Восеньскія матывы

№ 38 (1216) 19.09.2015 - 25.09.2015 г

17 верасня ў будынку раённага Цэнтра культуры Узды, летась уведзенага ў эксплуатацыю, было зладжана абласное свята мастацтваў “Мелодыі Уздзенскай восені”. У праграме мерапрыемства — святочны гала-канцэрт камерных калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі “Міншчына — крыніца талентаў”, майстар-клас народнага артыста краіны, кіраўніка аркестра, прафесара Міхаіла Фінберга, адкрыццё выстаўкі сучасных мастакоў “Цуды зямлі Уздзенскай” ды “Забаўляльны фестывальны канцэрт”.

/i/content/pi/cult/552/12053/1-3.jpg