Балыка. З яе творчасцю віцебскі глядач ужо знаёмы па спектаклі “Псіхааналітык для псіхааналітыка”.
Ці трэба, каб “Усе разам”?
Маладзёжная мастацкая выстава “Усе разам” праходзіць у Брэсце ўжо трэці год запар.
Паэма на ростанях
Любое кіно знаходзіцца ў вечных пошуках Героя. Беларускае ў прыватнасці. Калі паглядзець тэматычны план Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” на бліжэйшы час, то становіцца заўважна: аўтары патэнцыйных праектаў больш за ўсё паважаюць ваенныя і гістарычныя тэмы. Урэшце, здымаць ваенны гераізм куды больш звыкла і, скажам так, зразумела, чым шукаць гэтага персанажа побач з сабой. Можа, таму сапраўдныя сучасныя героі часцей за ўсё з’яўляюцца ў дакументальным кіно?
Вяселле, якому паўстагоддзя
Напрыканцы 1960-х паэт Сяргей Панізьнік зрабіў запіс, падавалася б, ардынарнай з'явы — вяселля на роднай Мёршчыне. А сёння гэтыя радкі, знятыя з магнітафоннай стужкі, выглядаюць унікальным дакументам побытавай культуры свайго часу...
Рыцар Жыновіч
Да 85-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча доўжыцца серыя публікацый пра дырыжораў, якія ў розны час узначальвалі гэты знакаміты калектыў. Сёння — працяг аповеду пра жыццё і творчасць народнага артыста СССР Іосіфа Жыновіча.
Слова віцэ-прэм'ера
Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава звярнулася да ўдзельнікаў пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны. Яна выказала ўдзячнасць работнікам культуры краіны за іх самаахвярную працу і ў сваёй прамове спынілася на самых важных аспектах развіцця сферы.
Канцэпт для імпульсу
Як “К” паведамляла ўжо, 5 лютага ў Маладзечне прайшло выязное пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Паколькі далёка не ўсе работнікі культуры краіны бралі ў ім удзел, мы вырашылі змясціць сёння вытрымкі з даклада міністра культуры Барыса Святлова. Не раз пераконваліся ў тым, што матэрыялы выніковай калегіі, апублікаваныя на старонках нашай газеты, цягам года ашчадна захоўваюцца ў раённых аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установах сферы і ўспрымаюцца як дакумент, прыняты да няўхільнага выканання. У наступных нумарах мы апублікуем матэрыялы, што перадаюць кантэкст іншых выступленняў падчас пленарнага пасяджэння і работы чатырох тэматычных секцый, прысвечаных прафесійнаму мастацтву, дзейнасці бібліятэк, музеяў і клубаў, адукацыі ў сферы культуры і ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Прэмія за “дзюбку” і за Сеціва
Адзін мой калега-журналіст з іншага выдання нядаўна жаліўся на тое, што яму “парэзалі прэмію”. Маўляў, спачатку матэрыял не здаў своечасова, а пасля яшчэ і не праверыў паведамленне суразмоўцы, і ў друк пайшла памылковая інфармацыя. Што ж, справа зразумелая: прэмію сваю ён страціў цалкам заслужана. Добра, хоць давер у кіраўніцтва не згубіў. Я гэта да таго, што зарплата без прэміі ў любой прафесіі — штука сур’ёзная. І смутак з гэтай нагоды сёння цалкам апраўданы: падобная даплата можа дасягаць істотнай часткі заробку. Чаго, пагадзіцеся, страчваць ніколі і нікому не хочацца. Ні журналісту, ні культработніку.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»