Фотаанталогія Магілёва

№ 49 (1227) 05.12.2015 - 11.12.2015 г

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва 2 снежня прэзентавалі нявыдадзеную ў свой час анталогію “Магілёўскі фотаальбом. 1864 — 2000”. Том мусіў распавесці гісторыю фатаграфіі ў горадзе над Дняпром у названы часавы адрэзак. Здымкі паходзяць як з музейных фондаў, так і з прыватных збораў. Некаторыя фота ў рамках праекта прадставяць шырокай публіцы ўпершыню. Складальнікі кнігі — магіляўчане Ірына Савосіна і Аляксандр Ліцін, дызайнер — Генадзь Карчэўскі. Значная і дапамога старшыні магілёўскага народнага фотаклуба “Вясёлка” Анатоля Талкачова.

/i/content/pi/cult/563/12344/3-1.jpgМатэрыялы прадастаўлены Музеем гісторыі Магілёва