Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Склад камісій і мабільны дадатак
ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і Беларускае тэлеграфнае агенцтва распрацавалі мабільны дадатак “Выбары-2015”. Таксама прапануем вашай увазе інфаграфіку БелТА па складзе ўчастковых камісій.
"Нясвіжская..." у Закапанэ
У Польшчы доўжацца заняткi Мiжнароднай паслядыпломнай летняй школы "Нясвiжская акадэмiя". Удзельнiкi пабывалі ў Варшаве, пазнаёміўшыся з архітэктурай ХХ стагоддзя, правялi некалькi дзён на горным курорце Закапанэ, адкуль паходзiць закапанскi архiтэктурны стыль. Створаны ў канцы XIX стагоддзя архiтэктарам Станiславам Вiткевiчам, ён распаўсюдзiўся на тэрыторыi Польшчы, Лiтвы, Украiны, Венгрыi, Румынii, паўплываў на нацыянальныя стылі ў Скандынавіі. У 20 — 30-х гадах ХХ стагоддзя будынкi ў гэтым стылi ўзводзiлiся і ў Беларусi.
Чужых талерак нам не трэба! Як сваю знайсці?..
Не будзем шукаць адказ на пытанне "Колькі маладых спецыялістаў не даязджаюць штогод да першага рабочага месца?". Няма сэнсу. Нават калі і знойдзем "дэзерціраў"… У дадзеным выпадку пытанні хутчэй узнікаюць у адрас навучальных устаноў, што іншым разам набіраюць студэнтаў ці не з вуліцы. Безумоўна, частка таленавітых выпускнікоў вырашае працягнуць навучанне па профілі. Дай ім Бог. Астатнія дыпламаваныя (што не даехалі і не даедуць) будуць працаваць па спецыяльнасці хіба што пад прымусам, што цалкам выключае любыя праявы творчасці. Нам гэта трэба? А гаворка сёння пра тых, хто ўчора занёс у райцэнтраўскі інтэрнат чамаданы, а сёння ўпершыню прыступіў да выканання працоўных абавязкаў і не надта ведае, як сябе паводзіць, каб працаваць не на згубу сваіх і чужых нерваў, а на ўласны аўтарытэт… Рэдакцыя вырашыла, што такім маладым спецыялістам ад культуры якраз дарэчы прыдадуцца парады тых бібліятэкараў ды клубнікаў, што пасля адпрацоўкі засталіся там, дзе і пачыналі творчую кар’еру.
Амаль патрапілі
Нават у мястэчках, збудваных у чыстым поле паводле тыпавых праектаў, раней ці пазней абавязкова з’яўляюцца аб’екты з арыгінальнымі рысамі. Яны і становяцца архітэктурнымі сімваламі паселішчаў. Бо памкненне вонкава вылучацца з ліку сабе падобных зыходна закладзена ў чалавечай натуры і псіхалогіі супольнасцей ды непазбежна адбіваецца ў ладзе жыцця, які, у сваю чаргу, фарміруе эстэтычны вобраз наваколля. Так што пры жаданні знайсці штосьці вартае ўвагі можна і ў вялікім горадзе, і ў маленькай вёсачцы.
Не на сценах, а ў сценах
Пэўна, папярэднія раённыя святы фальклорнага мастацтва Ляхавіччыны “З крыніц спрадвечных” праходзілі па такой жа праграме, якая заяўлена ў сёлетнім запрашэнні: “Выступленне дзіцячых і дарослых фальклорных калектываў, прыпевачніц, гарманістаў, майстар-клас клуба фехтавання, выстаўка-продаж работ майстроў, выстаўка страў беларускай кухні…”.
Сола пад стрэхамі
Апошнім часам мяне асабіста і праз Інтэрнэт часта сталі пытацца, а што, уласна, адбываецца з гуртом “Троіца”, ці праўда, што мы збіраемся сыходзіць з музыкі?
І “дробязі”, і “Салаўё”
Як вы памятаеце, фірмовыя абаранкі са Смаргоні мне абяцаў прывезці скульптар Уладзімір Церабун. Па нейкім жудасным збегу абставін “пусты” я вярнуўся і з “хрустальнай сталіцы Беларусі” — з горада Бярозаўка Лідскага раёна. Не, з уражаннямі ўсё было ў ажуры, але нічога з эксклюзіўна-рэчыўнага я зноў дадому не прывёз. Зноў адна надзея на героя гэтай рубрыкі, што абярэ ён у краме ў дадзеным выпадку самую прыгожую і ёмістую румку для журналіста. Дзмітрый “Тодар” Вайцюшкевіч — музыкант і хутаранін у першым пакаленні — стаў для мяне гідам па ўстановах культуры Бярозаўкі, пад уплывам якіх ён рос, набіраўся розуму і матаў на вус назіранні, якія, верагодна, дапамаглі яму ў будучай творчасці.
Часам спонсары проста ігнаравалі...
Неяк у адным з артыкулаў я аналізавала сучасны стан фальклору на Міншчыне і асноўныя чыннікі яго выраджэння. Адным з такіх чыннікаў была названа “непрыстыжнасць” фальклорнага мастацтва: адсутнасць значных “статусных” мерапрыемстваў, дзе аматары роднай культуры маглі б праявіць сябе і набрацца вопыту ў аднадумцаў. Але разважаць і крытыкаваць сітуацыю лёгка, а вось што-небудзь зрабіць для яе паляпшэння… І таму, ад словаў — да справы! Было вырашана ладзіць абласное свята-конкурс па фальклоры.
Захацелася? Атрымалася!
Якое б мерапрыемства не прайшло ў сталіцы ці рэгіёнах, у Сеціве абавязкова сустрэнеш з дзясятак каментатараў, якім яно не прыйшлося да спадобы: “ужо было”, “несучасна”, “шэра”, “а вось я бачыў!..” Лёгка біць пальцамі па клавіятуры, а ці спрабаваў хто з іх арганізаваць свята? Справа напружаная, але дастаткова рэальная. Напрыклад, студэнт 4 курса прыборабудаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Антон СІМАНКОЎ прапанаваў Мінску фестываль вулічнай музыкі “Месца пад сонцам”. Ад задумы прайшло колькі месяцаў, ён атрымаў падтрымку гарадской адміністрацыі і сёння прадставіць праект перад мінчанамі і гасцямі сталіцы на чатырох канцэртных пляцоўках Верхняга горада. Такім чынам Мінск далучаецца да шэрагу суседніх сталіц і буйных гарадоў замежжа, дзе падобныя імпрэзы — норма. Схему праходжання ад ідэі да рэалізацыі Антон распявёў “К”.
Вяртанне Лалівуду
Першы Фестываль пакістанскага кіно прайшоў у Мінску на пачатку жніўня ў кінатэатры “Цэнтральны”. Так, танцы, спевы, каханне… Так, стрэлы і бойкі… Але новы кінематограф гэтай краіны дэманструе глядацкі патэнцыял. Як вам сусветныя зборы ў 3,9 мільёна долараў? Менавіта столькі сабраў блакбастар “Удар” Білала Лашары, што быў прэзентаваны беларускай публіцы ў рамках форуму. Зборы іншай карціны — “Бін Рой” Маміны Дзюрэйд — 2,4 мільёна долараў, але гэта пакуль: сусветная прэм’ера стужкі адбылася толькі ў ліпені.
Розгалас ля Эйфелевай
З медыя шмат чуваць пра суайчыннікаў, што ў пошуках больш заглыбленага культурнага досведу выправіліся за акіян. У параўнанні з такой інфармацыйнай плынню тонкай крынічкай падаюцца расповеды пра адваротную карціну, калі па вопыт да нас прастуюць замежнікі. Гэтыя прыклады не так на слыху, але ад таго — не менш уражваюць. Прынамсі, суразмоўца “К” Фабрыс КАРЭЙ — мастацкі кіраўнік франка-беларускага праекта тэатральнай асацыяцыі “Demain le printemps” (Францыя) — больш за 20 гадоў рэгулярна арганізуе ў Беларусі стажыроўкі для акцёраў з Францыі, Канады, Бельгіі, Швейцарыі і іншых краін, а таксама ладзіць у Парыжы майстар-классы айчынных дзеячаў сцэнічнага мастацтва.
Непадалёк ад музыкі
У Мінску некаторы час быў вядомы беларускі гітарыст Аляксандр РАСТОПЧЫН. Пару дзесяцігоддзяў ён жыве ў Нью-Ёрку, але ў айчыннай музычнай прасторы стаў вядомым яшчэ ў 1980-я. Сярод найбольш вядомых калектываў, у якіх Аляксандру даводзілася прымаць удзел, — "Сузор’е” і “Песняры”. Мы ж пагутарылі пра ўвесь музычны шлях спадара Растопчына і паспрабавалі раскрыць асаблівасці функцыянавання сферы культуры за акіянам.
Вы не былі ў Алашках?
Патэлефанавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама Людміла Стома і распавяла пра тое, як 22 жніўня ў Алашках прайшло Абласное свята "Яблычны фэст".
З "Дыярыушаў"Акадэміі...
Праект “Дыярыушы”, прымеркаваны да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, засведчыў вельмі важную для нашай нацыянальнай культуры акалічнасць: сёння новае пакаленне прафесіяналаў сферы рыхтуюць тыя, хто атрымаў прафесійную адукацыю ў Беларусі. Сёння, бадай, усе значныя асобы ва ўсіх галінах беларускага мастацтва — выхаванцы Акадэміі. А “Дыярыушы” (куратары — студэнты-мастацтвазнаўцы кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў БДАМ) — успаміны тых, хто вучыўся ў БДАМ / БДТМІ. Гэта прыватныя лёсы ў кантэксце вялікай з’явы. Да гэтых успамінаў навучэнцы творчых спецыяльнасцей стварылі свае работы. Цягам некалькіх нумароў "К" працягне знаёміць з яскравымі фрагментамі "Дыярыушаў". Мяркуем, гэта будзе вельмі своечасовым "задзелам" перад пачаткам новага навучальнага года.
Ноч для "Ночы Купалы"
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства “К” паспрабавала з’яднаць з гэтай традыцыйнай падзеяй 46-я ўгодкі афіцыйнага ўтварэння пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі ансамбля “Песняры” (тады статус вакальна-інструментальнага ансамбля замацавалі за калектывам, які насіў яшчэ імя “Лявоны”). Пра аднаго з удзельнікаў першага складу гурта — заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда ТЫШКО — кажуць як пра асобу, неабыякавую да паэзіі. Мы звярнуліся да самога Леаніда Барысавіча, які сёння жыве ў Ізраілі, каб спраўдзіць тыя меркаванні.
Свой сярод сваіх
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці. Ды не проста Міхневіч кіраваў сферай: ён вельмі любіў культуру, лічыў яе справай свайго жыцця. Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
“Апостал”, на шчасце, не пацярпеў, але музейны тазік — напагатове...
Летась мы пісалі ўжо пра “вялікае перасяленне” фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея — самай багатай скарбніцы рухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краіны. Супрацоўнікі ўстановы тады агучвалі нямала праблем, датычных захавання калекцый, і выказвалі надзеі на іх хуткае і кардынальнае вырашэнне. Праз год мы вярнуліся да гэтай тэмы, папрасіўшы зладзіць для нас экскурсію па музейных “нетрах”, схаваных ад вачэй шараговага наведвальніка.
Манахром Белагруды
За амаль сорак гадоў падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў, бадай, тысячы, а нашы мястэчкі. Гэтым разам згадаю паездку ў Белагруду, здымкі з якой пакінуў у манахроме, што цалкам адпавядае настрою гэтага кутка радзімы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»