Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Парыжскае Купалле
27 — 28 чэрвеня Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Культурным цэнтрам Беларусі ў Францыі было арганізавана святкаванне беларускага Купалля ў Парыжы. Падчас свята гучалі беларускія песні і музыка ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ”Церніца“ з Мінска, а таксама калектыву на чале з музыкантам і выканаўцам Аляксандрам Меркулем, які складаецца з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі. А на фоне Эйфелевай вежы ў парыжскую Сену ўдзельнікі вечарыны пусцілі купальскія вянкі.
Эстафета, атрыманая ад пакаленняў!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Рэкордны “Купальскі пояс”: паўсотні метраў
Яшчэ напрыканцы красавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы ў рамках падрыхтоўкі да свята “Александрыя збірае сяброў” майстры па ткацтве з розных куткоў рэгіёна распачалі работу над “Купальскім поясам”. На дадзены момант праца блізкая да завяршэння…
Не дзеці
Нягледзячы на тое, што лета традыцыйна лічыцца не самым тэатральным сезонам, а з рэпертуару публіка часцей выбірае штосьці “адпачынкавае”, на спектакль “СвиДЕТИли” працягваюць паступаць заяўкі.
Службовы ўваход для... публікі
Канцэртны сезон у філармоніі завершаны. Наперадзе — некалькі вечароў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, запланаваных яго арганізатарамі.
Духоўнасць і музыка
У Магілёве чарговы раз прайшоў Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”, які сабраў каля 600 удзельнікаў з розных краін свету.
Тры хіты ў Віцебску
Прадстаўляць сваю краіну на міжнародных конкурсах і фестывалях заўсёды адказна. А тым больш, на такім прэстыжным, як “Славянскі базар у Віцебску”.
Карысць бурбалак
Сёння мы працягваем гаворку пра культуру Дзятлаўшчыны. Калі вы памятаеце, яна пачалася з таго, што ў раёне максімальна выкарыстоўваецца любы рэзерв для выканання немалога плана па аказанні платных паслуг. Ёсць у аддзела, аказваецца, не толькі батуты, але і электронны цір. Спрабавалі работнікі культуры набыць у пазабюджэтны дадатак абсталяванне для надзімання шарыкаў геліем і для вырабу поп-корна. Але, прагназуючы камерцыйную сітуацыю, высветлілі, што тэхнагляд пры такім раскладзе жыць спакойна ўстановам культуры не дазволіць. Прыватніку, як паказвае практыка, тут разварочвацца прасцей: патрабаванняў і забарон менш. Мы з гэтым, дарэчы, пад час аўтатураў пастаянна сутыкаемся… Можна бясконца разважаць пра ганебнасць залішняй камерцыялізацыі і яе залатую сярэдзіну ў дзейнасці клубаў, бібліятэк ды музеяў. Ясна адно: калі раёну даведзены план, значна павялічаны ў параўнанні з леташнім, яго, як ні круці, неабходна выконваць. Працоўную дысцыпліну, прынамсі, ніхто не адмяняў. Дык вось, план пазабюджэту на Дзятлаўшчыне выконваецца, як нам падаецца, з максімальным стараннем. Але гаворка ў артыкуле — не толькі пра гэта…
Тэатр. Ляляўскі
На новую сустрэчу ў рамках рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” журналісты “К” выправілася ў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Днямі закрыўся 77 сезон, а ў тэатры напоўніцу рыхтуюць прэм’еру, якая адбудзецца ўвосень. Да сённяшняга суразмоўцы мы ішлі праз… раку тканіны, што хутка ператворыцца ў дэкарацыі пастаноўкі. З будучай падзеі і пачалася нашая гутарка з галоўным рэжысёрам тэатра Аляксеем ЛЯЛЯЎСКІМ, што закранула тэмы новых імён у айчыннай рэжысуры, будучыні тэатральнай адукацыі, фестывальныя неспадзяванкі і пра тое, чаго не хапае сталіцы, каб стаць сапраўды тэатральным горадам.
Дубровеншчына, Гродзеншчына, Ушаччына, Шчучыншчына...
На людным месцы: аглядавая пляцоўка
Мікалай Крукоўскі. Універсал
Мікалай Крукоўскі — чалавек універсальных поглядаў, які пражыў доўгае, яркае і насычае жыццё. Партызан-ардэнаносец, ён пранёс праз усё жыццё наступствы атрыманага ў баі ранення. А пазней — творца сучаснай эстэтыкі і арыгінальнай канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі, аўтар унікальных кніг і мноства артыкулаў філасофскага, культуралагічнага, паліталагічнага зместу, прафесар культуралогіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а яшчэ — грамадскі дзеяч, астраном-аматар і выдатны музыкант, аматар турпаходаў і спорту... Са згоды аўтара манаграфіі “Мікалай Крукоўскі. Бляск і трагедыя жыцця” Анатоля Астапенкі “К” друкуе фрагмент ягонай кнігі, дзе распавядаецца пра ваенны лёс знакамітага беларуса.
Кветкі для Нэлі
Заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская сустрэла свой 80-гадовы юбілей. Яна ад прыроды была адорана мастацкімі здольнасцямі, любіла рускую літаратуру, з асалодай дэкламавала вершы, наведвала акрабатычны і танцавальны гурткі. Але больш за ўсё Нэля любіла спяваць. Галасок у яе быў звонкі і чысты. Аднак аб тым, каб вучыцца музыцы, яна і не думала. Па парадзе роднай цёткі паехала разам з ёй у Душанбэ, дзе тая ўзначальвала лабараторыю механічнага завода.
Якая карысць ад гарадскіх?
У некаторых раёнах у апошнія гады паспяхова, але без асаблівага розгаласу праходзяць летнікі па традыцыйнай культуры. Ініцыятыва часцей за ўсё грамадская, але з падтрымкай мясцовай улады і работнікаў культуры. Я зараз не пра этнаграфічныя экспедыцыі, хаця і даследаванні ў летніках праводзяцца. Звычайна асноўная мэта апошніх — далучэнне гарадской моладзі да традыцыйнай культуры, пагружэнне, хоць ненадоўга, у вясковае жыццё.
“Пакутліва перажываю адсутнасць музыкі...”
Уладзімір Алоўнікаў быў чалавекам, вельмі стрыманым на эмоцыі. Здавалася, што ён — замкнёны ў сабе, нешматслоўны, той, які не спяшецца адкрываць душу. Але душа ў яго была пяшчотная і ранімая. “Выдавала” ж сапраўдную чалавечую сутнасць знешне строгага і бясстраснага маэстра Алоўнікава яго адухоўленая, эмацыйная, шчырая ў выражэнні пачуццяў музыка, асабліва — песня…
Як стваралі Маці-Радзіму
Трыццаць гадоў таму, калі святкаваліся саракавыя ўгодкі Перамогі, у беларускай сталіцы з’явіўся мемарыял “Мінск — горад-герой”. Тады яшчэ не было шыкоўнага праспекта Пераможцаў, і згаданы мемарыял візуальна трымаў вялізны абшар ад Палаца спорту да гарадской мяжы. Цяпер абеліск і бронзавая фігура Маці-Радзімы сталі складнікам архітэктурна-прасторавага комплексу Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і праз гэта набыў асаблівую сімвалічнасць і эстэтычную выразнасць. Згадаць, як ствараўся мемарыял, што стаў, фактычна, для музея “закладным каменем” на новым месцы, мы папрасілі скульптара і… ягоную мадэль, што стала адным з прататыпаў знакамітага помніка.
Лісты для Таліка, сюжэты Дзітлава, дзяўчыны Перамогі
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прадставіў адразу некалькі праектаў у рамках выстаўкі "Тры аповеды пра вайну", прымеркаванай да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Рэпартаж з нагоды… "эпапеі"
Як нядаўна пісала “К”, у хуткім часе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачнецца завяршальны этап рамонту. Для таго, каб даведацца пра падрабязнасці рамонтнай "эпапеі", што цягнецца ва ўстанове культуры з сакавіка 2013 года, карэспандэнты наведалі вядомы гістарычны будынак, што месціцца на вуліцы Багдановіча. Экскурсію па музейных залах для нас зладзіла дырэктар установы культуры Лідзія Макарэвіч.
Славацкі шлях Купалы
Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, а таксама літаратары і журналісты наведалі Славакію па маршруце, якім у 1935 годзе праехала група беларускіх пісьменнікаў, а ў іх ліку быў і Янка Купала. Праз 80 гадоў услед за народным паэтам беларусы наведалі раку Араву, сталіцу Славакіі Браціславу, гарады і мястэчкі Святы Юр, Модра, Пяшцяны, Турчаны, Банская Быстрыца, Марцін, Ждзяр ды іншыя, а таксама Высокія Татры. Прапануем некалькі кадраў, што нагадваюць пра тую вандроўку, зладжаную намаганнямі Музея Янкі Купалы пры падтрымцы яго славацкіх партнёраў.
І ўсё ж Трасцянка пад Талачыном…
З цікавасцю прачытаў у прэсе дзевяць гадоў таму матэрыял гісторыка, падпалкоўніка запасу Міхася Рыськова “Незнаёмы Шамякін. Эпізод з франтавой біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі”, дзе распавядаецца, што свой творчы шлях Іван Пятровіч пачаў у газеце “Часовой Севера” як паэт у 1940 — 1942 гадах. А тагачасны супрацоўнік гэтай мурманскай газеты Рыгор Ладысеў, ураджэнец Віцебшчыны, у лістападзе 1941-га ў паездках па войсках крайняга правага флангу савецка-германскага фронту суправаджаў спецыяльнага карэспандэнта маскоўскай “Красной звезды” Канстанціна Сіманава. Дык вось, Ладысеў сведчыць, што на Поўначы Сіманаў напісаў знакамітыя вершы “Женщине из-под Вичуга” і “Жди меня”, а акрамя гэтага — “Ты помнишь, Алеша, дороги Смоленщины…”. У свой час мяне ў апошнім вядомым вершы зачапіў радок: “Ты помнишь, Алеша, изба под Борисовом…” Але пра ўсё па парадку.
“Мы былі моцныя духам...”
У аўтабіяграфіі (ад 10 студзеня 1994 года) пра сваю маладосць Дробаў піша: “З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху. Спачатку як сувязны, а з 1943 года — як баец атрада №752 I-ай Бабруйскай партызанскай брыгады. Пасля злучэння ў 1944 годзе з войскамі Чырвонай арміі, якія вызвалялі Беларусь, Леанід Дробаў трапіў у дзеючую армію.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»