Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Рыжкоў паведаміў “К”, што работы па абнаўленні экспазіцыі “Старажытная Беларусь”, якія былі распачаты ў ліпені, паспяхова завершаны і 19 лістапада новы дызайн залаў упершыню прэзентаваны публіцы. Па словах кіраўніка ўстановы, на рээкспазіцыю, якую праводзіла фірма “Тэхнамузей”, было выкарыстана каля трохсот мільёнаў рублёў. Экспазіцыя пасля ўдасканалення цалкам змяніла знешні выгляд. Заменены вітрыны, музейныя прадметы — адрэстаўраваны. Ранейшым застаўся толькі сэнс: адлюстраванне беларускай мінуўшчыны. Экспазіцыя існуе ў рамках музея з 1967 года і з гэтага часу мадэрнізавалася тройчы: у 1977, 1982 і 1993 гадах.
Фота прадастаўлена музеем