Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Прыступкі Памяці
У вёсцы Калодзезнае, што на Капыльшчыне, з’явіўся помнік мясцовым жыхарам, якія загінулі 9 лютага 1943 года. Фашысцкія карнікі спалілі іх разам з вёскай. У агні загінулі 199 старых і малых… Нядаўна тут быў адкрыты помнік. Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар усклаў да яго вянок, абрад асвячэння помніка правялі праваслаўны і каталіцкі святары.
Бабруйск быў каралеўскім…
Напярэдадні новага, 2016 года супрацоўнікі Бабруйскага краязнаўчага музея падрыхтавалі новую музейную анімацыю “Калі Бабруйск быў каралеўскім”. Цяпер у жыхароў горада з’явілася магчымасць перанесціся на чатыры сотні год назад і апынуцца на рынкавай плошчы ў чаканні каралевы, якая пасля гасцявання ў князя Сапегі ў Ружанах павінна завітаць у Бабруйск.
Ці выкупім копіі?
Каля 80 малюнкаў адлюстроўваюць беларускія сядзібы ды палацы, да прыкладу — у Нясвіжы і Чырвоным Беразе. Ёсць на акварэлях касцёл у Будславе і палац у Жылічах. Калекцыя захоўваецца ў архіве Гувера Стэнфардскага ўніверсітэта. Копія кожнага твора каштуе 15 долараў. Гэтыя копіі, па маім цвёрдым перакананні, мы павінны мець у Беларусі.
Культ... прыпынак
У Пінску адзін з гарадскіх аўтобусных прыпынкаў на плошчы Кірава ў першыя ж дні 2016-га, Года культуры, аздобілі постарамі з выявамі знакамітых людзей Беларусі — Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча ды Івана Шамякіна, юбілеі якіх сёлета святкуе ўся краіна. Прычым, як дазналася “К”, гэта толькі пачатак вялікай творчай працы…
ЧЫМ ЗДЗІВІЛІ МАЛАДЫЯ?
Рэспубліканскай мастацкай выставай "Таленты Беларусі" спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі адзначае 20-годдзе дзейнасці. Падрабязна пра творы з экспазіцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі краіны, некаторыя з якіх сталі добра вядомымі аматарам прыгожага, чытайце ў наступных нумарах "К".
#MuseumSelfie
Беларускія музеі чарговы раз далучыліся да міжнароднай акцыі #MuseumSelfie. "К" зазірнула ў сацыяльныя сеткі, каб адшукаць сэлфі па гэтым хэштэгу з айчынных скарбніц. Некаторыя з іх — з Музея гісторыі беларускага кіно, Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Літаратурнага музея Петруся Броўкі, Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку — перад вамі!
А калі разам з Ярапольцам?
Славутасці Чачэрска — ратуша ды Спаса-Праабражэнская царква канца XVIII стагоддзя, помнікі архітэктуры першай катэгорыі каштоўнасці. Ёсць у горадзе і палацава-паркавы ансамбль, які раней належаў роду Чарнышовых-Круглікавых. Пабудаваны яшчэ ў 1830-х, свой канчатковы выгляд будынак атрымаў у другой палове XIX стагоддзя. Па словах дырэктара Чачэрскага раённага краязнаўчага музея Алены Кавалёвай, сядзіба памятае і лепшыя часы. Справа ў тым, што ансамбль даўно патрабуе рэстаўрацыі, а сродкаў пад гэтыя мэты ні ў раённым, ні ў абласным бюджэтах пакуль не прадугледжана.
Замест скульптуры, з тэхналогіямі
Зараз у Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць мая персанальная выстава “Рэпліка. Керамапластыка”. Рыхтуючыся прадставіць свае творы грамадзе, асабліва ў фармаце персаналіі, мастак асэнсоўвае зробленае за пэўны перыяд. А рэвізія работ цягне за сабой рэвізію поглядаў на жыццё і мастацтва.
Скрозь церні ў… нікуды
У Маскву я пераехаў больш за 7 гадоў таму, і з расійскай сталіцы амаль не цікавіўся тым, што адбываецца ў беларускім шоу-бізнесе, рок- і іншай музыцы. Мне не тое каб усё роўна — часу няма.
Які лёс чакае музей Тарасюка?
На Стары Новы год, 14 студзеня, у дзень Святога Васілія памёр Мікола Тарасюк. Прайшоў роўна год. А здаецца, усё адбылося толькі ўчора…
Слова пра вялікую прагу
Мяне як педагога вельмі ўзрушыла, што сёлетні год у Беларусі аб’яўлены Годам культуры. Гэта не толькі пачэсна, але і вельмі актуальна. Сумна, што нярэдка менавіта культура застаецца на задворках, а стаўленне некаторых суайчыннікаў да гэтай сферы ў ідэале павінна быць значна лепшым і больш свядома асэнсаваным.
Хто на змену?
Як паведамляла “К”, у сярэдзіне снежня ладзіліся майстар-класы для кіраўнікоў творчых калектываў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў свету. Частка імпрэз адбылася ў Інстытуце культуры Беларусі, частка прайшла на базе вядомых беларускіх калектываў аматарскай творчасці і ў шэрагу ўстаноў культуры і адукацыі краіны. Карэспандэнт “К” пагутарыў з прадстаўнікамі некаторых дэлегацый пра актуальныя пытанні для суполак.
Два іспанцы ў адной ладдзі
Мы пісалі ўжо, што ў снежні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава “Гоя… Пікаса” з калекцыі мадрыдскага Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда. Сёння прадстаўляем матэрыял пра некаторыя “зрэзы” экспазіцыі. Гэтыя імёны даўно і добра ведаюць усе, хто цікавіцца сусветным выяўленчым мастацтвам, і таму я іхнія біяграфіі апускаю.
Кароль смеху. Канешне ж, у чорным чаравіку
Сталыя чытачы нашай газеты ўжо заўважылі, што часам героямі інтэрв’ю ў рубрыцы “Рэдакцыя плюс…” становяцца не толькі дзеячы беларускай культуры. Згадайма хаця б гутарку з лідарам украінскага гурта “Акіян Эльзы” Святаславам Вакарчуком. Мы маем спадзяванне, што вам цікавыя такія сустрэчы, і будзем старацца практыкаваць іх надалей. А сёння на пытанні журналістаў выдання адказвае адзін з найвялікшых сучасных французскіх акцёраў, чые талент і майстэрства прызнаныя ва ўсім свеце, улюбёнец савецкай і постсавецкай публікі П’ер РЫШАР, які 19 лютага прадставіць у сталіцы свой монаспектакль “П’ер Рычард III”. Так, гэта той самы высокі бландзін, прыняты за мацёрага суперагента; журналіст, які стаў для распешчанага падлетка цацкай; няўдака-рабаўнік, што спрабаваў дзеля дачкі абчысціць банк; настаўнік-“батанік”, якi шукаў сына, і іншыя крыху бязладныя грамадзяне. Карыстаючыся цяперашнім слэнгам, большая частка кінематаграфічных персанажаў, сыграных ім, — тыповыя лохі. І нягледзячы на тое, што былі ў яго біяграфіі кінаролi людзей зусім іншага кшталту, што вядомы ён як сур’ёзны рэжысёр і акцёр тэатра, для пераважнай колькасці гледачоў Рышар застаецца артыстам, амплуа якога і заключаецца ў тым, каб весяліць. Перайначваючы тэкст арыі Містара Ікс, заўсёды быць клоўнам — лёс яго: лёс караля смеху...
Плямы фарбы на падлозе — з пэндзля Шагала
Каб не Ліверпуль, то ў “бітлоў” ніколі не было б Букінгемскага палаца. Каб не Пецярбург, у Бродскага — Нобелеўскай прэміі. А як бы прагучала такое сцвярджэнне, калі б дзеючай асобай там стаў горад над Заходняй Дзвіной? І адказ на пытанне “Каб не Віцебск, то…” карэспандэнт “К” шукала ў гэтым горадзе па адрасе вуліца Праўды, 5.
Драйв на сцэне СДК
У “К” № 43 за мінулы год надрукаваны артыкул Антаніны Маламы “І ўсё ж “пракаціла” пра першую танцавальную вечарыну ў СДК пасёлка Крупскі Крупскага раёна (не блытаць з райцэнтрам Крупкі!). Мы вырашылі прасачыць за развіццём падзей і наведалі ўжо чацвертую, калядную, вечарыну 10 студзеня.
Прыбытак за свой кошт
У “К” № 25 за 2013 год быў размешчаны артыкул Яўгена Рагіна і Кастуся Антановіча “Вятрак чакае “млынара”. Гаворка ў ім ішла і пра наш Раённы цэнтр рамёстваў, што месціцца ў аграгарадку “Русіно” Баранавіцкага раёна. У прыватнасці, вызначаліся нашы планы: зарабіць за год 16 мільёнаў пазабюджэтных рублёў, рэгулярна праводзіць абрад традыцыйнага вяселля, адкрыць Дом абрадаў, распачаць работу народнага тэатра “Батлейка”… Прайшло два гады. Мы паспелі шмат здзейсніць. Калі ў 2014-м РЦР зарабіў у бюджэт 47 мільёнаў, дык на сёння гэты паказчык дасягнуў 57 мільёнаў рублёў.
Аўдыя & Відэа-22
Снежаньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць праграмны дырэктар “Радыё “АНТ” Андрэй ХАЛАДЗІНСКІ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Сінтэз з Гжэллю — прыклад Слуцку?
У сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава “Гжэль — Мінск: вытокі творчасці і майстэрства”. На ёй экспануюцца работы выкладчыкаў і студэнтаў Гжэльскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Паміж дзвюма вышэйшымі навучальнымі ўстановамі наладжаны партнёрскія стасункі.
Прыгадваеш не толькі Пірасмані…
“Будзьце як дзеці”— заклікае дзвюхзальная экспазіцыя карцін Сяргея Каваля ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі Румянцавых і Паскевічаў. Сапраўдны мастак заўжды захоўвае адданасць свайму дзяцінству. А яна надае творам шчырасць і першаснасць светаадчування, без чаго проста немагчыма ўявіць выяўленчае мастацтва. Асабліва гэта тычыцца жывапісцаў, якія спавядаюць яго інсітную, або наіўную, сутнасць. І нічога крыўднага няма ў тым, што іх час ад часу называюць прымітывістамі. Менавіта яны нібыта сінтэзуюць традыцыйную народную творчасць — лубок і тое, што лічыцца наіўным рэалізмам. Імкненне да прастаты, але не да спрошчанасці, лаканізм выяўленчых сродкаў, яркая расфарбоўка, разлічаная звычайна на зрокавы эфект, тлумачальныя надпісы… Вось далёка не поўны пералік асаблівасцей такой мастацкай творчасці.
Як журналіст стаў біёграфам
У жыцці я зайздросціў толькі аднаму чалавеку, натуральна, зайздрасцю белай. Было гэта напрыканцы 1980-х, калі я чытаў у газеце “Знамя юности” матэрыялы на музычныя тэмы за аўтарствам Сяргея ШАПРАНА. У артыкулах разам з інфарматыкай прысутнічаў і характэрны асабісты погляд, інтэрв’ю былі гутаркамі прадметнымі, глыбокімі, адкрытымі. “Я б у “Шапраны” пайшоў, хай мяне навучаць!” — марыў я. І мара спраўдзілася, прычым да яе ажыццяўлення і Сяргей меў дачыненне, пра што да некаторага часу, уласна, і не падазраваў.
У ценю гісторыі
16 снежня гала-канцэртам адзначыў сваё 85-годдзе старэйшы аркестравы калектыў Беларусі — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча. Эксклюзіўныя артыкулы на старонках “К” працягваюць знаёміць чытачоў з дырыжорамі, якія ў розныя гады стаялі за яго пультам. Адзін з іх — Васіль Самсонаў, цымбаліст, дырыжор, рэжысёр…
Апошні рыцар
Косця Тарасаў прапанаваў паехаць з ім на Грунвальд яшчэ ў 1970 годдзе, калі мы пазнаёміліся праз яго жонку Ларысу Чарнышову, якая вучылася з маёй старэйшай сястрой. Зразумела, што гэта метафара, але далейшае жыццё пацвердзіла: ужо тады Кастусь Іванавіч абраў свой складаны шлях, які многім з яго асяроддзя падаваўся дзіўным і незразумелым. Косця як старэйшы сябра, які сам вучыўся Беларушчыне, пачынаючы з мовы, шчыра дзяліўся сваімі знаходкамі ці сумневамі з астатнімі.
Секвестр мо і не падасца пагрозлівым...
Калегія Міністэрства культуры Беларусі, дзе аналізаваліся вынікі Дзяржпраграмы “Культура Беларусі”, завяршылася, але пакінула па сабе і шмат пытанняў.
Батлейка як "стол перамоваў"
14 — 17 студзеня ў Адукацыйным цэнтры пры Свята-Елісавецінскім манастыры горада Мінска прайшоў Міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”. Галоўнымі заснавальнікамі выступілі Мінская епархія і згаданы манастыр, садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні аказвалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам. Нарадзіўшыся летась, “Нябёсы” называліся тады рэспубліканскімі і мелі куды меншы разгорт: працягваліся два дні, сабраўшы з дзясятак калектываў. Сёлета ўдзельнікаў аказалася амаль удвая больш. Замест прэс-канферэнцыі па выніках праглядаў быў праведзены “круглы стол” “Батлейка ў прасторы культуры ХХІ стагоддзя”, які ахапіў не толькі гістарычныя, мастацкія, выхаваўчыя, але і ўласна метадычныя аспекты адраджэння батлейкі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»