Акцыя ў Жылічах

№ 49 (1227) 05.12.2015 - 11.12.2015 г

У мінулую пятніцу Жылічы Кіраўскага раёна наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, яго саветнік па культуры Чжан Хунвэй і сакратар Хэ Цывей, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Сергій Каровінскі. Суправаджаў ганаровых гасцей старшыня Кіраўскага райвыканкама Аляксандр Бутараў.

/i/content/pi/cult/563/12346/7-2.jpgГосці агледзелі палацава-паркавы ансамбль, дзе працягваецца рэстаўрацыя, пабывалі ў дзіцячай школе мастацтваў, што знаходзіцца ў палацы, наведалі клас мастацкага аддзялення, дзе ішлі заняткі.

Для далейшага развіцця творчых здольнасцей юных жылічан Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі перадаў дырэктару навучальнай установы сертыфікат на 20 мальбертаў. Затым для ўдзельнікаў сустрэчы быў дадзены канцэрт.

Таццяна БАРАДЗІНА

Фота Максіма МІКЕШЫНА