Нефармальная сустрэча

№ 30 (1208) 25.07.2015 - 31.07.2015 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё. Пра гэта паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.

/i/content/pi/cult/543/11850/2-3.jpgАляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўлялі на тэмы падтрымкі сельскай гаспадаркі ў сучасным свеце, развіцця тэхналогій па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Былі таксама закрануты магчымыя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Кіраўнік дзяржавы правёў для Жэрара Дэпардзьё кароткую экскурсію па тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі “Азёрны” ў Астрашыцкім гарадку, азнаёміў з некаторымі ўзорамі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, навучыў навыкам ручной касьбы.

Фота Андрэя СТАСЕВІЧА, БелТА