Ляўкоўскія абновы

№ 42 (1220) 17.10.2015 - 23.10.2015 г

У ляўкоўскім філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы працягваецца карэннае абнаўленне экспазіцыі. Нагадаем, яе канцэпцыя створана аўтарскай групай музейных супрацоўнікаў на чале з кіраўніком установы Аленай Ляшковіч. Сутнасць новай экспазіцыі ў тым, каб паказаць жыццё і творчасць (у тым ліку — і “ляўкоўскі перыяд”) Песняра ва ўзаемасувязі з гісторыяй і культурай Беларусі 1930-х гадоў, культурай не толькі нацыянальнай, але і рэгіянальнай. Вядома, што купалаўскае лецішча ў Ляўках славілася гасціннасцю. Таму тэма “Госці” таксама стане у музейным атачэнні адной з вядучых.

/i/content/pi/cult/556/12163/11-2.jpgЭкспазіцыя месціцца ў аўтэнтычным будынку колішняга лясніцтва. Афармленнем яе займаецца Аляксандр Давідовіч. Алена Ляшковіч называе яго “купалаўскім мастаком” і вельмі задаволена такім супрацоўніцтвам. Справа ў тым, што Аляксандр займаўся абнаўленнем экспазіцыі і ў галаўным Купалаўскім музеі. А ў Ляўках, па словах кіраўніка ўстановы, экспазіцыя будзе завершана ў сярэдзіне снежня.