«Беларускія песняры» ў Мінску: госці, а таксама – царкоўны хор

№ 40 (1218) 03.10.2015 - 09.10.2015 г

Знакаміты ансамбль рыхтуецца да выступлення ў Канцэртнай зале «Мінск» 13 лістапада. Акрамя самых вядомых песень калектыву і класічных кампазіцый «Песняроў» запланаваны ўдзел музыкантаў розных стыляў.

/i/content/pi/cult/554/12111/1-7.JPGАдзін з нумароў рыхтуе хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата. На рэпетыцыі калектыву ў мястэчку Жыровічы на Слонімшчыне пабывалі артысты «Беларускіх песняроў» Уладзіслаў Місевіч і Аляксандр Кацікаў. Яны распавялі пра тое, як ішла праца над абраным нумарам з рэпертуару «Песняроў» у 1970-х, а таксама ў складзе «Беларускіх песняроў».

/i/content/pi/cult/554/12111/1-3.JPG

«Упэўнены: гэтая найпрыгожая, наймагутная рэч не пакіне абыякавымі гледачоў. А для многіх і зусім прагучыць ўпершыню: столькі ёй гадоў», – адзначае Уладзіслаў Місевіч.


/i/content/pi/cult/554/12111/1-8.JPG «Хлопцы-харысты з першых жа акордаў паказалі сябе гатовымі да працы над сур'ёзным матэрыялам, хоць некаторым з іх ледзь споўнілася 18 гадоў», – падтрымлівае калегу Аляксандр Кацікаў.


/i/content/pi/cult/554/12111/1-9.JPG «У аранжыроўцы мы з семінарыстамі пачулі нават водгукі калядных гімнаў! Таму песня гэтая арганічна прагучыць з вялікай сцэны ў выкананні харыстаў семінарыі», – кажа рэгент хору, протадыякан Андрэй Скробат.

/i/content/pi/cult/554/12111/1-10.JPG

Безумоўна, гледачоў на канцэрце ансамбля 13 лістапада чакае яшчэ нямала сюрпрызаў.

Білеты на канцэрт даступныя на сайтах білетных аператараў: Ticketpro.by і Kvitki.by