Замак як кінагерой

№ 42 (1220) 17.10.2015 - 23.10.2015 г

На мінулым тыдні туман па-над Гальшанскім замкам роіўся нават у сонечнае надвор’е. Выкарыстоўваючы дзівосы піратэхнікі, здымачная група новай дакументальнай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” шукала адметныя погляды на знаёмыя многім руіны.

/i/content/pi/cult/556/12154/3-1.jpg— Свой фільм я вырашыў зрабіць у духу Брэйгеля, — распавядае рэжысёр фільма Юрый Цімафееў. — Гэта будзе не гістарычнае, але атмасфернае кіно, свайго кшталту жывая карціна, галоўным героем якой з’яўляюцца руіны замка. Мяняюцца месяцы і поры года, прыязджаюць і ад’язджаюць турысты, мясцовыя жыхары зазіраюць, каб прыхапіць цаглінку… Жыццё вакол віруе, а замак — спакваля памірае.

Фота Юрыя ЦІМАФЕЕВА