Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Асаблівы тэатр
Акцыя “Вялікае мастацтва рукамі маленькіх людзей” прайшла ў чацвёрты раз, і ўпершыню на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага 21 снежня. Вядучыя акцёры трупы разам з грамадскім аб’яднаннем “Свет без межаў” і дзецьмі — з асаблівасцямі развіцця і тымі, што мелі праблемы з законам, — адыгралі цудоўны спектакль пад назвай “Раманс мухі з зорамі”. Падрабязна пра ініцыятыву ў “К” № 48.
Мікола і Варвара ноч урвалі
17 снежня праваслаўныя вернікі адзначылі дзень Святой Варвары, а 19 — Міколы. У некаторых вёсках усходняй Беларусі да гэтых святаў прымяркоўваюцца пераносы свячы (абрадавага комплексу са свечкі і абраза, што кожны год пераходзіць у іншую хату). Гэтыя абрады ашчадна захоўваюцца мясцовай супольнасцю. Часам да святкаванняў далучаюцца і работнікі культуры.
Гоя… Пікаса...
21 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава графікі Францыска Гоі і Пабла Пікаса з калекцыі Дзяржаўнай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд, Іспанія). У экспазіцыі — 80 арыгінальных афортаў Гоі з серый “Капрычас”, “Таўрамахія”, “Дыспаратас”, “Бядоты вайны” і 15 аркушаў Пікаса — з цыкла “Сюіта Валара”, ілюстрацыі да навэлы Анарэ дэ Бальзака “Невядомы шэдэўр” і іншыя работы.
ДЗЕД МАРОЗ за навагоднім пультам
Падчас урачыстасцяў з нагоды закрыцця рэспубліканскай акцыі "Брэст — культурная сталіца Беларусі-2015" карэспандэнты "К" даведаліся, хто ж сапраўды дырыжыруе Новым годам. Не паверыце: Дзед Мароз! А ў Брэсце з нагоды святаў яны сабраліся ў аркестр! На нашай першай паласе — удзельнікі калектыву, а таксама мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Гарадскога аркестра духавой і эстраднай музыкі Валерый Коваль.
Конкурс клішэ — і толькі?
Адразу прашу не крыўдаваць і не ўспрымаць мае словы надта сур’ёзна: я не Саламон Волкаў і не Арцемій Троіцкі, музыку люблю і разумею толькі на побытавым узроўні. Але калі пры слове “Еўрабачанне” адчуваю асаблівы рух у грамадзе, заўжды хачу запытаць: чаму менавіта гэты конкурс авалодаў розумамі такой колькасці таленавітых людзей? Хіба шмат тых, хто пасля перамогі ў ім стварыў дыскаграфію ў “-наццаць” плацінавых альбомаў?
Ні спевы, ні дыскатэкі
Канец года выдаўся багатым на камандзіроўкі, таму была магчымасць паназіраць за працай сельскіх клубаў у розных абласцях. Асабліва цікавілася працай з традыцыйнай культурай, але заўважыла і больш агульныя тэндэнцыі.
Імёны найлепшыя — свае
Часам назірання за шматлікімі гучнымі праектамі, што ладзяць адзін за адным сталічныя музеі ды прыватныя экспазіцыйныя пляцоўкі, напрошваецца адназначны вывад: беларусы ідуць у выставачную залу па зорныя імёны. Прычым нашы зоркі не падаюцца звычайнаму чалавеку велічнымі: публіка чакае славутасцей з-за мяжы. Здаецца, ніводзін беларускі мастак не стаў шырока вядомым на Радзіме, пакуль не пабываў у іншых краінах. Гэты феномен мне незразумелы…
“Кірмаш”: востраў міра і скарбаў
Новая праграма нашага калектыву — тэатралізаваны вакальна-харэаграфічны праект “Кірмаш” — выклікала вялікую цікавасць сталічнай грамадскасці. Пасля яе прэм’еры ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пачулі шмат добрых водгукаў ад людзей розных пакаленняў. І, у сваю чаргу, павінны выказаць удзячнасць усім, хто нам дапамагаў.
Ключы ад брамы
У фільме-пераможцы Нацыянальнага конкурсу ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2015” маладога рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага “Беларускі псіхапат” ёсць наступная сцэна. Маладыя людзі спрабуюць патрапіць на лецішча, але аказваецца, што ў іх няма ключа ад брамы. І тады тры хлопцы і тры дзяўчыны, асабліва не пераймаючыся, пералазяць цераз нечаканую перашкоду. Гучыць рэпліка, накіраваная да спадарожніка, меркаванага гаспадара: “Ну а дача хоць твая?..”
Што канула ў Лету?
Пішуць журналісты "К" -- заўсёднікі камандзіровачных выездаў.
Іскры і коды
Адной з яркіх падзей у музычным сезоне стала з’яўленне на свет праекта “Agata”. Дуэт гэты склалі Ірэна Катвіцкая (І.К.) — адна з лідараў сучаснай беларускай этна-музыкі, спявачка, піяністка, кампазітар, кіраўнік і ўдзельніца этна-праектаў “Akana-NHS”, “Фолк Рада”, “Kazalpin”, “Этна-фантазiя”, “New Image Orkestra” — і Аляксей Варсоба (А.В.) — таксама з авангарду альтэрнатыўнай інструментальнай музыкі, лідар трыа “Port Mone”, чый апошні альбом 2014 года “Thou” быў з захапленнем прыняты на постсавецкай прасторы і ў Еўропе крытыкамі ды меламанамі. Як жартаўліва, але дакладна кажуць пра тандэм гледачы — яго музыкантам і публіка не патрэбна. Маўляў, Ірэна наогул можа не спяваць, а абыходзіцца толькі жэстамі, напоўненымі магіяй і жыццём, пад інструментальнае чараўніцтва Аляксея. На сцэне яны маюць зносіны адзін з адным і з гледачамі не пры дапамозе слоў і музыкі, але — адрасуючы сваё мастацтва проста ў вечнасць...
Чаго жадаюць 453 тысячы чытачоў Міншчыны?
Мінская абласная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна — першая публічная бібліятэка — адзначае 25 снежня 115 гадоў з дня заснавання. У сакавіку 1899-га камісія па падрыхтоўцы да святкавання стагоддзя Пушкіна паставіла пытанне аб адкрыцці ў Мінску публічнай бібліятэкі ягонага імя, каб “тым самым назаўсёды захаваць у памяці народа імя вялікага рускага паэта”. 25 снежня 1900 года Мінская гарадская дума на чале з губернатарам графам Карлам Чапскім прыняла рашэнне аб адкрыцці першай публічнай бібліятэкі горада і стала яе заснавальнікам.
Два мільёны пад Новы год
Сёння мы анансуем наш чарговы аўтатур па Магілёўшчыне, артыкулы па выніках якога апублікуем у першых нумарах "К" новага года. А пакуль распавесці хочацца пра нечаканы крэатыў клубнай дзейнасці, які давялося пабачыць на Шклоўшчыне. Вельмі ўжо пасуе гэты праект да навагодняга святочнага настрою. І змушае да разваг пра матэрыяльную матывацыю якаснай культурнай дзейнасці. Тэма, пагадзіцеся, — надзвычай актуальная на сёння.
“Пан Тадэвуш. Погляд праз гады”
Пад такой назвай у галерэі “Крыга” ў Гродна доўжыцца выстава, на якой прадстаўлены ілюстрацыі да паэмы “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча, знакамітага паэта, нашага земляка. Вернісаж быў прымеркаваны да 160-годдзя з дня яго смерці і ўключыў у сябе таксама паэтычную вечарыну і рэтраспектыўны паказ ілюстрацый да паэмы знакамітага мастака ХІХ стагоддзя Эльвіра Андрыёлі і нашага сучасніка, віртуознага графіка Васіля Шаранговіча.
Камернасць паводле барока
Імпрэза “Barocco v.2.0”, якая не так даўно прайшла ў мінскай канцэртнай зале “Верхні горад”, была не столькі смелай і гучнай, колькі… проста нечаканай. Замест “лікбеза” альбо, наадварот, “радыкальнага пераасэнсавання”, публіка атрымала душэўную гутарку, якая арганічна спалучыла арыі Гендэля, флейтавыя і фартэпіянныя фантазіі Тэлемана і Персэла, вытанчаную паэзію ды проста словы… Аўтарка праекта, оперная спявачка і выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольга ПЕТРУСЕНКА, пераканана ў тым, што добра падзабыты матэрыял ні ў якім разе не страціў сваёй актуальнасці ў наш, здавалася б, зусім не барочны век.
Чалавек-свята або… свята-чалавек
Тых персон у нашай культуры, хто ў адной асобе ўвасабляе адразу некалькі іпастасей, не так і шмат. Але яны ёсць. Карэспандэнт “К” цягам аднаго інтэрв’ю задала пытанні як Уладзіміру Радзівілаву, заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь, так і галоўнаму Дзеду Марозу краіны, бадай самаму чаканаму навагодняму госцю для кожнага дзіцяці.
Асацыяцыі і кантрасты “Берага”
Што ёсць мастак — зразумела кожнаму: той, хто малюе карціны, лепіць скульптуры, можа класна рэзаць гравюры і афармляць ілюстрацыямі кнігі, ткаць габелены, рысаваць плакаты, ствараць дэкарацыі і касцюмы для кіно і тэатра, упрыгожваць інтэр’еры і экстэр’еры будынкаў манументальнымі мазаікамі, вітражамі, фрэскамі і гэтак далей. Але глядач бачыць толькі вынік такой працы: на выстаўцы ці ў пастаяннай экспазіцыі музея, у прасторы горада ці ў грамадскім будынку, у тэатральнай зале або на кінаэкране.
Адзінае фота таго аркестра
16 снежня гала-канцэртам адзначыў сваё 85-годдзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. “К” працягвае знаёміць чытачоў з галерэяй творчых партрэтаў дырыжораў аркестра, якія ў розныя часы стаялі за пультам гэтага праслаўленага калектыву. Герой сённяшняй публікацыі звязаны з даваенным этапам яго гісторыі, а таксама з перыядам, інфармацыя пра які доўгі час замоўчвалася…
“Грукат нашай брукаванкі толькі з намі сыдзе…”
Смерць мастака заўжды падаецца заўчаснай. Глядзіш на тое, што ён паспеў зрабіць, а думаеш пра тое, на што не хапіла часу. Асабліва крыўдна, калі творца сыходзіць з жыцця, што называецца, на ўзлёце. Якраз тады, калі ён наблізіўся да мяжы, за якой для яго, а значыць і для грамады, адкрываюцца новыя далягляды. Пра такіх творцаў — новы цыкл публікацый “К”. Першы яго герой — графік Юрый Герасіменка-Жызнеўскі.
Невядомы Міхаіл Пташук
Падчас разнастайных апытанняў наконт самага вядомага мастацкага беларускага фільма апошніх двух дзесяцігоддзяў найчасцей згадваецца карціна “У жніўні 44-га…” Міхаіла Пташука. Жыццё гэтага выдатнага рэжысёра трагічна абарвалася 13 гадоў таму. Але і сёння ягоныя фільмы ўваходзяць у “залаты фонд” беларускага кінематографа. Пра малавядомыя старонкі з жыцця гэтага творцы гутарка з дачкой рэжысёра Лікай Пташук, якая працягвае бацькоўскае служэнне айчыннаму мастацтву, працуючы рэжысёрам Беларускага радыё.
Шаноўныя калегі! Дарагія сябры!
Шчыра ўдзячныя Вам за падтрымку выданняў рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва” — газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва”! Зваротная сувязь з чытачамі, прафесіяналамі галіны, надае сэнс журналісцкай працы. Спадзяемся, што ў наступным годзе наша плённае супрацоўніцтва, падмацаванае падпіскай, будзе мець плённы працяг. І няхай змешчаны на гэтай паштоўцы знак-абярэг спрыяе Вам у добрых справах, прынясе дабрабыт і шчасце ў жыцці і працы!
Да пабачэння, Брэст!
Горад над Заходнім Бугам развітаўся са статусам "Культурная сталіца Беларусі-2015". Прапануем некалькі кадраў з урачыстага гала-канцэрта закрыцця рэспубліканскай акцыі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»