Змены з тэмай

№ 29 (1207) 18.07.2015 - 24.07.2015 г

Андрэй ГАРБАЦЭВІЧ, начальнік аддзела ІРКСМ Маларыцкага райвыканкама
На базе Маларыцкага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі ў вёсцы Олтуш ужо другую лагерную змену рэалізоўваецца культурна-адукацыйны праект “Школа мінулага”.

/i/content/pi/cult/542/11829/5-3.jpgАсноўная яго мэта — захаванне і развіццё культуры і гісторыі рэгіёна, рацыянальнага выкарыстання культурна-гістарычнага і прыроднага патэнцыялу Маларытчыны. Ён, безумоўна, таксама будзе садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу падлеткаў. За дзве змены са спадчынай Маларытчыны, калі можна так сказаць, непасрэдна судакранецца амаль 80 дзяцей.

Кожны дзень непаўторны і запамінальны ў летніку. Работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі кожны дзень максімальна напаўняюць цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі, якія абавязкова напоўнены мясцовым каларытам. Праграма праекта прадугледжвае, напрыклад, правядзенне сустрэч, гутарак, конкурсаў, беларускіх народных гульняў, экскурсій, майстар-класаў адмыслоўцаў Валянціны Струнец, Алы Назарук, Святланы Луцык, Людмілы Сакалюк па вышыўцы, самолапляценню, канструяванню, бісерапляценню, этнадыскатэкі з удзелам узорнага дзіцячага клуба аматараў фальклору “Вясковая табала” Хаціслаўскага СДК. Для дзяцей таксама зладжана выстаўка “Гартаючы старонкі мінулага”, сустрэча з філатэлістам, метадыстам раённага Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Вячаславам Зезюковым…

У летніку створаны ўсе ўмовы. Думаецца, у кожнага, хто адпачываў і адпачывае тут цяпер, застанецца мноства яркіх і пазітыўных эмоцый, новых уражанняў, знаёмстваў.

Занатаваў Мікалай НАВУМЧЫК